Вы тут

Напярэдадні 8 Сакавіка мы спыталі ў розных жанчын:


«Што вам до­раць на свя­та і ці ўда­ва­ла­ся муж­чы­нам вас здзі­віць?»

Люд­мі­ла Ак­сё­на­ва,
ін­струк­тар па фіт­не­су, ма­са­жыст:

— Я доў­гі час пра­ца­ва­ла ў дзі­ця­чым сад­ку і ма­гу са стап­ра­цэнт­най упэў­не­нас­цю ска­заць, што са­мыя кра­наль­ныя па­да­рун­кі ро­бяць, без­умоў­на, дзе­ці. На­ват ка­лі гэ­та ма­лень­кая на­ма­ля­ва­ная ад ру­кі ці скле­е­ная з роз­ных кар­ці­нак паш­тоў­ка, заўж­ды бач­на, коль­кі ста­ран­ня, цяр­пен­ня і ча­су ў яе ўкла­дзе­на. Муж­чы­ны ж, на ма­ёй па­мя­ці, дзей­ні­ча­юць пры­клад­на па ад­ноль­ка­вым сцэ­на­рыі: квет­кі (у за­леж­нас­ці ад таў­шчы­ні ка­шаль­ка — аль­бо цюль­па­ны ды мі­мо­зы, аль­бо ру­жы ды лі­ліі), тор­цік, шам­пан­скае, маг­чы­ма пар­фу­ма або ней­кая юве­лір­ная дра­бя­за. Са­мым крыўд­ным і ад­на­ча­со­ва ад­ным з са­мым ка­рыс­ных па­да­рун­каў у гэ­тым шэ­ра­гу для мя­не бы­ла... ня­мец­кая па­тэль­ня, якую муж па­да­рыў га­доў двац­цаць та­му. З ад­на­го бо­ку, яна бы­ла вель­мі па­трэб­ная, бо ста­рой ужо не­маг­чы­ма бы­ло ка­рыс­тац­ца. А з дру­го­га — што гэ­та за па­да­ру­нак жан­чы­не на 8 Са­ка­ві­ка — на­мёк, што яе мес­ца на кух­ні?! Зрэш­ты, праз ней­кі час так­са­ма муж і сын мя­не вель­мі пры­ем­на здзі­ві­лі, па­да­рыў­шы мае лю­бі­мыя кро­ку­сы ў ва­зо­не — як быц­цам ка­ва­ла­чак вяс­ны...

Воль­га Ры­жы­ка­ва, тэ­ле­вя­ду­чая:

— Час­цей за ўсё на 8 Са­ка­ві­ка, як і ўсе дзяў­ча­ты, атрым­лі­ваю стан­дарт­ныя на­бо­ры па­да­рун­каў: цюль­па­ны, пар­фу­му і цу­кер­кі. Яно і зра­зу­ме­ла, бо на 23 лю­та­га так­са­ма атрым­лі­ва­ец­ца з муж­чы­на­мі. Ад­нак, трэ­ба ра­зу­мець, што гэ­та ў тым вы­пад­ку, ка­лі мы га­во­рым пра па­да­рун­кі ад ка­лег, зна­ё­мых і ма­ла­зна­ё­мых лю­дзей. Зу­сім ін­шая сі­ту­а­цыя з род­ны­мі і бліз­кі­мі. Тут па­лёт фан­та­зіі да­ся­гае не­ве­ра­год­ных вяр­шы­няў. На­ват тыя ж цюль­па­ны ўжо вы­клі­ка­юць зу­сім ін­шыя па­чуц­ці. На­огул, як па­каз­вае жыц­цё, не так важ­на, што до­раць, а ку­ды важ­ней, хто гэ­та ро­біць і як! Са­мы не­ве­ра­год­ны па­да­ру­нак, які мне ра­бі­лі на 8 Са­ка­ві­ка, — гэ­та сер­ты­фі­кат, які даў мне маг­чы­масць па­пла­ваць з дэль­фі­на­мі. Не­за­быў­ны быў дзень! Я та­ды так шчы­ра ра­да­ва­ла­ся і смя­я­ла­ся, як ма­лень­кая дзяў­чын­ка. Муж­чы­ны, вазь­мі­це на за­ўва­гу! Ва­ша ка­ха­ная не за­ста­нец­ца абы­яка­вай. А ўво­гу­ле не вар­та нам, дзяў­ча­там, ча­каць ней­кіх па­да­рун­каў ад ін­шых. Трэ­ба ву­чыц­ца са­мім на­паў­няць улас­нае жыц­цё па­дзея­мі і су­стрэ­ча­мі з ці­ка­вы­мі людзь­мі кож­ны дзень. Та­ды 8 Са­ка­ві­ка бу­дзе прос­та на­го­дай, каб пра­жыць но­вы дзень кры­ху лепш, чым уча­раш­ні.

Іна Ра­да­е­ва, прад­зю­сар:

— У на­шай сям'і ёсць тра­ды­цыя ад­зна­чаць і 23 лю­та­га, і 8 Са­ка­ві­ка, але гэ­тыя да­ты ўспры­ма­юц­ца не ў су­вя­зі з кан­крэт­ны­мі гіс­та­

рыч­ны­мі пры­чы­на­мі, а прос­та як да­дат­ко­вая пры­ем­ная на­го­да, свя­та муж­чын і жан­чын. Па­да­рун­кі ро­бяц­ца так­са­ма аба­вяз­ко­ва, але без ней­кай муд­ра­ге­ліс­тас­ці і прэ­тэн­зій на звыш­ары­гі­наль­насць. Як пра­ві­ла, гэ­та квет­кі, ад­мыс­ло­вая свя­точ­ная вя­чэ­ра, пар­фу­ма і ўся­ля­кія пры­ем­ныя жа­но­ча­му сэр­цу «штуч­кі», ві­даць, як і ва ўсіх.

Да­р'я БЛАШ­КО,
чэм­пі­ён­ка све­ту па бія­тло­не ся­род юна­коў і юні­ё­раў:

— На 8 Са­ка­ві­ка мне звы­чай­на до­раць квет­кі і су­ве­ні­ры на па­мяць. Ся­мей­ных тра­ды­цый, звя­за­ных з гэ­тых свя­там мы не ма­ем, але пры­звы­ча­і­лі­ся ў гэ­ты дзень збі­рац­ца до­ма ўсе ра­зам. Да­рэ­чы, сва­ёй ма­ці ў дзя­цін­стве я да­ры­ла роз­ныя рэ­чы, якія са­ма­стой­на вы­раб­ля­ла на ўро­ках у шко­ле.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.