Вы тут

У раскладзе руху да Масквы і Піцера — змяненні


Беларуская чыгунка аптымізуе рух цягнікоў у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам. Пра гэта паведаміла прэс-служба магістралі.

Так, з 5 сакавіка курсіраванне цягнікоў  №132 Брэст — Масква (адпраўленнем з Брэста ў 4.30) прадугледжваецца па ўказанні, гэта значыць, пры павялічэнні пасажырапатоку. З 29 сакавіка цягнік  №25 Масква — Мінск будзе адпраўляцца з Масквы ў 19.24 і прыбываць у нашу сталіцу ў 6.10. Зараз час яго адпраўлення з белакаменнай — 8.45, прыбыцця ў Мінск — 19.35. Таксама з 29 сакавіка зменіцца расклад руху цягніка  №27, які будзе выходзіць з Масквы ў 22.25 і прыбываць у Брэст у 12.45. На сёння час яго адпраўлення і прыбыцця адпаведна ў 14.09 і 4.54. З 29 сакавіка па ўказанні прадугледжана курсіраванне цягнікоў  №50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург і  №78/77 Гродна — Масква. У той жа час па гэтых маршрутах прадугледжана штодзённае курсіраванне груп бесперасадачных вагонаў з Брэста да Санкт-Пецярбурга і назад у саставе цягніка  №52/51 Мінск — Санкт-Пецярбург і з Гродна да Масквы ў саставе цягніка №96/95 Брэст — Масква. Пры руху з Брэста група бесперасадачных вагонаў Брэст — Санкт-Пецярбург будзе знаходзіцца ў саставе цягніка  №652 Брэст — Мінск на ўчастку ад Брэста да Мінска. Пры курсіраванні з Санкт-Пецярбурга група вагонаў будзе ў саставе цягніка  №27 Масква — Брэст.

Па маршруце Гродна — Масква група бесперасадачных вагонаў будзе курсіраваць з Гродна ў саставе цягніка  №624 Гродна — Віцебск і  №634 Гродна — Магілёў да Мінска і далей у саставе цягніка  №96 Брэст — Масква. У зваротным кірунку гэтыя вагоны адправяцца з Масквы ў саставе цягніка  №95 Масква — Брэст і далей з Мінска — у саставе цягніка  №677 Мінск — Гродна.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».