Вы тут

Дом для Арцёма


Вось ужо чац­вёр­ты год руб­ры­ка «У вас бу­дзе дзі­ця» вы­хо­дзіць на тэ­ле­ка­на­ле АНТ (у рам­ках пра­гра­мы «Па­куль усе до­ма», а з ня­даў­ня­га ча­су — і ў пят­ніч­ных вы­пус­ках пра­гра­мы «На­ша ра­ні­ца»). Ства­раль­ні­кі бе­ла­рус­ка-ра­сій­ска­га пра­ек­та да­па­ма­га­юць дзе­цям, якія за­ста­лі­ся без баць­коў­скай апе­кі, лю­бо­ві і кло­па­ту, ад­шу­каць но­выя сем'і. За гэ­ты час 54 дзі­ця­ці ўжо ака­за­лі­ся ў сем'­ях.

5-23

«Звяз­да», што ле­тась так­са­ма да­лу­чы­ла­ся да пра­ек­та, так­са­ма пра­цяг­вае зна­ё­міць чы­та­чоў з ма­лы­мі, якія ма­раць знай­сці баць­коў­скую пя­шчо­ту і ўтуль­ны дом.

Ма­лень­ка­му Ар­цё­му, што вы­хоў­ва­ец­ца ў Ві­цеб­скім до­ме дзі­ця­ці, кры­ху больш за год. «Гэ­ты хлоп­чык вель­мі жы­вы, ру­ха­вы, які і хві­лі­ны не мо­жа пра­ся­дзець спа­кой­на, — ад­зна­чае пе­да­гог-дэ­фек­то­лаг Але­на Зіс­ман. — І хоць ха­дзіць ён толь­кі па­чы­нае, але да­гнаць яго ча­сам бы­вае ня­прос­та. Ці­хія, спа­кой­ныя гуль­ні — гэ­та не для Ар­цём­кі: яму ці­ка­ва ўсё кі­даць, гры­мець, брын­чаць, гру­каць буб­на­мі ды браз­гот­ка­мі...» Ар­цём вель­мі ці­каў­ны — як са­праўд­на­му да­след­чы­ку, што спа­сці­гае гэ­ты свет на ўлас­ным во­пы­це, яму трэ­ба ўсё па­ма­цаць, па­кру­ціць пе­рад ва­чы­ма, пра­ве­рыць на смак. Хлоп­чык умее гу­ляць і сам з ма­шын­ка­мі або вя­дзер­ца­мі, але так­са­ма з ра­дас­цю ідзе на кан­такт з да­рос­лы­мі, якія па­жа­да­юць склас­ці ма­ло­му кам­па­нію ў гуль­нях.

«Цё­ма та­кі даб­ра­душ­ны і па­зі­тыў­ны, што на яго прак­тыч­на не­маг­чы­ма па­крыў­дзіц­ца, — га­во­раць вы­ха­ва­це­лі, — і вель­мі ха­це­ла­ся б, каб ма­лы знай­шоў кла­пат­лі­вых і доб­рых баць­коў, якія змо­гуць даць яму ўсю тую лю­боў і пя­шчо­ту, у якіх ён мае па­трэ­бу».

Ка­лі вы хо­ча­це да­ве­дац­ца пра Ар­цё­ма больш, па­тэ­ле­фа­нуй­це па ну­ма­ры: (017) 284-71-51. Гэ­та тэ­ле­фон На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ўсы­наў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Для тых, хто хо­ча ўсы­на­віць дзі­ця, на сай­це vіdеораssроrt.ru зме­шча­ны ві­дэа­кур­сы, пад­рых­та­ва­ныя су­мес­на НЦУ і твор­чай гру­пай пра­ек­та.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.