Вы тут

За парадак на мехдвары — трактары


Сельгасмашыны атрымаюць гаспадаркі Брэстчыны — пераможцы агляду-конкурсу на найлепшы механізаваны двор вобласці.

Як расказаў карэспандэнту газеты намеснік старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр ДАРАШЭНКА, конкурс стаў добрым стымулам для добраўпарадкавання і падтрымання ў належным выглядзе мехдвароў. Спісы найлепшых у кожным раёне складаюць адпаведныя раённыя структуры, а потым абласная камісія наведвае гаспадаркі-кандыдаты. За кожны з заліковых паказчыкаў налічваюцца балы, па суме якіх вызначаюцца пераможцы.

Такім чынам па выніках агляду 2014 года першае месца заваяваў СВК «Ставоцкі» Пінскага раёна. Гаспадарка атрымае пагрузчык «Амкадор». Другое — падзялілі сельгаспрадпрыемствы «Брашэвіцкае» Драгічынскага раёна і «Ляхавіцкае» Іванаўскага раёна, якім будуць уручаны трактары «Беларус 1221». Трэцяе месца прысуджана «Мураве» Пружанскага, «Боркаўскаму» Бярозаўскага і «Тальмінавіцкаму» Ляхавіцкага раёнаў. Прызёры ўзнагароджваюцца трактарамі МТЗ. Акрамя тэхнікі, кожнае з сельгаспрадпрыемстваў атрымае грашовую прэмію. Сродкі на сельгасмашыны ўжо пералічаны, і да пасяўной аграрыі папоўняць свой парк новай патрэбнай тэхнікай. Так што трымаць у парадку мехдвор выгадна.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».