Вы тут

Вітаміны для зачацця


Важным момантам у планаванні цяжарнасці з'яўляецца прыём вітамінных комплексаў. Такім чынам папаўняюцца запасы неабходных вітамінаў, мікра- і макраэлементаў. Гэта дапамагае зацяжараць, вынасіць і нарадзіць здаровае дзіця. Які менавіта прэпарат купіць у аптэцы, — падкажа ваш урач, які павінен улічыць індывідуальныя асаблівасці і патрэбы арганізма. Магчыма, гэта будзе цэлы комплекс, прызначаны для прыёму на этапе планавання, цяжарнасці і груднога кармлення, магчыма — некалькі прэпаратаў паасобку.

4-11

— Давайце не будзем сёння разважаць на тэму, якім вітамінам аддаць перавагу — натуральным або хімічным, паколькі праўда заўсёды недзе пасярэдзіне, — гаворыць загадчыца кансультацыйна-дыягнастычнага аддзялення (гарадскі цэнтр планавання сям'і) Мінскага гарадскога клінічнага радзільнага дома №2 Жанна РАМАНЧУК. — Лепей даведаемся, якія менавіта вітаміны неабходны арганізму будучай маці падчас планавання цяжарнасці. Адзін з самых важных, неабходных не толькі падчас планавання, але і на ранніх тэрмінах цяжарнасці, вітамінаў — фоліевая кіслата, або вітамін В9. Ён папярэджвае дэфекты развіцця нервовай трубкі, з якой фарміруецца спінны мозг будучага дзіцяці. Недахоп фоліевай кіслаты можа парушыць працэс фарміравання плацэнты або прывесці да выкідышу. Каб пазбегнуць ускладненняў, трэба прымаць фоліевую кіслату яшчэ да пачатку цяжарнасці.

Фоліевая кіслата неабходная для нармальнага крывятварэння, дзялення клетак, засваення цукру і амінакіслот, утварэння нуклеінавых кіслот.

Крыніца — зяленіва і гародніна з цёмна-зялёным лісцем (шпінат, брокалі, пятрушка, капуста, зялёная цыбуля, зялёны гарошак, фасоля, сачавіца, спаржа, соя, буракі, морква, таматы), грэцкія арэхі, цытрусавыя, кавуны, персікі, зародкі пшаніцы, мука грубага памолу, грэцкія, аўсяныя і рысавыя крупы, проса, таматны сок, кефір, насенне сланечніку, ялавічная печань, печань траскі, тварог, сыр, яечны жаўток, ікра.

Улічваючы тое, што падчас тэрмаапрацоўкі да 90% вітаміну разбураецца, дыетолагі і медыкі рэкамендуюць гатаваць ежу на пары або, па магчымасці, ужываць у сырым выглядзе.

Для атрымання штодня 400 мкг фоліевай кіслаты неабходна прымаць прэпараты, якія яе змяшчаюць. Не лішняй такая вітамінізацыя будзе і для будучага бацькі — дэфіцыт В9 істотна зніжае працэнт здаровых сперматазоідаў.

Вітамін А (рэцінол) патрабуецца ў павышанай колькасці ў час цяжарнасці і груднога кармлення, аднак не будзе лішнім і на этапе падрыхтоўкі. Лішак вітаміну можа прывесці да ўскладненняў і паталогій. Таму цяжарнасць лепей планаваць праз 6 месяцаў пасля завяршэння прыёму прэпарата.

Крыніца — рыбін тлушч, масла, вяршкі, тварог, сыр, яечны жаўток, печань, злакі, жоўта-чырвоная, зялёная гародніна і садавіна (рабіна, абрыкосы, шыпшына, чорныя парэчкі, абляпіха, жоўты гарбуз, чырвоны перац, шпінат, капуста, сельдэрэй, пятрушка, кроп, морква, шчаўе, зялёная цыбуля, зялёны перац, крапіва).

Дэфіцыт вітаміну В1 выклікае сур'ёзныя парушэнні ў рабоце нервовай сістэмы. Ён неабходны для метабалічнага цыкла выпрацоўкі энергіі, прадукцыйнага засваення вугляводаў.

Крыніца — злакі, крупы, мука грубага памолу, праросткі зерня, бабовыя, грэцкія арэхі, фундук, міндаль, абрыкосы, шыпшына, буракі, морква, рэдзька, цыбуля, капуста, шпінат, бульба.

Вітамін В12 часта называюць «вітамінам росту». Ён неабходны для абмену жалеза і многіх абменных працэсаў іншых рэчываў. Мае значэнне пры фарміраванні касцявога шкілета, мышцаў, нервовай сістэмы. Таму важнае яго бесперабойнае паступленне як да зачацця, так і пасля яго.

Крыніца — печань, малако, яйкі, зернебабовыя, шпінат, шыпшына, лісцевая гародніна, капуста, памідоры.

Не менш важнымі будуць і іншыя вітаміны групы В (В3, В5, В6, В12).

Вітамін С (аскарбінавая кіслата) павышае імунітэт, нейтралізуе таксіны, вынішчае бактэрыі, зніжае запаленчыя рэакцыі, умацоўвае злучальныя тканкі, павышае працаздольнасць.

Крыніца — шыпшына, кізіл, чорныя парэчкі, рабіна, абляпіха, цытрусавыя, чырвоны перац, хрэн, пятрушка, зялёная цыбуля, кроп, крэс-салата, чырвонакачанная і іншая капуста, бульба, крапіва, лясныя ягады.

Вітамін Д неабходны для развіцця шкілета і закладкі зубоў. Пры яго недахопе плод «адбярэ» ўсё ў матулінага арганізма.

Крыніца — морапрадукты, рыбін тлушч, печань траскі, селядзец, макрэль, ласось, сардзіны ў алеі, яйкі, малако, масла, грыбы, крапіва, шпінат.

Вітамін Е (токаферол) — магутны антыаксідант, які павышае дастаўку да клетак спажыўных рэчываў і кіслароду, стабілізуе клетачныя мембраны, валодае супрацьзапаленчым дзеяннем. Яго нястача на раннім тэрміне можа прывесці да выкідышу.

Крыніца — алей (соевы, сланечнікавы, арахісавы, кукурузны, абляпіхавы).

Плануючы цяжарнасць, не толькі жанчына павінна правільна харчавацца і прымаць комплексныя вітаміны. Для «якаснага» зачацця бацьку таксама неабходна прайсці курс вітамінізацыі.

Майце на ўвазе! Перавышэнне дозы вітамінаў А і Д можа прывесці да цяжкай інтаксікацыі.

Прыём вітамінаў неабходны і падчас цяжарнасці, аднак калі першыя, самыя важныя, тыдні развіцця эмбрыёна адбываюцца на фоне дэфіцыту гэтых рэчываў, то далейшае ўжыванне не дапаможа ліквідаваць ускладненні, якія не ўдалося прадухіліць. Большую частку ўскладненняў, якія развіваюцца пры цяжарнасці, можна папярэдзіць папаўненнем вітамінаў у арганізме яшчэ не цяжарнай жанчыны.

Святлана БАРЫСЕНКА

Рабіце так

Будучым маці і бацьку лепей забыцца на фастфуд, алкаголь, кансерванты і аднаразовы прыём ежы.

1. Забяспечце ў рацыёне садавіну, гародніну, мясную і малочную прадукцыю.

2. Сачыце за тэрмінам прыдатнасці прадуктаў.

3. Не злоўжывайце паўфабрыкатамі і тлустай ежай.

4. Сачыце за вагой, але ні ў якім разе не садзіцеся на дыету. Галадаць нельга! Дапускаюцца толькі разгрузачныя дні. Сачыць за вагой трэба і мужчынам, паколькі ў надта поўных парушаецца працэс сперматагенезу.

5. Харчуйцеся па гадзінах.

6. Не спалучайце мясныя стравы з хлебам, бульбай.

7. Каву і чорны чай можна ўжываць толькі адзін раз на дзень, раніцай. Піце ваду, кампот, морс, свежаадціснуты сок. Мужчынам не варта піць піва, якое зніжае колькасць сперматазоідаў.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.