Вы тут

У сціслыя тэрміны


аднавілі будынак раённага суда ў Жыткавічах

Новы адлік сваёй гісторыі пачаў раённы суд у Жыткавічах. Тут цяпер аказваецца ўвесь комплекс неабходных прававых паслуг, у тым ліку натарыяльныя.

[caption id="attachment_74000" align="alignnone" width="600"]4-18 Ад­ноў­ле­ны бу­ды­нак Жыт­ка­віц­ка­га ра­ён­на­га су­да.[/caption]

Па дакументах будынак пачаў эксплуатавацца амаль паўстагоддзя таму. І, як згадваюць супрацоўнікі суда, за гэты час сапсавалася ўсё, што толькі магчыма: «Столь абвальвалася, вецер гуляў па кабінетах, печка ад холаду не ратавала». Але цяпер іх успаміны — толькі гісторыя, якую яны паклапаціліся «запратакаліраваць» у фотаздымках. Іх з гонарам дэманструюць: «Глядзіце, што было і што цяпер».

Падчас рамонтных работ былі цалкам заменены сістэмы ацяплення і асвятлення, адрамантаваны сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі, праведзена ахоўна-пажарная сігналізацыя, уцеплены і аздоблены сучаснымі якаснымі матэрыяламі фасад будынка, на ўваходзе ў які з'явіўся пандус для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Рэканструкцыя праведзена за кошт сродкаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў рэкордна сціслыя тэрміны.

Цалкам абноўлены светлы будынак суда ў Жыткавічах цяпер вылучаецца на фоне астатніх пабудоў райцэнтра. Але ж зусім хутка ўвесь невялікі гарадок на поўдні краіны набудзе адпаведны выгляд. Менавіта гэтая ідэя агучана старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам:

— Летась мы зрабілі прыгожым Тураў, які з'яўляецца сімвалам Палесся на гэтай тэрыторыі, а сёлета падцягнем да таго ж узроўню і Жыткавічы. Для нас гэты раён знакавы, ён знаходзіцца на акраіне Гомельшчыны — гэта ўязныя вароты на поўдні нашай вобласці, таму мы будзем імкнуцца зрабіць усё добра і прыгожа.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.