Вы тут

Кватэру ў сваім жа доме «вынес» падлетак


Жыхары кватэры аднаго з дамоў па сталічнай вуліцы Прытыцкага паведамілі ў міліцыю, што ў іх жыллі здзейснены крадзеж. Зараз у ім падазраецца 14-гадовы жылец... гэтага ж дома.

— Супрацоўнікі следча-аператыўнай групы, якія прыбылі па выкліку, устанавілі, што пранікненне ў кватэру было без пашкоджання замка ўваходных дзвярэй. З жылля зніклі два ноўтбукі агульным коштам 7,5 мільёна рублёў. Пацярпелыя прыгадалі, што іх дачка некалькі дзён таму згубіла ключ ад кватэры, — паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска.

Праз некалькі дзён гісторыя атрымала нечаканы працяг. У кватэру пазванілі спачатку па дамафоне, потым — у дзверы. Гаспадар хутка адчыніў іх і паспеў заўважыць у калідоры двух маладых людзей. Падлеткі кінуліся бегчы, спроба дагнаць іх плёну не дала. Пра гэты падазроны візіт стала вядома міліцыі. Праз нейкі час супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу аднаго з маладых людзей. Ім быў 14-гадовы жыхар гэтага ж дома. Ён не стаў адмаўляць сваю датычнасць да крадзяжу. Аднак агучыў уласную версію пранікнення ў чужую кватэру. Маўляў, ён выпадкова ў пад'ездзе звярнуў увагу, што гаспадары, выходзячы з кватэры, пакінулі дзверы незачыненымі. Пачакаўшы, пакуль тыя не з'ехалі, малады чалавек зайшоў у жыллё і вынес два ноўтбукі. Неўзабаве адзін з іх малады зламыснік прадаў, другі — пакінуў у сябе. Зараз падлетак знаходзіцца ў прыёмніку-размеркавальніку для непаўнагадовых. Следчыя разбіраюцца ў абставінах здарэння.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».