Вы тут

«Звяздоўцы» — сярод найлепшых


Любоў да роднага краю і пашана да яе прыроды — абавязковыя рысы кожнага чалавека. Выхоўваць яе — справа грамадства і журналістаў. І ў гэтым сэнсе «Звязда» ізноў у першых шэрагах дзякуючы рэдактару аддзела навін і рэпартажаў Сяргею РАСОЛЬКУ. Учора спадар Расолька атрымаў чарговую ў сваёй кар'еры ўзнагароду — у рамках творчага конкурсу на найлепшае прадстаўленне дзейнасці Дзяржінспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету пры Прэзідэнце шматгадовы «звяздовец», дасведчаны журналіст і сапраўдны прафесіянал быў прызнаны найлепшым у намінацыі «Цеснае і плённае супрацоўніцтва».

4-31

Калегі далучаюцца да віншаванняў і зычаць яму заваявання новых прафесійных вяршыняў, задавальнення ад працы і, вядома, годных падначаленых.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.