Вы тут

Мэты — агульныя


Ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 98‑годдзю беларускай міліцыі, якія прайшлі ў Магілёве, прынялі ўдзел першы намеснік міністра МУС Беларусі Валянцін Міхневіч і прадстаўнікі кіраўніцтва міліцыі Смаленскай і Бранскай абласцей.

Падчас мітынгу каля памятнага знаку загінулым міліцыянерам намеснік міністра адзначыў, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў робяць усё для таго, каб людзі адчувалі на вуліцах бяспеку.

— Кожнае трэцяе правапарушэнне мінулага года здзейснена ў алкагольным стане, — адзначыў Валянцін Міхневіч. — Мы выходзім з шэрагам прапаноў і ініцыятыў, шукаем новыя формы барацьбы з гэтым злом, вывучаем замежны вопыт. Працягваем працу ў рамках Дэкрэта № 6 па супрацьдзеянні нарказлачыннасці. Летась было зарэгістравана 1300 выпадкаў перадазіровак наркотыкамі, 32 чалавекі загінулі. Не здымаем з уліку пытанне па бяспецы дарожнага руху. У мінулым годзе здарылася 50 дарожна-транспартных здарэнняў, калі кіроўцы пакінулі сваіх ахвяр паміраць на дарозе. На жаль, сёлета ўжо ёсць адно такое здарэнне са смяротным зыходам у Гомельскай вобласці. З леташніх 50 фактаў 8 пакуль застаюцца нераскрытымі. Усяго ж на дарогах краіны загінулі 753 чалавекі. Дасягнуць поспехаў у нашай працы немагчыма без удзелу насельніцтва. Па статыстыцы, каля 63–65% жыхароў краіны гатовы аказваць нам садзейнічанне ў прафілактыцы правапарушэнняў.

Не апошнюю ролю ў барацьбе са злачыннасцю адыгрывае сумесная праца беларускіх і расійскіх праваахоўных службаў.

— На жаль, злачынства не ведае межаў, — адзначыў начальнік упраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Расіі па Смаленскай вобласці, генерал-маёр Міхаіл Скокаў. — Таму мы зараз і падпісалі пагадненне аб далейшым супрацоўніцтве паміж упраўленнямі Смаленскай і Магілёўскай абласцей.

— У якасці прыкладу сумеснай дзейнасці Валянцін Міхневіч прывёў нядаўні выпадак, калі ў Пскоўскай вобласці быў затрыманы злачынца, які абвінавачваецца ў забойстве на тэрыторыі Беларусі і 14 гадоў хаваўся ад правасуддзя. Зараз яго чакае экстрадыцыя ў Беларусь. Сумесная праца вядзецца і па спыненню распаўсюджвання фальсіфікаваных спіртных напояў. Летась іх было канфіскавана ў Беларусі каля 2 мільёнаў літраў. Зараз робіцца шэраг сумесных напрацовак па спыненні ачагоў вытворчасці гэтых фальсіфікатаў на тэрыторыі Расіі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».