Вы тут

Жыллё са «знакам уласнасці»


Узрасла колькасць зваротаў грамадзян аб парушэннях пры прыватызацыі жылля. Пасля праверкі скаргаў высветлілася, што многія з іх былі абгрунтаванымі.

3-8

— Колькасць адміністрацыйных скаргаў на рашэнні выканкамаў аб прыватызацыі жылля ўзрасла больш як у 6 разоў. І гэта, безумоўна, сведчыць пра арганізацыйныя недахопы ў гэтай дзейнасці, — пракаментавалі карэспандэнту «Звязды» ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці.

На Віцебшчыне за апошнія два гады прыватызавалі больш за 31 тысячу кватэр, пакояў. У кантрольным ведамстве канстатуюць, што выканкамамі не выконваўся месячны тэрмін разгляду заяў грамадзян аб прыватызацыі жылых памяшканняў у Наваполацку, Аршанскім, Лёзненскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Полацкім і іншых раёнах. З памылкамі вызначалі плошчу такога жылля…

— У большасці раёнаў рашэнні аб прыватызацыі жылых памяшканняў прымаліся без неабходных дакументаў. Не прымаліся належныя меры па спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце чарговых узносаў за такое жыллё і скасаванні дагавораў куплі-продажу ў судовым парадку. Таксама не займаліся спагнаннем вызначанай дагаворамі пені за час пратэрміноўкі выплаты чарговага ўнёску. А ўсё гэта цягне за сабой неабгрунтаваныя страты даходнай часткі бюджэту, — дадалі ў камітэце.

Кантралёры зрабілі выснову, што праца ацэначных камісій, створаных пры выканкамах, носіць фармальны характар. Фактычна іх абавязкі выконвае адзін спецыяліст арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Былі і такія «ацэншчыкі», якія не валодаюць неабходнымі ведамі. Дакладнасць кошту прыватызацыі жылых памяшканняў членамі камісій не аналізавалася.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў вынесена 20 пратэстаў на рашэнні аб прыватызацыі жылля, старшыням выканкамаў накіравана 21 прадстаўленне, абвешчана афіцыйнае папярэджанне… Усяго за дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі каля 40 службовых асоб.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».