Вы тут

Вернасць абавязку і закону


Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Шчыра віншую вас з прафесійным святам — Днём міліцыі!

На рахунку людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай выніковай работы, у якой цалкам выявілася сапраўдная мужнасць, адточаны прафесіяналізм, высокая грамадзянская адказнасць.

Бескампрамісна спыняючы парушэнні закону, штодзённа ахоўваючы жыццё і маёмасць грамадзян, абараняючы інтарэсы дзяржавы, вы робіце важкі ўклад у надзейнае забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Упэўнены, што прыярытэтам для вас і надалей застанецца вернасць абавязку і закону, адданае служэнне свайму народу.

Дзякую за службу Радзіме. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.