Вы тут

Гастарбайтары вяртаюцца...


На Віцебшчыне змяншаецца попыт на рабочую сілу. Сярод прычын і вяртанне гастарбайтараў з суседняй Расіі. Паводле інфармацыі на пачатак бягучага года, на уліку было каля 3,6 тысячы беспрацоўных, а вакансій налічвалася 3775.

— Змяншэнне колькасці вакансій можна растлумачыць некалькімі прычынамі. Напрыклад, на прадпрыемствах вядзецца аптымізацыя, у тым ліку і колькасці працуючых. Яшчэ адна — вяртанне тых грамадзян, якія ў свой час з'ехалі, як кажуць, за доўгім рублём. Як правіла, гэта людзі высокапрафесійныя, і ім працадаўцы рады, асабліва ў будаўнічай галіне. Часткова на сітуацыю на рынку працы паўплывалі і мігранты: у вобласць прыехалі больш за 1,5 тысячы грамадзян Украіны. Каб змяніць сітуацыю, трэба працаваць як з беспрацоўнымі, так і з наймальнікамі. З першымі, каб былі адаптаваныя да сучасных патрабаванняў рынку працы, з другімі, каб стваралі новыя рабочыя месцы, адкрывалі новыя прадпрыемствы, — расказаў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў.

Сярэднямесячная зарплата ў Віцебскай вобласці напрыканцы 2014 года склала больш за 5,8 мільёна рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».