Вы тут

Насустрач Балонскаму працэсу


Да­лу­чыц­ца Бе­ла­русь да Ба­лон­ска­га пра­цэ­су або за­ста­нец­ца на кар­це Еў­ро­пы «бе­лай пля­май»? Ад­каз на гэ­тае пы­тан­не мы ўсе атры­ма­ем ужо ў маі, на кан­фе­рэн­цыі мі­ніст­раў аду­ка­цыі еў­ра­пей­скіх кра­ін у Ерэ­ва­не, дзе бу­дзе раз­гля­дац­ца бе­ла­рус­кая за­яў­ка. Як не­ад­на­ра­зо­ва дэк­ла­ра­ва­ла­ся, Ба­лон­скі пра­цэс ад­кры­ты для ўсіх кра­ін, якія жа­да­юць у ім удзель­ні­чаць. Та­му імк­нен­не Бе­ла­ру­сі, якая зна­хо­дзіц­ца ў цэнт­ры Еў­ро­пы, стаць част­кай Ба­лон­ска­га пра­цэ­су цал­кам ла­гіч­нае і на­ту­раль­нае. Але ў 2012 го­дзе на­ша за­яў­ка бы­ла ад­хі­ле­на...

Гэ­ты­мі дня­мі ў Бе­ла­ру­сі зна­хо­дзіц­ца дэ­ле­га­цыя экс­пер­таў Са­ве­та Еў­ро­пы па аду­ка­цыі, мэ­та якіх — аца­ніць га­тоў­насць вы­шэй­шай шко­лы Бе­ла­ру­сі пры­трым­лі­вац­ца агуль­на­еў­ра­пей­скіх аду­ка­цый­ных каш­тоў­нас­цяў і прын­цы­паў Ба­лон­скай сіс­тэ­мы. Учо­ра ад­бы­ла­ся су­стрэ­ча еў­ра­пей­скіх экс­пер­таў з кі­раў­ніц­твам Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі на­шай кра­і­ны.

— Наш ві­зіт у Мінск — леп­шае свед­чан­не та­го, на­коль­кі сур'­ёз­на мы раз­гля­да­ем за­яў­ку Бе­ла­ру­сі, інакш бы нас тут не бы­ло, — за­пэў­ніў жур­на­ліс­таў кі­раў­нік дэ­парт­амен­та аду­ка­цыі Са­ве­та Еў­ро­пы Шур БЕР­ГАН. — Мы ба­чым, што Бе­ла­русь вель­мі хо­ча да­лу­чыц­ца да Ба­лон­скай сіс­тэ­мы, пры­чым ба­чым гэ­тае жа­дан­не як на мі­ніс­тэр­скім уз­роў­ні, так і на ўзроў­ні ака­дэ­міч­най су­поль­нас­ці. Але ў нас яшчэ за­ста­лі­ся пы­тан­ні, ад­ка­зы на якія мы ха­це­лі б атры­маць.

Пра сур'­ёз­насць на­ме­ру Бе­ла­ру­сі да­лу­чыц­ца да агуль­на­еў­ра­пей­скай аду­ка­цый­най пра­сто­ры ка­заў і мі­ністр аду­ка­цыі Мі­ха­іл ЖУ­РАЎ­КОЎ.

— Мы мо­жам сён­ня з упэў­не­нас­цю сцвяр­джаць, што ў кра­і­не цал­кам рэа­лі­за­ва­на двух­сту­пен­ча­тая сіс­тэ­ма аду­ка­цыі: ёсць ба­ка­лаў­ры­ят з тэр­мі­нам на­ву­чан­ня ад трох да пя­ці га­доў (у за­леж­нас­ці ад скла­да­нас­ці спе­цы­яль­нас­ці) і ма­гіст­ра­ту­ра, — рас­па­вёў Мі­ха­іл Жу­раў­коў. — Мы па­ча­лі рэа­лі­зоў­ваць сіс­тэ­му бес­пе­ра­пын­най аду­ка­цыі з улі­кам двух­сту­пен­ча­тай вы­шэй­шай аду­ка­цыі. На ўзроў­ні аба­ро­ны ды­сер­та­цый уве­дзе­на маг­чы­масць атры­ман­ня ву­чо­най сту­пе­ні док­та­ра фі­ла­со­фіі PHD. Акра­мя та­го, аба­ро­на кан­ды­дац­кай ды­сер­та­цыі па за­пы­це прэ­тэн­дэн­та мо­жа пра­во­дзіц­ца і на анг­лій­скай мо­ве. У нас дзей­ні­чае сіс­тэ­ма гран­таў для між­на­род­ных ста­жы­ро­вак, мы раз­ві­ва­ем удзел сту­дэн­таў у кі­ра­ван­ні ўні­вер­сі­тэ­та­мі. У нас ство­ра­ны Рэс­пуб­лі­кан­скі гра­мад­скі сту­дэнц­кі са­вет, ра­бо­та яко­га ві­даць у са­цы­яль­ных сет­ках... Сур'­ёз­на ма­ні­то­рым сі­ту­а­цыю з удзе­лам сту­дэн­таў у са­ве­тах уні­вер­сі­тэ­таў, каб іх прад­стаў­ніц­тва ад­па­вя­да­ла па­тра­ба­ван­ням Ба­лон­скай сіс­тэ­мы. Ад­ным сло­вам, пас­ля­доў­на вы­кон­ва­ем тую пра­гра­му дзе­ян­няў, якую на­ме­ці­лі і якую нам рэ­ка­мен­да­ва­лі на­шы еў­ра­пей­скія ка­ле­гі.

Без­умоў­на, у нас, як і ў ін­шых кра­ін, ёсць свае на­цы­я­наль­ныя асаб­лі­вас­ці, якія трэ­ба ўліч­ваць, але ў цэ­лым рэ­ка­мен­да­цыі Ба­лон­скай кан­вен­цыі вы­кон­ва­юц­ца.

У еў­ра­пей­скіх экс­пер­таў бы­ло шмат пы­тан­няў да мі­ніст­ра аду­ка­цыі. Іх ці­ка­ві­лі, на­прык­лад, перс­пек­ты­вы ўка­ра­нен­ня крэ­дыт­най сіс­тэ­мы (ECTS) у бе­ла­рус­кіх ВНУ, якая з'яў­ля­ец­ца га­лоў­ным ін­стру­мен­там ака­дэ­міч­най ма­біль­нас­ці. Ча­му ў Бе­ла­ру­сі якасць аду­ка­цыі кант­ра­люе дэ­парт­амент, які пад­па­рад­коў­ва­ец­ца Мі­ніс­тэр­ству аду­ка­цыі, у той час як у Еў­ро­пе для гэ­тых мэт ство­ра­на ўжо 30 не­за­леж­ных агенц­тваў? Ці ёсць у пла­нах мі­ніс­тэр­ства на­мер даць уні­вер­сі­тэ­там боль­шыя паў­на­моц­твы ў вы­зна­чэн­ні сва­ёй аду­ка­цый­най па­лі­ты­кі? Ці мо­гуць сту­дэн­ты аб'­яд­ноў­вац­ца ў аса­цы­я­цыі, каб уплы­ваць на пра­цэ­сы, што ад­бы­ва­юц­ца ва ўні­вер­сі­тэ­тах, у тым лі­ку і на якасць аду­ка­цыі?

Рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та вы­шэй­шай шко­лы Вік­тар ГАЙ­СЁ­НАК па­ве­да­міў, што ў на­шых ву­чэб­ных пла­нах 30% ву­чэб­на­га ча­су ад­во­дзіц­ца на так зва­ны «ву­заў­скі» кам­па­нент. Гэ­та ро­біц­ца для та­го, каб даць маг­чы­масць уні­вер­сі­тэ­там гнут­ка рэ­ага­ваць і на па­трэ­бы сту­дэн­таў, і на па­трэ­бы рын­ку пра­цы. На стар­шых кур­сах у сту­дэн­таў ёсць маг­чы­масць за кошт вы­ба­ру спец­кур­саў са­ма­стой­на вы­зна­чаць сваю аду­ка­цый­ную тра­ек­то­рыю. Больш за тое, за­раз рас­пра­цоў­ва­юц­ца но­выя аду­ка­цый­ныя стан­дар­ты, якія пра­ду­гледж­ва­юць, што кур­сы па вы­ба­ры бу­дуць зай­маць на пер­шай сту­пе­ні ўжо 50% ча­су, а на дру­гой сту­пе­ні на­ву­чан­ня — 70%.

Вік­тар Гай­сё­нак кан­ста­та­ваў, што на­шай кра­і­не вель­мі па­тра­бу­ец­ца да­па­мо­га ў рас­пра­цоў­цы на­цы­я­наль­най рам­кі ква­лі­фі­ка­цый, а так­са­ма ў пад­рых­тоў­цы вы­клад­чы­каў.

— Якія б ра­шэн­ні ні пры­ма­лі­ся на ўзроў­ні мі­ніс­тэр­ства, яны ўсё роў­на пе­ра­лам­ля­юц­ца праз свя­до­масць і дзей­насць вы­клад­чы­каў, та­му пе­ра­пад­рых­тоў­ка вы­клад­чы­каў з пунк­ту по­гля­ду каш­тоў­нас­цяў еў­ра­пей­скай вы­шэй­шай шко­лы для нас вель­мі важ­ная, — пад­крэс­ліў Вік­тар Гай­сё­нак.

А на­чаль­нік упраў­лен­ня вы­шэй­шай шко­лы Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Сяр­гей РА­МА­НЮК да­даў, што крэ­дыт­на-мо­дуль­ная сіс­тэ­ма дзей­ні­чае ў бе­ла­рус­кіх ВНУ ўжо два га­ды і яе кан­цэп­ту­аль­ныя па­ды­хо­ды збі­ра­юц­ца за­на­та­ваць і на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні — у но­вай рэ­дак­цыі Ко­дэк­са «Аб аду­ка­цыі».

— Мяр­кую, што Бе­ла­ру­сі сён­ня знач­на пра­сцей, у ад­роз­нен­не ад тых кра­ін, якія ўсту­па­лі ў Ба­лон­скі пра­цэс, ка­лі ён яшчэ толь­кі раз­ві­ваў­ся, — па­дзя­ліў­ся сва­ім ба­чан­нем кі­раў­нік дэ­парт­амен­та аду­ка­цыі Са­ве­та Еў­ро­пы Шур Бер­ган. — Так што не ду­маю, што да­рож­ная кар­та для Бе­ла­ру­сі бу­дзе больш скла­да­най, чым для ін­шых кра­ін. Шур Бер­ган вы­ка­заў дум­ку, што да­рож­ная кар­та — доб­рая ідэя, якая бу­дзе аб­мяр­коў­вац­ца як з кі­раў­ніц­твам Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, так і з вы­клад­чыц­кай су­поль­нас­цю. «Гэ­та не но­ва­ўвя­дзен­не для ад­ной кра­і­ны, а звы­чай­ны пра­цоў­ны пра­цэс да­лу­чэн­ня», — пад­крэс­ліў ён.

Кі­раў­нік дэ­парт­амен­та аду­ка­цыі Са­ве­та Еў­ро­пы да­даў, што 24-25 са­ка­ві­ка ў Ры­зе ад­бу­дзец­ца па­ся­джэн­не на­зі­раль­най гру­пы па Ба­лон­скім пра­цэ­се, якая дасць свае рэ­ка­мен­да­цыі кан­фе­рэн­цыі мі­ніст­раў аду­ка­цыі еў­ра­пей­скіх кра­ін на­конт за­яў­кі Бе­ла­ру­сі. Але кан­чат­ко­вае сло­ва (аб да­лу­чэн­ні ці не­да­лу­чэн­ні Бе­ла­ру­сі да агуль­на­еў­ра­пей­скай аду­ка­цый­най пра­сто­ры) усё роў­на бу­дзе за мі­ніст­ра­мі...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.