Вы тут

Задача для «Альфы»


Спецпадраздзяленню Групы «А» Камітэта дзяржаўнай бяспекі — 25 гадоў.

Асабісты склад «Альфы» прыцягваецца сёння да затрымання асоб, якія падазраюцца ў шпіянажы, захопліванні закладнікаў, наркагандлі, кантрабандзе, незаконным абарачэнні зброі і радыеактыўных рэчываў, вымаганні, нелегальнай міграцыі. Супрацоўнікі «А» валодаюць спецыяльнымі ведамі і навыкамі, маюць выдатную стралковую падрыхтоўку, здольны вытрымліваць працяглыя фізічныя і псіхічныя нагрузкі, вырашаць самыя складаныя аператыўна-баявыя задачы. Падчас рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў снайперы Групы «А» рэгулярна займаюць прызавыя месцы і лічацца аднымі з наймацнейшых у СНД.

3 сакавіка 1990 года ў структуры Групы «А» 7‑га ўпраўлення КДБ СССР з'явілася дадатковая група № 11 са штатам 45 чалавек і дыслакацыяй у Мінску, паведамляе прэс-служба КДБ. Спецыяльнае аператыўна-баявое падраздзяленне прызначалася для барацьбы з тэрарыстычнымі, экстрэмісцкімі і іншымі асабліва небяспечнымі злачыннымі праявамі на тэрыторыі БССР і прыбалтыйскіх рэспублік. У 1992 годзе спецпадраздзяленне ўвайшло ў структуру цэнтральнага апарата КДБ Рэспублікі Беларусь і атрымала афіцыйную назву — Група «А» («Альфа»). Яе задзейнічалі у аператыўных мерапрыемствах па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, незаконным вывазам каштоўных металаў, матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў за межы краіны.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.