Вы тут

Пачуць нябачнае


Зрабіць горад над Нёманам больш даступным для невідушчага чалавека — мэта праекта «Гродна: пачуць нябачнае».

Дагэтуль краязнаўчая літаратура ў гарадскіх бібліятэках была толькі ў друкаваным выглядзе. Але цяпер, дзякуючы аўдыякнізе з гісторыяй аднаго з найпрыгажэйшых еўрапейскіх гарадоў змогуць лепш пазнаёміцца невідушчыя і слабавідушчыя людзі, якіх у Гродне пражывае каля пяцісот. Аўтары праекта, супрацоўнікі Гродзенскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, удзячны ўсім, хто дапамог ажыццявіць ідэю гэтага выдання і яго прэзентацыю.

50 аўдыякніг «Гродна: пачуць нябачнае» неўзабаве атрымаюць спецыяльныя бібліятэкі для людзей з парушэннямі зроку ў розных рэгіёнах краіны.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.