Вы тут

Разгадка Леанарда


Вы­ста­ва «Вы­на­ход­кі да Він­чы», якая ад­кры­ла­ся ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі, ка­рыс­та­ец­ца вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ся­род мін­чан і гас­цей ста­лі­цы. Ужо ў пер­шы дзень ра­бо­ты яе на­ве­да­лі ка­ля дзвюх ты­сяч ча­ла­век, а ўчо­ра на вы­ста­ве быў за­ўва­жа­ны і су­свет­на вя­до­мы опер­ны спя­вак Дзміт­рый Хва­рас­тоў­скі, які пры­ехаў у на­шу ста­лі­цу на свой фестываль.

Безимени-2

Вы­на­ход­кі вя­лі­ка­га італь­ян­ца ў яго час іс­на­ва­лі толь­кі на па­пе­ры — ён па­кі­нуў пас­ля ся­бе ня­ма­ла чар­ця­жоў і за­пі­саў, пры­чым з пэў­ны­мі ко­да­мі і па­мыл­ка­мі, якія па­він­ны бы­лі за­ха­ваць сак­рэ­ты вы­на­хо­дак. Спе­цы­я­ліс­там італь­ян­ска­га му­зея Ле­а­нар­да да Він­чы да­вя­ло­ся шмат па­пра­ца­ваць,
каб рас­шыф­ра­ваць гэ­тыя ко­ды і ўва­со­біць на­ма­ля­ва­нае ў рэ­аль­ныя рэ­чы.

За­тое ця­пер мож­на ўба­чыць, што ге­ні­яль­ны італь­я­нец у сва­ім XV ста­год­дзі вы­най­шаў пра­воб­ра­зы тан­ка, аква­лан­га, ве­ла­сі­пе­да, па­ра­шу­та, вер­та­лё­та, аў­та­ма­бі­ля, пад­вод­най лод­кі... Гэ­та са­праў­ды вар­та ба­чыць, каб зноў і зноў раз­гад­ваць га­лоў­ную за­гад­ку Ле­а­нар­да — дзе мя­жа маг­чы­мас­цяў ча­ла­ве­ка і яго та­лен­ту?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.