Вы тут

Сугучна часу


Го­рад Шчу­чын, ра­дзі­ма на­шай вя­до­май па­эт­кі Цёт­кі, сё­ле­та ўпер­шы­ню ста­не лі­та­ра­тур­най ста­лі­цай кра­і­ны

5-6 ве­рас­ня тут прой­дуць ме­ра­пры­ем­ствы ХХІІ Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства. Яго га­лоў­ны­мі тэ­ма­мі ста­нуць Год мо­ла­дзі і 70-год­дзе Пе­ра­мо­гі.

«Дзень пісь­мен­ства, — ад­зна­чы­ла на па­ся­джэн­ні На­цы­я­наль­на­га арг­ка­мі­тэ­та па пра­вя­дзен­ні ХХІІ Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч, — гэ­та вя­лі­кае дзяр­жаў­нае свя­та, якое мае зна­чэн­не ў ідэа­ла­гіч­най куль­ту­ры кра­і­ны».

Па­вод­ле слоў мі­ніст­ра, тра­ды­цый­на ў ім бя­руць удзел вы­со­кія гос­ці, пры­яз­джае шмат лю­дзей, якія ша­ну­юць сваю куль­ту­ру. Сё­ле­та пра­гра­ма свя­та па­він­на быць на­сы­ча­на не толь­кі лі­та­ра­тур­ным склад­ні­кам, але і ўклю­чаць у ся­бе па­каз са­мых роз­ных ста­ро­нак жыц­ця Гро­дзен­скай воб­лас­ці. «Гэ­та важ­на ў кан­тэкс­це Го­да мо­ла­дзі і 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі», — пад­крэс­лі­ла Лі­лія Ана­ніч.

Ме­ра­пры­ем­ствы да Дня пісь­мен­ства ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці і кра­і­не бу­дуць пра­хо­дзіць на пра­ця­гу ўся­го го­да. Гэ­та ўро­кі на тэ­му кні­га­дру­ка­ван­ня, вы­ста­вы, су­стрэ­чы з бе­ла­рус­кі­мі пісь­мен­ні­ка­мі, прэ­зен­та­цыі, кон­кур­сы, ак­цыя «Чы­та­ем бе­ла­рус­кую кні­гу ра­зам з дзець­мі» (кні­гі дзе­цям чы­та­юць вя­до­мыя лю­дзі), лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ныя гас­цёўні. У са­ка­ві­ку ў Шчу­чы­не пад­вя­дуць вы­ні­кі аб­лас­но­га кон­кур­су ру­ка­пі­саў імя Цёт­кі. У чэр­ве­ні прой­дзе пле­нэр скульп­та­раў на лі­та­ра­тур­ную тэ­ма­ты­ку.

Пла­ну­ец­ца, што на­пя­рэ­дад­ні свя­та ў Шчу­чы­не за­вер­шыц­ца рэс­пуб­лі­кан­ская экс­пе­ды­цыя «Шлях да свя­ты­няў», яе марш­рут рас­пра­цоў­ва­ец­ца. Прой­дзе на­ву­ко­вая кан­фе­рэн­цыя «Шчу­чын­скія чы­тан­ні». 5 ве­рас­ня пла­ну­ец­ца пра­вес­ці кон­курс чы­таль­ні­каў з удзе­лам бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных пісь­мен­ні­каў. У гэ­ты ж дзень у ра­ён­ным цэнт­ры ад­бу­дзец­ца між­на­род­ны «круг­лы стол» «Су­гуч­ча», у якім пры­муць удзел аў­та­ры з Ра­сіі, Укра­і­ны, Літ­вы, Поль­шчы, Чэ­хіі, Сла­ва­кіі, Бал­га­рыі і ін­шых кра­ін.

Што да са­мо­га свя­та 6 ве­рас­ня, то яго га­лоў­ны­мі склад­ні­ка­мі ста­нуць цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця і за­крыц­ця, а так­са­ма фес­ты­валь кні­гі і прэ­сы — ад­на з га­лоў­ных да­мі­нант. Мяр­ку­ец­ца на­сы­ча­ная пра­гра­ма з аў­то­граф-се­сі­я­мі пісь­мен­ні­каў, вы­ста­ва­мі кні­г. Пла­ну­ец­ца па­ка­заць гас­цям свя­та ўні­каль­ную вы­ста­ву пе­ры­ё­ды­кі ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, бо сло­ва ўнес­ла важ­кі ўклад у ба­раць­бу з фа­шыс­та­мі. У Шчу­чын пры­вя­зуць і вы­ставу па­тры­я­тыч­на­га пла­ка­та, якая скла­дзе­на па вы­ні­ках кон­кур­су ся­род мо­ла­дзі СНД. Гэ­та пра­дэ­ман­струе, што мо­ладзь ша­нуе ду­хоў­ныя тра­ды­цыі.

«Згод­на з кан­цэп­цы­яй і ідэ­яй свя­та сло­ва «пісь­мен­нік» па­він­на гу­чаць з усіх пля­цо­вак, што ста­не вы­ха­ваў­чым мо­ман­там для мо­ла­дзі», — лі­чыць Лі­лія Ана­ніч.

У Дзень бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства пла­ну­ец­ца ўру­чэн­не Пер­шай На­цы­я­наль­най лі­та­ра­тур­най прэ­міі. Ра­шэн­не аб яе за­сна­ван­ні пры­ня­та так­са­ма на па­ся­джэн­ні на­цы­я­наль­на­га арг­ка­мі­тэ­та па пра­вя­дзен­ні свя­та. Уру­чэн­не На­цы­я­наль­най прэ­міі ў га­лі­не лі­та­ра­ту­ры ста­не пер­шым та­кім ме­ра­пры­ем­ствам у кра­і­не, ра­ней лі­та­ра­та­раў уша­ноў­ва­лі ў аб­лас­цях аль­бо ў рам­ках ін­шых кон­кур­саў. Цы­ры­мо­ніі і са­мой прэ­міі пла­ну­ец­ца на­даць асаб­лі­вую важ­касць і аў­та­ры­тэт, маг­чы­ма, з гэ­тай мэ­тай коль­касць на­мі­на­цый у па­раў­на­нні з аб­лас­ны­мі кон­кур­са­мі па­мен­шыц­ца, а ім­ёны ўла­даль­ні­каў прэ­міі пра­гу­чаць са­праў­ды моц­на. «На­цы­я­наль­ная прэ­мія па­він­на вы­сту­піць фак­та­рам кан­са­лі­да­цыі лі­та­ра­тур­най су­поль­нас­ці, не­аб­ход­на па­ка­заць знач­насць і аў­та­ры­тэт пісь­мен­ні­каў у на­шай кра­і­не», — пад­крэс­лі­ла Лі­лія Ана­ніч.

Па сло­вах на­мес­ні­ка прэм'­ер-мі­ніст­ра На­тал­лі Ка­ча­на­вай, пісь­мен­ні­кі — га­лоў­ныя дзей­ныя асо­бы Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства, а лі­та­ра­ту­ра — ас­но­ва ўсіх мас­тац­тваў, ме­на­ві­та гэ­та не­аб­ход­на пад­крэс­ліць пад­час на­цы­я­наль­на­га свя­та. Та­му Дню бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства на­да­ец­ца та­кая ўва­га на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні, яго на­вед­ва­юць вы­со­ка­па­стаў­ле­ныя гос­ці, ад­зна­чы­ла яна.

Па­да­рун­кам Шчу­чы­ну ста­не ад­крыц­цё «Бел­са­юз­дру­кам» но­вай кні­гар­ні. Спе­цы­яль­на да свя­та бу­дзе вы­пу­шча­ны фо­та­аль­бом пра Шчу­чын і збор­нік «Бе­ла­русь лі­та­ра­тур­ная». Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі пад­ня­се ў па­да­ру­нак го­ра­ду ка­ля 3 ты­сяч кніг, кніж­ныя па­да­рун­кі біб­лі­я­тэ­кам зро­біць і Са­юз пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі.

Ана­толь СЛА­НЕЎ­СКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.