Вы тут

«Сокал, сокал, прыём! Я арол!»


У Са­вец­кім Са­ю­зе бы­ло ба­га­та ся­мей­ных пра­цоў­ных ды­нас­тый. Дзе­ці ма­ры­лі стаць, як і іх баць­кі, кі­роў­ца­мі і паш­таль­ё­на­мі, ра­бо­чы­мі і на­стаў­ні­ка­мі, мі­лі­цы­я­не­ра­мі і ве­тэ­ры­на­ра­мі... Праў­да, сён­ня мо­ладзь усё час­цей ад­дае пе­ра­ва­гу су­час­ным пра­фе­сі­ям. І не трэ­ба здзіў­ляц­ца, ка­лі праз 30 га­доў мы паў­сюд­на бу­дзем ба­чыць пра­гра­міс­таў у чац­вёр­тым па­ка­лен­ні. Але ся­род нас ёсць са­праўд­ныя за­ха­валь­ні­кі ся­мей­ных тра­ды­цый. На­прык­лад, у сям'і Сап­ліц­кіх дзве сяст­ры свя­до­ма пай­шлі па сля­дах баць­кі і пры­свя­ці­лі сваё жыц­цё служ­бе ў пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах.

[caption id="attachment_74208" align="alignnone" width="600"]Васіль Сапліцкі кажа сваім маладым: «Служба памылак не даруе». Васіль Сапліцкі кажа сваім маладым: «Служба памылак не даруе».[/caption]

— А я ж не ма­рыў быць мі­лі­цы­я­не­рам, — ага­ро­шыў нас пры су­стрэ­чы пад­пал­коў­нік Ва­сіль Сап­ліц­кі, стар­шы ін­спек­тар Цэнт­раль­на­га РУ­УС ста­лі­цы. — З дзя­цін­ства ха­цеў стаць вай­скоў­цам. Мой брат па­сту­піў у ва­ен­на-мар­ское ву­чы­лі­шча ў та­га­час­ным Ле­нін­гра­дзе. Я так­са­ма збі­раў­ся пас­ля шко­лы там ву­чыц­ца, на­ват здаў іс­пыт, ад­нак мне не спа­да­ба­ла­ся стаў­лен­не да абі­ту­ры­ен­таў. Ча­су на пад­рых­тоў­ку не да­ва­лі: мы яшчэ не па­сту­пі­лі, а нас па­ча­лі за­гру­жаць стра­я­вой пад­рых­тоў­кай. У вы­ні­ку ад­мо­віў­ся там ву­чыц­ца.

— І ўсё жыц­цё пры­свя­ці­лі мі­лі­цыі...

— Так атры­ма­ла­ся. Але я ўсё роў­на ад­слу­жыў тры га­ды на ва­ен­на-мар­скім фло­це ў Кры­ме. Ня­гле­дзя­чы ні на што, лі­чу, што са­праўд­ны муж­чы­на па­ві­нен ад­слу­жыць у вой­ску.

Служ­бу ў пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах Ва­сіль Сап­ліц­кі рас­па­чаў ін­спек­та­рам да­рож­на-па­труль­най служ­бы ў род­ным Бу­да-Ка­ша­лё­ве. Пас­ля бы­ла Вы­шэй­шая шко­ла мі­лі­цыі, по­тым — пе­ра­езд у ста­лі­цу, пра­ца на роз­ных па­са­дах.

— Дум­кі аб па­го­нях, за­тры­ман­ні зла­чын­цаў мя­не на­вед­ва­лі, але я ні­ко­лі не ба­яў­ся, — з усмеш­кай пры­зна­ец­ца спа­дар Ва­сіль, за пля­чы­ма яко­га больш за 30 га­доў вы­слу­гі. — Мне пры­хо­дзі­ла­ся сам-на­сам су­ты­кац­ца са зла­дзе­я­мі, пе­ра­сле­да­ваць зла­чын­цаў. Пра­ца заўж­ды зда­ва­ла­ся ці­ка­вай. Яна мя­не на­ват на­тхня­ла. І толь­кі ў апош­нія га­ды ста­ла спа­кой­най, ста­біль­най. За­раз вя­ду кант­роль за збро­яй, якая зна­хо­дзіц­ца ў гра­ма­дзян і ў ар­га­ні­за­цый. Але якую б па­са­ду ні зай­маў, пра­ца заўж­ды бы­ла вель­мі ад­каз­най.

— А як жон­ка ста­ві­ла­ся да ва­шай пра­цы? Хва­ля­ван­няў, ві­даць, бы­ло шмат...

— Так, у нас ка­лісь­ці не бы­ло сва­ёй ква­тэ­ры, вы­му­ша­ны бы­лі жыць у ін­тэр­на­тах. Да­до­му най­час­цей вяр­таў­ся апоў­на­чы. Пла­ці­лі нам ня­шмат. Па­мя­таю, што ў 1991 го­дзе мой за­ро­бак скла­даў уся­го 29 до­ла­раў. Каб пра­кар­міць сям'ю, пры­хо­дзі­ла­ся ней­кі час пад­пра­цоў­ваць у служ­бе ахо­вы ў ад­ной ка­мер­цый­най уста­но­ве. Але мая Тац­ця­на, ме­дык па аду­ка­цыі, ста­ві­ла­ся да ўся­го з ра­зу­мен­нем. Ра­зам з доч­ка­мі яна ста­ла для мя­не на­дзей­ным ты­лам.

Ва­сіль з Тац­ця­най га­да­ва­лі дзвюх да­чок — Ма­рыю і На­тал­лю. Зра­зу­ме­ла, дзяў­ча­ты ша­на­ва­лі баць­коў­скую пра­цу, але тое, што яны ўдзвюх так­са­ма пой­дуць пра­ца­ваць у мі­лі­цыю, прад­ка­заць ні­хто не мог.

— Ма­рыя, ста­рэй­шая, яшчэ ў 14 га­доў пры­зна­ла­ся, што хо­ча стаць мі­лі­цы­я­не­рам, — уз­гад­вае Ва­сіль Сап­ліц­кі. — Сур'­ёз­на яе сло­вы не ўспры­маў, быў ка­тэ­га­рыч­на су­праць. Ду­маў, прой­дзе час — яна пе­ра­клю­чыц­ца на неш­та ін­шае, су­па­ко­іц­ца. А яно вось як атры­ма­ла­ся. Пас­ля ву­чо­бы ў тэх­ні­ку­ме па­ды­шла да мя­не і зноў ска­за­ла: «Та­та, я ўсё ж та­кі пай­ду пра­ца­ваць у мі­лі­цыю». Пра­цуе ця­пер ін­спек­та­рам па ад­мі­ніст­ра­цый­най прак­ты­цы ДАІ Мас­коў­ска­га ра­ё­на. Праз пэў­ны час гэ­та ж зра­бі­ла і На­та­ша. Жон­ка, без­умоў­на, спа­чат­ку спра­ба­ва­ла пя­рэ­чыць, ды ўсё ўжо бы­ло вы­ра­ша­на. Але мне бы­ло пры­ем­на.

— А мы прос­та вель­мі га­на­ры­лі­ся та­там і ха­це­лі пай­сці пра­ца­ваць па яго сля­дах, — пры­зна­ец­ца На­тал­ля, бух­гал­тар раз­лі­ко­ва­га цэнт­ра ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма. — І на­шы жа­дан­ні су­па­лі. Мы ж у дзя­цін­стве па­ста­ян­на гу­ля­лі «ў мі­лі­цы­я­не­раў». Пе­раа­пра­на­лі­ся ў баць­коў­скую фор­му, раз­маў­ля­лі, ні­бы па ра­цыі: «Со­кал, со­кал, пры­ём! Я арол!»

— Як, да­рэ­чы, вам жы­вец­ца ў кры­ху не­звы­чай­ным жа­но­чым ка­лек­ты­ве? — пы­та­ю­ся ў спа­да­ра Ва­сі­ля.

— Кла­по­цяц­ца, хва­лю­юц­ца за мя­не. Пра­ца ў пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах вель­мі цяж­кая, а та­му і мне пры­хо­дзіц­ца да­па­ма­гаць ім па­ра­дай. Але дзяў­ча­ты стой­кія. Спраў­ля­юц­ца з усі­мі праб­ле­ма­мі.

Ці­ка­ва, што муж Ма­рыі так­са­ма пра­ва­ахоў­нік. Іх дач­ка Со­неч­ка, між ін­шым, на­ра­дзі­ла­ся 10 ліс­та­па­да — у Дзень са­вец­кай мі­лі­цыі — і ад­ра­зу да­ла шчас­лі­ва­му дзя­ду­лі маг­чы­масць па­жар­та­ваць аб на­ра­джэн­ні яшчэ ад­на­го мі­лі­цы­я­не­ра для ся­мей­най ды­нас­тыі.

Учо­ра на­шы ге­роі він­ша­ва­лі ад­но ад­на­го з Днём бе­ла­рус­кай мі­лі­цыі, а лі­та­раль­на праз не­каль­кі дзён Ва­сіль Сап­ліц­кі па­він­шуе сва­іх жан­чын з Між­на­род­ным жа­но­чым днём. Ён пры­зна­ец­ца, што на кож­нае свя­та жон­ка, вы­дат­ны ку­хар, га­туе ней­кую смач­ную стра­ву, наз­ву якой ста­ра­ец­ца за­хоў­ваць ад род­ных у сак­рэ­це. Спа­дзя­ём­ся, што па­доб­ныя та­ям­ні­цы бу­дуць адзі­ны­мі на жыц­цё­вым шля­ху мі­лі­цы­я­не­раў Сап­ліц­кіх. Са свя­там!

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.