Вы тут

Хабарніцкі сэрвіс


Падчас атрымання незаконнага грашовага ўзнагароджання затрыманы в.а. намесніка генеральнага дырэктара РУП «Белмытсэрвіс» і хабарадавальнік — дырэктар шэрагу камерцыйных структур сталіцы. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі таксама начальніка аддзела Мінскага філіяла і супрацоўніка Брэсцкага філіяла «Белмытсэрвіс», якія таксама атрымлівалі хабар і матэрыяльныя каштоўнасці ад камерсанта. Як паведамляе прэс-служба КДБ Беларусі, цягам чатырох апошніх гадоў толькі в.а. намесніка гендырэктара прадпрыемства паспеў атрымаць звыш 190 тысяч долараў. Адначасова быў выяўлены буйны нелегальны «фінансавы цэнтр» абнаяўлення грашовых сродкаў. «Цэнтр» уяўляў сабой крэдытна-фінансавую арганізацыю, якая складалася з некалькіх дзясяткаў камерцыйных структур і індывідуальных прадпрымальнікаў, а займалася тым, што «абнаяўлівала» праз асобныя рахункі грошы, выведзеныя «кліентамі» з эканамічнага абароту, а таксама набыццём, абменам і раздачай зацікаўленым суб'ектам гаспадарання замежнай валюты. Затрыманы арганізатар, чатыры яго саўдзельнікі і работнік аднаго з банкаў, які за грашовае ўзнагароджанне спрыяў рэалізацыі ценявых фінансавых аперацый. Заведзена 5 крымінальных спраў — за атрыманне хабару, даванне хабару, прыняцце незаконнага грашовага ўзнагароджання, ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў. Арыштаваны аб'екты нерухомасці і аўтамабілі, якія праходзяць па крымінальных справах. Затрыманыя знаходзяцца пад вартай. Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».