Вы тут

Найлепшыя з лепшых


На на­ступ­ным тыд­ні ў Мін­ску на­за­вуць «Жан­чын го­да‑2014»

14 са­ка­ві­ка бу­дуць пад­ве­дзе­ны вы­ні­кі рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Жан­чы­на го­да», які па тра­ды­цыі з 2009 го­да ла­дзіць гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын».

Ста­лі­цу ў фі­на­ле маш­таб­най цы­ры­мо­ніі прад­стаў­лен­ня бе­ла­рус­кіх жан­чын, якія зра­бі­лі знач­ны ўнё­сак у ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не на­цыі, па­спя­хо­ва рэа­лі­за­ва­лі ся­бе ў пра­фе­сій­най і гра­мад­скай дзей­нас­ці, а так­са­ма ў сям'і, прад­ста­вяць пе­ра­мож­цы га­рад­ско­га эта­пу кон­кур­су, што ад­быў­ся на­пя­рэ­дад­ні 8 Са­ка­ві­ка. Так, на пе­ра­мо­гу ў роз­ных на­мі­на­цы­ях прэ­тэн­ду­юць за­гад­чы­ца кар­дыя­ла­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня 9‑й га­рад­ской клі­ніч­най баль­ні­цы Іры­на Га­ла­вач і дэ­кан фа­куль­тэ­та між­на­род­ных эка­на­міч­ных ад­но­сі­наў БДЭУ Га­лі­на Шмар­лоў­ская, ды­рэк­тар мін­скай гім­на­зіі № 1 імя Ф.Ска­ры­ны На­тал­ля Буш­ная, лаў­рэ­ат­ка ле­таш­ня­га кон­кур­су «Сям'я го­да» шмат­дзет­ная ма­ці Воль­га Ка­ла­соў­ская, а так­са­ма ды­рэк­тар До­ма-ін­тэр­на­та для пен­сі­я­не­раў і ін­ва­лі­даў Ве­ра Ляй­коў­ская — ме­на­ві­та яны ста­лі най­леп­шы­мі з 16 на­мі­нан­так у Мін­ску. «Мы імк­ну­лі­ся па­ка­заць най­леп­шых ся­род леп­шых мін­ча­нак, якія вы­зна­чы­лі­ся не толь­кі пра­фе­сій­ны­мі пос­пе­ха­мі ў 2014 го­дзе, але і пра­дэ­ман­стра­ва­лі ак­тыў­ную гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю», — ад­зна­чы­ла стар­шы­ня Мін­скай га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын» Іры­на Аляк­са­на­ва.

Не менш вар­тых уз­на­га­род дэ­ле­га­таў прад­ста­вяць і ін­шыя рэ­гі­ё­ны кра­і­ны, дзе так­са­ма ад­бы­лі­ся па­пя­рэд­нія ад­бо­рач­ныя эта­пы. А прай­граў­шых, як спа­дзя­юц­ца ар­га­ні­за­та­ры, на­огул не бу­дзе, бо ўжо са­мо вы­лу­чэн­не на рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс — гэ­та пры­знан­не за­слуг і пра­ва кож­най кан­ды­дат­кі на­сіць зван­не «Жан­чы­на го­да».

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».