Вы тут

Па мосце з асцярогай


Размова ідзе пра Дняпроўскі мост па Пушкінскім праспекце ў Магілёве, дзе раптоўна абрынуліся «поручні». Яшчэ летась планаваўся яго капітальны рамонт, бо стан ацэньваўся як крытычны. Пачаць яго збіраліся, як толькі стане цёпла, але не раней за май. Аднак мост нечакана пачаў разбурацца.

6 пралётаў металічнай агароджы агульнай працягласцю 13 метраў абрынуліся проста ў ваду. Толькі па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў.

Улады горада адправілі ў Савет Міністраў ліст з просьбай пачаць рэканструкцыю аб'екта раней. Мост жа працягвае функцыянаваць. Супрацоўнікі ДАІ просяць усіх гараджан захоўваць асцярожнасць.

— Мы раім кіроўцам звяртаць увагу на ўстаноўленыя каля моста 2 знакі — абмежаванне хуткасці да 30 км/г і неабходнасць выконваць дыстанцыю 30 метраў, — адзначыў начальнік аддзялення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Яўген Жылінскі. — Пешаходам трэба перамяшчацца толькі па супрацьлеглым боку. Праход, дзе рухнула агароджа, закрыты.

Цяпер спецыялісты праводзяць дадатковае абследаванне моста.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.