Вы тут

Святочнае меню


Адзін раз у го­дзе муж­чы­ны, за­ка­саў­шы ру­ка­вы, га­ту­юць для нас і толь­кі для нас свя­точ­ны абед. Каб кры­ху да­па­маг­чы ім у гэ­тай ня­лёг­кай спра­ве, пра­па­ну­ем не­каль­кі рэ­цэп­таў смач­ных страў.

Са­ла­та з ман­да­ры­на­мі

5 ман­да­ры­наў, 2 яб­лы­кі, 2 шт. са­лод­ка­га пер­цу, 100 г шам­пінь­ё­наў, 200 г сы­ру (ра­сій­ска­га ці каст­рам­ско­га), 1 шк. на­ту­раль­на­га ёгур­ту, 2 ст. лыж­кі лі­мон­на­га со­ку, 1 ч. лыж­ка гар­чы­цы, 1 ч. лыж­ка мё­ду.

Пад­рых­та­ва­ныя яб­лы­кі раз­рэ­жце на па­ла­він­кі, вы­да­лі­це ася­ро­дак, зні­мі­це скур­ку і вост­рым на­жом па­рэ­жце на ку­бі­кі. Шам­пінь­ё­ны ці лю­быя ін­шыя гры­бы па­рэ­жце на не­вя­лі­кія ка­ва­лач­кі, ад­ва­ры­це да га­тоў­нас­ці. Вы­да­лі­це пла­да­нож­ку і ася­ро­дак у са­лод­ка­га пер­цу, на­рэ­жце кол­ца­мі. Ман­да­ры­ны аб­лу­пі­це, раз­дзя­лі­це на доль­кі, сыр на­рэ­жце на не­вя­лі­кія ку­бі­кі. Па­кла­дзі­це ў са­лат­нік усе склад­ні­кі.

Пры­га­туй­це со­ус: у не­вя­лі­кай мі­сач­цы ста­ран­на пе­ра­мя­шай­це ёгурт, гар­чы­цу, лі­мон­ны сок і мёд. За­лі­це га­то­вым со­у­сам са­ла­ту і ста­ран­на пе­ра­мя­шай­це. Пе­рад па­да­чай вы­кла­дзі­це са­ла­ту гор­кай, упры­гож­це доль­ка­мі ман­да­ры­на ці све­жым зя­ле­ні­вам.

Ку­ры­ная груд­ка з яблыкамі

400 г фі­ле ку­ры­най груд­кі, 3 ся­рэд­нія яб­лы­кі, 2 ст. лыж­кі мё­ду, 4 ст. лыж­кі сме­тан­ко­ва­га мас­ла, 4 ст. лыж­кі алею, калі ёсць замарожаныя па 100 г чыр­во­ных  па­рэ­чак і ма­лін, 200 г ліс­та­вой са­ла­ты, соль, чор­ны мо­ла­ты пе­рац на смак.

Фі­ле груд­кі вы­мый­це, па­са­лі­це, па­пер­чы­це, па­лі­це ад­ной ста­ло­вай лыж­кай алею, па­кінь­це на 15 хві­лін. За­тым аб­смаж­це на алеі на пра­ця­гу 10 хві­лін.

Пад­рых­та­ва­ныя яб­лы­кі на­рэ­жце тон­кі­мі лус­тач­ка­мі, па­кла­дзі­це ў глы­бо­кую па­тэль­ню, смаж­це на сме­тан­ко­вым мас­ле 3 хві­лі­ны. Па­лі­це яб­лы­кі мё­дам і ту­шы­це яшчэ дзве хві­лі­ны. Фі­ле ку­ры­най груд­кі раз­рэ­жце па­ся­рэ­дзі­не вост­рым на­жом і на­чы­ні­це лус­тач­ка­мі яб­лы­каў.

Ду­хоў­ку ра­за­грэй­це да 180 °С, па­кла­дзі­це фі­ле ў па­тэль­ню, дзе ту­шы­лі­ся яб­лы­кі, і за­пя­кай­це ў ду­хоў­цы на пра­ця­гу 20 хві­лін.

Для пры­га­та­ван­ня со­у­су па­пя­рэд­не раз­ма­розь­це па­рэч­кі (не­каль­кі па­кінь­це для ўпры­га­жэн­ня) і пра­тры­це праз сі­та. Рас­та­пі­це сме­тан­ко­вае мас­ла, да­дай­це пра­цёр­тыя па­рэч­кі, яга­ды ма­лін, да­вя­дзі­це да кі­пен­ня і ту­шы­це 5 хві­лін. Ліс­це са­ла­ты па­мый­це, аб­су­шы­це і вы­кладзі­це на пры­го­жае блю­да. Га­то­вае фі­ле па­кла­дзі­це на ліс­це са­ла­ты, па­лі­це ягад­ным со­у­сам, упры­гож­це яга­да­мі

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.