Вы тут

Замест продажу — разбойны напад


У пад'ездзе дома па сталічнай вуліцы Філімонава быў здзейснены разбойны напад на 42-гадовага жыхара расійскага горада Іркуцка. Пацярпелы паведаміў, што два невядомыя ў масках збілі яго і выкралі 48,5 тысячы долараў.

— Высветлілася, што мужчына накіроўваўся на сустрэчу наконт набыцця кватэры. Калі расіянін зайшоў у пад'езд, на яго накінуліся невядомыя і пачалі збіваць. Потым, забраўшы суму ў валюце, што была пры пацярпелым, яны збеглі, — распавяла падрабязнасці здарэння прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч.

Неўзабаве падазраваныя ў здзяйсненні разбойнага нападу былі ўстаноўлены. Траіх мінчан — 1987, 1982 і 1986 гадоў нараджэння — затрымалі пры падтрымцы байцоў САБР. Тыя расказалі, што злачынства было спланаваным. Для яго здзяйснення выкарыстоўвалася здымная кватэра, якая і прапаноўвалася пацярпеламу для пакупкі. Падазраваным пагражае пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».