Вы тут

Пакуль не позна


Нядаўна пры стварэнні Рэестра бытавых паслуг Беларусі ў адпаведнасці з Указам №371 з'явілася адна важная ўмова — сёлета з1 чэрвеня легальна аказваць паслугі могуць толькі тыя, хто там зарэгіструецца. Часу для гэтага ўсё менш, а суб'екты гаспадарання не спяшаюцца.

Толькі 5%

Па словах начальніка ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Міністэрства гандлю Валянціны Ляўкоўскай, у дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» на гэты момант зарэгістраваліся 1,8 тыс. суб'ектаў гаспадарання, якія аказваюць бытавыя паслугі, або крыху больш за 5% ад іх агульнай колькасці. Усяго ж іх па ацэначнай інфармацыі, каля 35 тысяч. Найбольш актыўна падаюць заявы ў Брэсцкай вобласці. Валянціна Ляўкоўская звярнула ўвагу, што ў суб'ектаў гаспадарання, якія аказваюць бытавыя паслугі, засталося няшмат часу, каб падаць заявы на ўключэнне ў рэестр, бо канчатковы тэрмін абавязковай рэгістрацыі — 1 чэрвеня 2015 года. У цэлым, па словах начальніка ўпраўлення, стварэнне рэестра не стварыла дадатковых бар'ераў для бізнесу. Хутчэй наадварот — ён дазволіць зрабіць гэты сектар яшчэ больш празрыстым.

Як трапіць у рэестр?

У Рэестр бытавых паслуг уключаюцца звесткі аб суб'ектах гаспадарання (юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках), якія аказваюць бытавыя паслугі; відах бытавых паслуг, формах бытавога абслугоўвання; звесткі аб аб'ектах бытавога абслугоўвання, у якіх аказваюцца бытавыя паслугі; зводныя звесткі аб стане бытавога абслугоўвання. Заявы на ўключэнне ў рэестр падаюцца на папяровым носьбіце шляхам асабістага звароту або па пошце ў гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў Мінска па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка (у выпадку аказання бытавых паслуг без аб'екта бытавога абслугоўвання) альбо па месцы знаходжання аб'екта (у выпадку аказання бытавых паслуг у аб'екце бытавога абслугоўвання). З 1 сакавіка на парталах агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы дзейнічаюць інтэрфейсы для падачы заяў у электронным выглядзе.

Цэны пад кантролем?

Як адзначыла Валянціна Ляўкоўская, сфера бытавога абслугоўвання пашыраецца. Змяняюцца віды паслуг, падыходы і формы. Па значнасці бытавыя паслугі знаходзяцца на другім месцы пасля паслуг сувязі, у 2014-м іх удзельная вага ў структуры платных паслуг дасягнула 18,7% (у сувязі — 18,8%). За мінулы год у Беларусі адкрылася 1100 аб'ектаў бытавога абслугоўвання, а гэта каля 2850 працоўных месцаў. Самай папулярнай паслугай з'яўляецца цырульня. У 2014 годзе тэмп росту бытавых паслуг, аказаных па Беларусі ў адносінах да 2013-га склаў 99,7% у супастаўных цэнах. Задача была пастаўлена — 102%. Невыкананне гэтага паказчыка адбылося з-за Мінска і Брэсцкай вобласці. Лідзіруючыя пазіцыі па гэтым паказчыку займаюць Мінская і Гомельская — 106% кожная. Усяго ж аказана паслуг на суму больш як у 14 трлн рублёў. Цэны сёння фарміруюцца суб'ектамі гаспадарання. Найбольшы рост цэн адбыўся ў Мінску, дзе плацежаздольнасць насельніцтва самая высокая.

«Так, напрыклад, у Гродне можна пашыць сабе верхнюю вопратку прыблізна за 280 тысяч рублёў, а ў Мінску гэты ж выраб будзе каштаваць каля 600 тысяч. Што тычыцца цырульні, то цэны па краіне на мужчынскую мадэльную стрыжку вагаюцца: у Віцебскай вобласці — 46 тыс. руб, у Брэсце — 61 тыс. руб, у Мінску — 71 тыс. руб. Цэны фарміруюцца неадназначна. Тым не менш вялікіх цэнавых скачкоў у бытавых паслугах мы не назіраем», — адзначыла начальнік упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Цэны на бытавыя паслугі за 2014-ы выраслі ў сярэднім па краіне на 26% адносна 2013 года. Таксама актуальнай з'яўляецца праблема крокавай даступнасці паслуг. Асабліва гэта тычыцца новабудоўляў. У асноўным паблізу новых раёнаў самымі першымі з'яўляюцца цырульні, хімчысткі, пральні, швейныя майстэрні. Аднак у Міністэрстве гандлю лічаць, што для спажыўца гэтага недастаткова.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».