Вы тут

Пасціцца ці не?


Яў­ге­нія ВОР­СА, эко­лаг:

—Я лі­чу, што тры­маць пост трэ­ба, асаб­лі­ва пе­рад Вя­лі­ка­днем. Гэ­та важ­нае хрыс­ці­ян­скае свя­та, та­му мно­гія лю­дзі па сва­іх сі­лах здзяйс­ня­юць подз­віг, аб­мя­жоў­ва­ю­чы ся­бе ў ней­кіх пра­дук­тах, і гэ­тым трош­кі рых­ту­юць сваю ду­шу да ачы­шчэн­ня. Мы тры­ма­ем пост усёй сям'­ёй, праў­да, ма­лыя ўжы­ва­юць ма­лоч­ныя пра­дук­ты. Але на­шы дзе­ці пад­час пос­ту менш ядуць роз­ныя пры­сма­кі, не гу­ля­юць у кам'­ютар­ныя гуль­ні і не гля­дзяць муль­ці­кі. Так­са­ма мы ра­зам больш чы­та­ем Еван­гел­ле, ду­хоў­ную лі­та­ра­ту­ру і лі­та­ра­ту­ру для ма­лых. У гэ­ты час мы ста­ра­ем­ся час­цей на­вед­ваць служ­бы ў хра­ме.

Я люб­лю па­сціц­ца, бо пас­ля та­кі доб­ры і дзіў­ны стан ду­шы, та­кая лёг­касць… Та­му лі­чу, што шанц ад­чуць ся­бе аб­ноў­ле­ным і лёг­кім упус­каць нель­га.

Ула­дзі­мір ГРЫ­ГОР'­ЕЎ, эка­на­міст:

—Пост — гэ­та аса­біс­тая спра­ва ча­ла­ве­ка. Я ве­даю, што пост звы­чай­на тры­ма­юць вер­ні­кі. Для лю­дзей, якія не на­вед­ва­юць храм, па­сціц­ца ня­ма сэн­су, для іх гэ­та тое са­мае, што па­ся­дзець на ды­е­це. А для хрыс­ці­ян пост — гэ­та ду­хоў­нае ачы­шчэн­не. Сам я на­ўмыс­на ні­ко­лі не па­сціў­ся, але ад­ной­чы зда­ры­ла­ся, што тры­маў пост. Мно­гія га­во­раць, што яго вы­тры­маць вель­мі цяж­ка, але сам я ні­чо­га цяж­ка­га не за­ўва­жыў і не ад­чуў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.