Вы тут

Вагоны — каб ездзіць, а не размалёўваць


Беларуская чыгунка занепакоена павелічэннем выпадкаў вандалізму ў адносінах да рухомага саставу.

Праблема з нелегальным графіці абвастрылася летась. Цягам года на чыгунцы было зарэгістравана 55 правапарушэнняў (супраць 37 у 2013 годзе). Нанесеная шкода склала больш за 75 мільёнаў рублёў. Асноўная частка здарэнняў прыйшлася на арганізацыі Мінскага аддзялення дарогі. Тут быў здзейснены 51 (!) з 55 выпадкаў размалёўвання электра- і дызель-цягнікоў, як расказалі ў прэс-цэнтры магістралі. Напрыклад, у лістападзе мінулага года на станцыі Мінск-Паўночны супрацоўнікі міліцыі затрымалі мінчаніна, які абвінавачваецца ў пяці выпадках «размалёвак». Заведзена крымінальная справа, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, арышту.

І хоць мінскія ўлады адводзяць спецыяльныя пляцоўкі для «легальных» графіці, аднак цалкам праблему гэта не здымае, што мусяць канстатаваць чыгуначнікі. Так, з пачатку года адбылося ўжо сем выпадкаў размалёўвання маторавагоннага саставу. Зараз для ўзмацнення кантролю за грамадскай бяспекай разглядаецца пытанне аб дадатковым усталяванні на больш чым 50 аб'ектах сістэм відэаназірання.

Дарэчы. Варта адзначыць, што, акрамя пакрыцця нанесенай шкоды, у шэрагу выпадкаў парушальнікі ўласнаручна адмывалі і зафарбоўвалі нанесеныя імі надпісы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».