Выйсце ёсць


Прадпрымальнікам дазволілі гандляваць без дакументаў, але з выплатай падаткаў па двайной стаўцы

Як паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах, гэта прадугледжана праектам новага ўказа для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Такім чынам, згодна з падрыхтаваным дакументам, індывідуальным прадпрымальнікам — плацельшчыкам адзінага падатку будзе прадастаўлена права прадаваць увезеныя з тэрыторыі краін Мытнага саюза тавары без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё (паступленне). Прэс-служба МПЗ удакладняе, што гаворка ідзе пра тавары (акрамя падакцызных), прызначаныя для рознічнага гандлю з выплатай адзінага падатку. Прадаваць іх можна будзе ў гандлёвых аб'ектах (за выключэннем магазінаў) і на гандлёвых месцах на рынках.

Аднак за ажыццяўленне рознічнага гандлю таварамі без такіх дакументаў прадугледжваецца аплата адзінага падатку з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 2 і падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) у фіксаваных сумах у павялічаных памерах. «Падпісанне праекта ўказа плануецца ў найбліжэйшы час», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

А вось да афіцыйнага апублікавання гэтага дакумента «іпэшнікі», якія ў сакавіку плануюць прадаваць тавары без дакументаў, абавязаны спачатку прадаставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па адзіным падатку і ажыццявіць аплату адзінага падатку і ПДВ у фіксаванай суме. У гэтай дэкларацыі плацельшчыкам варта вылічыць адзіны падатак з ужываннем павышальнага каэфіцыента 2 за рэалізацыю тавараў без дакументаў і ПДВ у фіксаваных сумах у памеры дзвюх ставак адзінага падатку (без уліку павышальнага каэфіцыента 2 за рэалізацыю тавараў без дакументаў).

Спецыялісты падатковай галіны паведамляюць, што пасля ўступлення ў сілу гэтага ўказа прадастаўленне падатковых дэкларацый за сакавік (ці ўдакладненых падатковых дэкларацый за гэты месяц), а таксама даплата адзінага падатку і ПДВ у фіксаваных сумах за сакавік ажыццяўляюцца ў тэрміны (па праекце ўказа — не пазней за 31 сакавіка) і ў памерах, якія будуць вызначаны прынятым дакументам.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.