Вы тут

Больш за паўтысячы «нелегалаў»


Летась нядбайныя будаўнікі заплацілі ў бюджэт больш за 5 млрд рублёў штрафаў

Па стане на канец 2014 года на тэрыторыі нашай краіны ажыццяўлялася будаўніцтва больш чым на 14 тысячах аб'ектах рознага прызначэння. Практычна ўсе яны летась трапілі пад увагу інспекцый Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарту (Дзяржбуднагляду), якія менавіта і выдаюць арганізацыям дазволы на правядзенне будаўніча-мантажных работ (БМР).

Усяго летась Дзяржбуднагляд знайшоў парушэнні патрабаванняў праектнай дакументацыі і тэхнічных нарматыўных прававых актаў на 8 172 аб'ектах і выявіў 143 263 дэфекты. Пасля гэтага на 144 аб'ектах будаўніцтва было прыпынена, бо выяўленыя дэфекты маглі паўплываць на стан нясучых канструкцый. Толькі за парушэнне заканадаўства аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці за мінулы год рэгіянальнымі інспекцыямі Дзяржбуднагляду было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 5 511 фізічных і юрыдычных асоб, якія заплацілі больш за 5 млрд рублёў штрафаў. А ў выніку праведзенага маніторынгу і тэматычных праверак спецыялістамі дэпартамента выяўлены факты самавольнага выканання БМР на 520 аб'ектах.

Трэба адзначыць, што за студзень — снежань 2014 года органы Дзяржбуднагляду прынялі ў эксплуатацыю 6 956 аб'ектаў, сярод якіх 1 481 жылы дом. Разам з тым, паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржстандарту, не ўсё так гладка было летась па гэтым напрамку. Інспекцыі дэпартамента выдалі арганізацыям 2 123 матываваныя адмовы, у тым ліку 282 — па аб'ектах жыллёвага будаўніцтва.

У сувязі з сістэматычнымі парушэннямі патрабаванняў заканадаўства ў будаўніцтве Дзяржбуднагляд мае паўнамоцтвы накіроўваць прадстаўленні аб ануляванні дзеяння кваліфікацыйных атэстатаў службовых асоб. Толькі летась па такіх зваротах Мінбудархітэктуры была прыпынена дзейнасць 70 атэстатаў, а 28 — увогуле ануляваны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.