Вы тут

Доўга і актыўна


Здароўе і працягласць жыцця ў многім залежаць ад самога чалавека, паколькі значнае месца тут займае клапатлівае стаўленне да сябе, нагадвае ўрач-валеолаг Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Леанід МЯЛЕШКА.

4-12

Ужо даказаны ўплыў жыллёвых умоў, матэрыяльных даходаў, адукацыі і іншых сацыяльных фактараў на здароўе насельніцтва. У цэлым першачарговае значэнне ў фарміраванні захворванняў маюць тры асноўныя моманты: няправільны лад жыцця, абцяжараная спадчыннасць і забруджанае наваколле. Задача кожнага з нас — уплываць на першы момант, жыць... правільна.

Большасць сучасных пенсіянераў, адзначаюць спецыялісты, адносяцца да груп рызыкі. Прычынай таму — вялікая колькасць хранічных захворванняў, шкодныя звычкі, нізкая санітарная адукаванасць, самалячэнне, грэбаванне ўрачэбнымі рэкамендацыямі і парадамі, перагружанасць хатняй гаспадаркай, неразвітыя духоўныя патрэбы і інтарэсы. Кожнаму ёсць над чым працаваць. Не перажывайце з-за дрэннай спадчыннасці і не лепшага экалагічнага становішча — вы не можаце гэтага змяніць. Папрацуйце лепей на іншай ніве — над здаровым ладам жыцця. У гэта паняцце ўваходзяць: рацыянальнае харчаванне, адсутнасць курэння, пераадоленне п'янства і алкагалізму, здаровы моцны сон, палавое жыццё, рэжым працы і адпачынку, аптымальны рухальны рэжым, загартоўванне, вытрымліванне правілаў гігіены, фарміраванне сваёй устойлівасці да стрэсаў.

Добрае здароўе важнае і для вашай сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве. Яшчэ імкніцеся падтрымліваць стасункі з сям'ёй, мець захапленні і магчымасці для іх рэалізацыі. Намагайцеся дзеля павышэння свайго дабрабыту і ўзроўню кампетэнтнасці, дасведчанасці, адукаванасці. У такім выпадку вас цяжэй будзе падмануць і прымусіць верыць у несапраўдныя каштоўнасці. Практычна ўсё ў вашым жыцці залежыць галоўным чынам ад вас. Так што дзейнічайце, а калі з'яўляюцца праблемы, шукайце для іх вырашэння спецыялістаў, а не «экстрасэнсаў».

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.