Вы тут

162 млн і крымінальная адказнасць


Трох жы­ха­роў По­лац­ка, якія па­да­зра­юц­ца ў не­за­кон­ным па­ля­ван­ні, за­тры­ма­лі дзярж­ін­спек­та­ры ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі ДАІ. Ін­фар­ма­цыя пра тое, што гэ­тая гру­па зай­ма­ец­ца бра­кань­ер­ствам, па­сту­па­ла ў дзярж­ін­спек­цыю і ра­ней. Але пры­цяг­нуць да кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці не­ле­га­лаў не атрым­лі­ва­ла­ся, ха­ця двое з трох за­тры­ма­ных ка­ля го­да та­му за па­ру­шэн­не пра­ві­лаў бы­лі па­збаў­ле­ны спе­цы­яль­на­га пра­ва на па­ля­ван­не з кан­фіс­ка­цы­яй стрэль­баў.

— На гэ­ты раз бра­кань­е­ры ска­рыс­та­лі­ся не­за­рэ­гіст­ра­ва­най збро­яй. Мік­ра­аў­то­бус, на якім яны ехалі, быў за­ўва­жа­ны ў Верх­ня­дзвін­скім, а по­тым Ра­сон­скім ра­ё­нах. Ка­лі дзярж­ін­спек­та­ры, якія на­зі­ра­лі за аў­та­ма­бі­лем, па­чу­лі стрэ­лы і па­спра­ба­ва­лі на­блі­зіц­ца да «Мер­се­дэ­са», па­ру­шаль­ні­кі па­ча­лі імк­лі­ва ад­да­ля­ц-
ца, — па­ве­да­мі­лі ў Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

На пад'­ез­де да По­лац­ка ўце­ка­чоў уда­ло­ся спы­ніць. Ад­нак па да­ро­зе яны па­спе­лі вы­кі­нуць дзве стрэль­бы і па­тро­ны. Як вы­свет­лі­ла­ся, зла­мыс­ні­кі за­стрэ­лі­лі са­мку ла­ся з дву­ма эмб­ры­ё­на­мі. З ту­шы да­ста­лі са­ма­роб­ную ку­лю. Та­кія ж бы­лі зной­дзе­ны ў па­тро­нах у сне­зе ка­ля да­ро­гі і паз­ней пры во­быс­ку — у ад­на­го з за­тры­ма­ных до­ма. Па­ляў­ні­ча­му-не­ле­га­лу да­вя­дзец­ца па­крыць на­не­се­ную пры­ро­дзе шко­ду ў па­ме­ры 162 міль­ё­наў руб­лёў і ад­ка­заць па кры­мі­наль­ным ар­ты­ку­ле.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.