Вы тут

Я сябе люблю!


На­рэш­це скон­чы­ла­ся доў­гая на­да­куч­лі­вая зі­ма. На зме­ну ёй спя­ша­ец­ца вяс­на. Вя­до­ма, да са­праўд­ных цёп­лых со­неч­ных дзён яшчэ да­лё­ка, але мы ўсё час­цей за­зі­ра­ем у люс­тэр­ка. На жаль, зме­на пор го­да не най­леп­шым чы­нам ад­бі­ва­ец­ца не толь­кі на на­шым са­ма­ад­чу­ван­ні і на­строі, але і на ста­не ску­ры, ва­ла­соў. З не­да­хо­пам ві­та­мі­наў і сон­ца ску­ра на­бы­ла стом­ле­ны блед­на­ва­ты вы­гляд,
ва­ла­сы ста­лі тон­кі­мі і цьмя­ны­мі. Ад­нак вый­сце ёсць! Ка­лі вы жа­да­е­це хут­чэй вяр­нуць са­бе зда­ро­вы і пры­ваб­ны вы­гляд, тэр­мі­но­ва бя­ры­це­ся за спра­ву. Пос­пех пры­хо­дзіць толь­кі да тых, хто пра­віль­на і, га­лоў­нае, сіс­тэ­ма­тыч­на кла­по­ціц­ца пра ся­бе лю­бі­мую.

5-5

Пры­га­жосць знут­ры

У пер­шую чар­гу пры­ву­чы­це ся­бе піць шмат вад­ка­сці, бо пас­ля доў­гіх ха­ла­доў ску­ра абяз­вод­жва­ец­ца. Каб вяр­нуць ёй элас­тыч­насць і све­жасць, пі­це прос­тую і мі­не­раль­ную ва­ду, зя­лё­ны чай, све­жа­вы­ціс­ну­тыя со­кі. Што­дня трэ­ба вы­пі­ваць пры­клад­на 2-2,5 літ­ра вад­ка­сці.

Яшчэ ад­на важ­ная ўмо­ва пры­га­жос­ці — зба­лан­са­ва­нае хар­ча­ван­не. Ужы­вай­це да­стат­ко­вую коль­касць ага­род­ні­ны і са­да­ві­ны, аба­вяз­ко­ва да­паў­няй­це свой звы­чай­ны ра­цы­ён ры­бай і мо­рап­ра­дук­та­мі, ба­га­ты­мі на тлус­тыя кіс­ло­ты, яй­ка­мі і пя­чон­кай, аліў­ка­вым але­ем. Усе яны змя­шча­юць не­аб­ход­ныя ві­та­мі­ны і мік­ра­эле­мен­ты, якія да­па­ма­га­юць за­ха­ваць зда­роўе і пры­ваб­насць.

Ка­рыс­ная са­ла­та

Ве­ча­рам за­лі­це 5 ст. лы­жак аў­ся­ных ка­мя­коў 5 ст. лыж­ка­мі ха­лод­най ва­ды. Зран­ку да­дай­це 2 ст. лыж­кі ма­ла­ка, 1 ч. лыж­ку мё­ду, не­вя­лі­кую коль­касць арэ­хаў і ра­зы­нак, пе­ра­мя­шай­це. Еш­це па­воль­на і ста­ран­на пе­ра­жоў­вай­це. Пры рэ­гу­ляр­ным ужы­ван­ні та­кой са­ла­ты ва ўзна­га­ро­ду вы атры­ма­е­це све­жую пруг­кую ску­ру.

Ачы­шчэн­не

Ас­но­вай лю­бо­га до­гля­ду ску­ры тва­ру з'яў­ля­ец­ца ачы­шчэн­не. Ра­біць яго не­аб­ход­на двой­чы на дзень: зран­ку (бо за ноч са скур­ных за­лоз вы­дзя­ля­юц­ца тлушч, пот і г. д.) і ўве­ча­ры (та­му што на пра­ця­гу дня на­ша ску­ра ін­тэн­сіў­на за­брудж­ва­ец­ца). Зран­ку, за паў­га­дзі­ны да вы­ха­ду на ву­лі­цу, ачыс­ці­це твар пры­дат­ным для ва­шай ску­ры лась­ё­нам. Уве­ча­ры зні­мі­це ма­кі­яж спе­цы­яль­ным ма­лач­ком ці вярш­ка­мі, пас­ля ча­го па­мый­це твар га­та­ва­най ва­дой (звы­чай­ная во­да­пра­вод­ная за­над­та агрэ­сіў­ная) з пен­кай ці ге­лем для ўмы­ван­ня. Ва­ду мож­на за­мя­ніць ад­ва­ра­мі з траў пят­руш­кі, мя­ты, ра­мон­ку. Доб­ра пры­га­та­ваць з ад­ва­раў ку­бі­кі лё­ду і пра­ці­раць імі твар па ма­саж­ных лі­ні­ях.

Вы­дат­на ачыс­ціць ску­ру да­па­ма­га­юць хат­нія скра­бы. На­прык­лад скраб са све­жай ка­фей­най гу­шчы і смя­та­ны. Вазь­мі­це 1 ст. лыж­ку тлус­тай смя­та­ны, да­дай­це 0,5 ч. лыж­кі со­лі, та­кую ж коль­касць со­ды, 1 г лі­мон­на­га со­ку і змя­шай­це з цёп­лай ка­фей­най гу­шчай.

Атры­ма­най ма­сай ачы­шчай­це твар на пра­ця­гу не­каль­кіх хві­лін кру­га­вы­мі ру­ха­мі. Гэ­ты сро­дак ідэа­льна па­ды­хо­дзіць і для ачы­шчэн­ня шыі і воб­лас­ці дэ­каль­тэ. Змый­це цёп­лай ва­дой. Пры­мя­няць та­кую пра­цэ­ду­ру трэ­ба адзін раз на ты­дзень на пра­ця­гу ме­ся­ца.

Вяс­но­вы до­гляд за ску­рай тва­ру ўклю­чае і па­ра­выя ван­нач­кі. Іх мож­на ра­біць з да­баў­лен­нем зё­лак і эфір­ных ма­сел.

Сіл­ка­ван­не і ўвіль­гат­нен­не

Тут на да­па­мо­гу прый­дуць па­жыў­ныя мас­кі з на­ту­раль­ных ін­грэ­ды­ен­таў. У пры­ват­нас­ці вель­мі ка­рыс­най бу­дзе мас­ка з ві­та­мі­нам Е: пры­га­туй­це су­месь з 2 ст. лы­жак тва­ра­гу і 2 ст. лы­жак аліў­ка­ва­га алею, да­дай­це 2-3 кап­лі ап­тэч­на­га ві­та­мі­ну Е, доб­ра раз­мя­шай­це і на­ня­сі­це на ачы­шча­ную ску­ру тва­ру на 15 хві­лін. Змый­це спа­чат­ку цёп­лай, по­тым ха­лод­най ва­дой.

Для тлус­тай ску­ры мож­на пры­га­та­ваць та­кую мас­ку: змя­шай­це на­тар­ка­ва­ны яб­лык і морк­ву ў роў­най коль­кас­ці, на­ня­сі­це на твар, тры­май­це 10 хві­лін, пас­ля ча­го змый­це ха­лад­на­ва­тай ва­дой.

Су­хую ску­ру пад­сіл­куе на­ступ­ная мас­ка: 1 ст. лыж­ку аў­ся­най му­кі змя­шай­це з 1 ч. лыж­кай вад­ка­га мё­ду і раз­баў­це яб­лыч­ным со­кам да ўтва­рэн­ня смя­та­на­па­доб­най ма­сы. Тры­май­це на тва­ры 15 хві­лін, пас­ля ча­го ста­ран­на змый­це ха­лад­на­ва­тай ва­дой.

Ску­ру, якая за­вя­дае, асвя­жыць мас­ка з 1 ч. лыж­кі аліў­ка­ва­га алею, га­та­ва­най ва­ды і жаў­тку. Усё ста­ран­на пе­ра­мя­шай­це, на­ня­сі­це на 15 хві­лін на твар. Змый­це спа­чат­ку цёп­лай, по­тым ха­лод­най ва­дой.

Ка­рыс­на па­пес­ціць сваю ску­ру і смач­ны­мі дух­мя­ны­мі мас­ка­мі:

* Адзін ба­нан ра­за­мні­це, змя­шай­це з чай­най лыж­кай смя­та­ны. На­ня­сі­це на 15 хві­лін тон­кім сло­ем на твар, шыю і зо­ну дэ­каль­тэ, змый­це цёп­лай ва­дой. Пас­ля ча­го па­кла­дзі­це на твар круж­кі све­жа­га агур­ка ці ка­бач­ка лі­та­раль­на на не­каль­кі хві­лін — вы­дат­ны спо­саб пад­цяг­нуць ску­ру.

* Здраб­ні­це мя­каць ад­на­го кі­ві да пю­рэ­па­доб­на­га ста­ну. На­кла­дзі­це мас­ку на твар. Не здзіў­ляй­це­ся, ка­лі ску­ру бу­дзе кры­ху сцяг­ваць — гэ­та нар­маль­на. Праз 15 хві­лін па­мый­це твар, на­ня­сі­це па­жыў­ны крэм. Та­кая мас­ка па­вы­шае пруг­касць ску­ры.

* Рас­пус­ці­це тры квад­ра­ці­кі гор­ка­га ша­ка­ла­ду, да­дай­це 10 мл вярш­коў, атры­ма­ную цёп­лую су­месь на­ня­сі­це на твар хві­лін на 15, по­тым змый­це цёп­лай ва­дой.

З-за не­да­хо­пу віль­га­ці і кіс­ла­ро­ду ску­ра губ­ляе то­нус, мо­гуць уз­нік­нуць па­чыр­ва­нен­не і сверб. Ра­шыць гэ­тую праб­ле­му мож­на з да­па­мо­гай уні­вер­саль­най кіс­ла­род­най мас­кі. Пры­клад­на 2 ст. лыж­кі аў­ся­ных ка­мя­коў здраб­ні­це да ста­ну му­кі гру­ба­га па­мо­лу, да­дай­це 1 ст. лыж­ку бе­лай глі­ны, 1 ч. лыж­ку кве­так ра­мон­ку, пе­ра­мя­шай­це. Змя­шай­це пе­ра­кіс ва­да­ро­ду і ва­ду ў су­ад­но­сі­нах 1:3, усё злу­чы­це, яшчэ раз ста­ран­на пе­ра­мя­шай­це да кан­сіс­тэн­цыі смя­та­ны. На­ня­сі­це на 4-7 хві­лін на твар, по­тым змый­це ха­лад­на­ва­тай ва­дой.

Хат­нія мас­кі больш ка­рыс­ныя для зда­роўя, чым куп­ле­ныя ў кра­ме. Бо яны не змя­шча­юць кан­сер­ван­таў. Ад­нак па гэ­тай жа пры­чы­не іх нель­га доў­га за­хоў­ваць. Та­му ра­бі­це іх не­па­срэд­на пе­рад пры­мя­нен­нем і ў не­вя­лі­кай коль­кас­ці.

До­гляд ску­ры ва­кол ва­чэй

Каб вяс­но­вы на­строй не за­сму­ча­лі пры­пух­ласць і мяш­кі пад ва­чы­ма, ра­бі­це кам­прэ­сы са «спі­тых» чай­ных па­ке­ці­каў. Ін­шы раз кас­ме­тыч­на­га до­гля­ду за ску­рай ва­кол ва­чэй бы­вае не­да­стат­ко­ва, та­му кож­ную ра­ні­цу ра­бі­це гім­нас­ты­ку для воч­ных яб­лы­каў. Крэм для па­век на­нось­це за не­каль­кі га­дзін да сну.

5-6

Як толь­кі з'я­вяц­ца пер­шыя яр­кія со­неч­ныя пром­ні, на­дзя­вай­це сон­ца­ахоў­ныя аку­ля­ры. Яны за­сце­ра­гуць во­чы ад да­час­ных мар­шчын, а ску­ру ад піг­мен­та­цыі.

Знай­дзі­це не­каль­кі хві­лін, каб пра­вес­ці со­неч­ныя ван­ны для ва­чэй. Зні­мі­це аку­ля­ры, за­плю­шчы­це во­чы, рас­слаб­це па­ве­кі і пад­стаў­це твар пад пя­шчот­ныя пром­ні. Гэ­тыя ка­рот­кія со­неч­ныя пра­цэ­ду­ры вель­мі ка­рыс­ныя.

Ва­ла­сы без праб­лем

За зі­му пад шап­ка­мі і хуст­ка­мі ста­мі­лі­ся і на­шы ва­ла­сы. Яны так­са­ма ма­юць па­трэ­бу ў кло­па­це і ўва­зе. Для ўма­ца­ван­ня ва­ла­соў змя­шай­це па 1 ст. лыж­цы лі­мон­на­га со­ку і цы­бу­лі, да­дай­це яеч­ны жаў­ток. Ува­тры­це са­стаў у ка­ра­ні ва­ла­соў, над­зень­це по­лі­эты­ле­на­вую ша­пач­ку, уху­тай­це мах­ро­вым руч­ні­ком на дзве га­дзі­ны. Ра­бі­це мас­ку раз на ты­дзень.

Мож­на змя­шаць 1 ст. лыж­ку пры­дат­на­га для ва­шых ва­ла­соў шам­пу­ню з 1 яй­кам і 1 ст. лыж­кай здроб­не­на­га ў па­ра­шок жэ­ла­ці­ну. Па­воль­на ўзбі­це, каб не бы­ло ка­мяч­коў, і на­ня­сі­це на віль­гот­ныя ва­ла­сы. Тры­май­це су­месь на пра­ця­гу 5—10 хві­лін, пас­ля ча­го доб­ра пра­мый­це. Гэ­ты са­стаў змя­шчае шмат пра­тэ­і­наў, а зна­чыць, ва­шы ва­ла­сы ста­нуць больш пры­го­жы­мі і гус­ты­мі

Важ­на!

Увіль­гат­нен­не — гэ­та пра­фі­лак­ты­ка ста­рэн­ня. Без віль­га­ці ску­ра ста­но­віц­ца менш элас­тыч­най і пруг­кай.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».