Вы тут

Якая ежа посная?


Да поснай ежы адносяцца збожжавыя (хлеб, крупы), зернебабовыя, гародніна, ягады, садавіна, грыбы, арэхі, спецыі, мёд, алей, кісялі і кампоты. Прамежкавае становішча — у рыбы, ужыванне якой падчас посту строга рэгламентуецца. Ужыванне морапрадуктаў — пытанне спрэчнае. Скаромная ежа — гэта ўсе малочныя і мясныя прадукты, яйкі, а таксама прадукты, якія іх змяшчаюць (малочны шакалад, выпечка з малаком і яйкамі і інш.). Пад забаронай можа быць і жуйка, якая змяшчае жэлацін жывёльнага паходжання.

Вялікі пост — вялікае выпрабаванне для арганізма. Ён прыпадае на той час, калі арганізм і без таго аслаблены: яго рэзервы расходуюцца на супрацьстаянне холаду, а запасы вітамінаў у расліннай ежы амаль адсутнічаюць. Таму дыетолагі раяць падыходзіць да посту пасля падрыхтоўкі з вытрымліваннем посных дзён напярэдадні (напрыклад, серады і пятніцы). Навічкам наогул лепш далучацца да посту летам, калі арганізм мае і моц, і вітаміны. Ідэальна яшчэ трымацца аблегчанай праграмы (напрыклад, з рыбай), паколькі рацыён, бедны на жывёльныя тлушчы і бялкі, можа сур'ёзна нашкодзіць здароўю.

Паступова трэба і выходзіць з посту. Калі адразу даць арганізму шмат тлушчаў, ферментная сістэма не паспее спрацаваць, пачнецца няправільны абмен халестэрыну. Пад ударам акажуцца печань, падстраўнікавая залоза, страўнікава-кішачны тракт. Неабходна паступова далучаць да варанай, тушанай і запечанай гародніны з крупамі малочныя прадукты. Пасля дабаўце рыбу, тыдні праз два — мяса. Не забывайцеся пры гэтым пра вітамінна-мінеральныя комплексы і дабаўкі.

Калі вы раптам вырашылі пасціцца, парайцеся з вашым урачом.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.