Вы тут

Шпацыр па Парыжы... з беларускім акцэнтам


Што вы ведаеце пра шаснаццатую акругу Парыжа? А пра вёскі Атой і Пасі, на месцы якіх яна ўтварылася? Упэўнена: большасць нашых чытачоў адкажуць катэгарычна адмоўна: нічога. Хіба хтосьці, больш абазнаны ў знешняй палітыцы, прыгадае, што менавіта на тэрыторыі шаснаццатай акругі знаходзіцца цяпер пасольства Беларусі ў Францыі.

Падрабязна пра гэтыя мясціны ахвотныя могуць даведацца з першакрыніцы і на зразумелай мове. Мэрыя 16-й акругі і Гістарычнае таварыства Атой і Пасі прынялі рашэнне перакласці афіцыйны сайт гэтай адміністрацыйнай адзінкі на 74 замежныя мовы, па колькасці прадстаўнікоў нацыянальнасцяў, якія цяпер там пражываюць. Улічваючы размяшчэнне нашага пасольства, лагічна, што сайт загучаў і па-беларуску.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка распавёў «Звяздзе», што за такую ўвагу да нашай мовы ён падзякаваў у лісце мэру 16-й акругі Парыжа, прэзідэнту Гістарычнага таварыства Атой і Пасі Клоду Гоасгену, а таксама выказаў згоду на арганізацыю ў будынку нашага пасольства канферэнцыі, прысвечанай гісторыі 16-й акругі. У адказ у лісце да пасольства Клод Гоасген адзначыў, што, хоць пераклад і недастаткова літаратурны, ён дапаможа беларусам, якія пражываюць і працуюць у адным з найбуйнейшых і густанаселеных раёнаў сталіцы Францыі, больш даведацца аб гісторыі гэтых мясцін.

Цікава будзе не толькі тым, хто жыве і працуе ў Парыжы. На сайце hіstoіre-auteuіl-hassy.org шмат цікавага. Напрыклад звесткі пра тое, што ў 16-й акрузе жылі ў свой час Пучыні, Расіні, Жан-Жак Русо, Анарэ дэ Бальзак. На сайце шмат ілюстрацый, напрыклад, малюнак з запуску аэрастата ў 1783 годзе... І няхай сапраўды тэкст па-беларуску вымагае стылістычнага рэдагавання (тут можа дапамагчы тое ж наша пасольства), адкрываць горад мары на роднай мове надзвычай цікава.

Алена ЛЯЎКОВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.