Вы тут

Чарадзейны тэлефон


У ад­ным го­ра­дзе жыў ста­ры ка­лек­цы­я­нер. Ён быў та­кі ста­ры, што па­мя­таў яшчэ праў­лен­не ка­ра­ля і яго сы­ноў, цы­ры­мо­ніі, пры­ёмы і пыш­ныя ба­лі з пры­двор­ны­мі му­зы­кан­та­мі, за­мор­скіх па­слоў і ча­роў­ных не­зна­ё­мак, у якіх за­ка­ха­лі­ся юныя прын­цы. Але ча­сы даў­но змя­ні­лі­ся, і кан­улі ў ле­ту ка­ра­лі, ры­ца­ры і са­мыя са­праўд­ныя вядзь­мар­кі. І ста­ро­му ка­лек­цы­я­не­ру ні­чо­га не за­ста­ва­ла­ся, як за­хоў­ваць ста­ра­даў­нія рэ­лік­віі, каб хоць не­як на­гад­ваць ма­ла­до­му па­ка­лен­ню пра тую па­ру, ка­лі ўсе гэ­тыя рэ­чы ме­лі сэнс… Ён зно­сіў у дом усё, што ўяў­ля­ла хоць які-не­будзь ін­та­рэс: ста­ра­даў­нія ім­брыч­кі, якія спя­ва­юць, га­дзін­ні­кі з ура­чыс­тым бо­ем, па­цям­не­лыя пад­свеч­ні­кі з за­ві­туш­ка­мі, ве­ка­вую ша­фу з вы­ра­за­ны­мі на ёй га­луб­ка­мі, ме­даль­ё­ны з грэ­час­кі­мі про­фі­ля­мі, па­цям­не­лыя брош­кі, якія, маг­чы­ма, на­сі­ла якая-не­будзь важ­ная да­ма… Паш­тоў­кі, якія ка­лісь­ці бы­лі пры­ма­ца­ва­ны да шмат­знач­ных пісь­маў-па­слан­няў, што вы­ра­ша­лі чыйсьці лёс. І яшчэ шмат ін­шай, ні­ко­му не па­трэб­най ста­рыз­ны. Мно­гія па­смей­ва­лі­ся з дзі­ва­ка і яго збі­раль­ніц­тва. Ка­рыс­ці ад гэ­та­га хла­му ні­ко­му ні­я­кай не бы­ло, але і шко­ды — так­са­ма.

5-7

Зрэд­ку ка­лек­цы­я­нер вы­стаў­ляў што-не­будзь з пры­ха­ва­на­га ў яго ка­мор­цы на про­даж, атрым­лі­ваў дра­бя­зу і тым быў за­да­во­ле­ны.

Час ішоў. Ка­лек­цы­я­нер ста­рэў ра­зам са сва­ім рэ­ча­мі, а су­час­нае жыц­цё вы­лу­ча­ла но­выя каш­тоў­нас­ці, і яго збі­раль­ніц­тва ка­рыс­та­ла­ся ўсё мен­шым по­пы­там… У зі­хот­кіх, бліс­ку­чых ма­га­зі­нах пра­да­ва­лі­ся су­час­ныя ла­кі­ра­ва­ныя вы­ра­бы. Лю­дзі, якія ма­ла што ра­зу­ме­лі ў даў­но за­бы­тым мі­ну­лым, спеш­на пра­бя­га­лі мі­ма ма­лень­кай крам­кі.

Але вось ад­ной­чы дождж, на­рэш­це лі­нуў-та­кі… І не які-не­будзь, а ме­на­ві­та з вяд­ра! Ста­ры га­дзін­нік рап­там за­пра­ца­ваў, і ма­лень­кі па­за­ло­ча­ны анё­лак вы­пус­ціў сваю стра­лу ў не­вя­до­мы па­лёт… Ма­ла­дая па­ра, вяр­та­ю­чы­ся з па­куп­ка­мі з мод­на­га «ла­кі­ра­ва­на­га» ма­га­зі­на бы­ла за­спе­та зня­нац­ку не­жар­тоў­ным даж­джом — як­раз на­су­праць ма­лень­кай віт­ры­ны ан­ты­квар­най крам­кі. Дзец­ца не бы­ло ку­ды, ды і но­вых па­ку­пак бы­ло шка­да, і ма­ла­дой па­ры ні­чо­га не за­ста­ва­ла­ся, як за­бег­чы ўнутр.

Яны за­мі­ту­сі­лі­ся ка­ля сва­іх па­ку­пак, хва­лю­ю­чы­ся, каб віль­гаць не па­тра­пі­ла ў ся­рэ­дзі­ну і не на­шко­дзі­ла ім. Та­му на­ват не ад­ра­зу за­ўва­жы­лі гас­па­да­ра:

Іх доб­ра «пад­топ­ле­ны» вы­гляд свед­чыў: яны зай­шлі сю­ды вы­му­ша­на. Але ста­ры ка­лек­цы­я­нер і вы­гля­ду не па­даў, што за­сму­ціў­ся, га­лант­на за­пра­сіў­шы іх пры­сес­ці ў глы­бо­кія крэс­лы ля ка­мі­на. Да бляс­ку на­чы­шча­ны са­ма­вар ужо па­да­ваў гас­цям дым­лі­вую мят­ную гар­ба­ту. І ка­мін, як па ўзма­ху ча­ра­дзей­най па­лач­кі, за­па­ліў­ся, са­гра­ва­ю­чы змок­лых усёй цеп­лы­нёй сва­ёй ка­мен­най ду­шы.

—Слу­хай, — шап­ну­ла ма­ла­дая жон­ка свай­му му­жу, — прос­та як у кі­но — з су­час­на­га све­ту ды ў ка­зач­ны…

Ста­ры ка­лек­цы­я­нер шмат­знач­на ўсміх­нуў­ся.

—А ці не жа­да­е­це на­быць што-не­будзь у ма­ёй ка­зач­най кра­ме? — спы­таў ён.

—А што, рэ­чы ў вас так­са­ма ка­зач­ныя? — па­жар­та­ваў ма­ла­ды муж.

—Мо­жа быць, — за­гад­ка­ва ад­ка­заў гас­па­дар.

Муж і жон­ка аб­вя­лі по­зір­кам ма­лень­кую крам­ку, але ўсё бы­ло зу­сім ста­рое і не па іх гус­це. Ма­ла­дым ста­ла ня­ём­ка ад та­го, што вы­стаў­ле­ныя рэ­чы бы­лі аб­са­лют­на ім не па­трэб­ныя, і яшчэ больш ня­ём­ка та­му, што яны ні­чым не мо­гуць ад­дзя­чыць ста­ро­му за вы­ра­та­ван­не іх ад даж­джу і цёп­лы пры­ём. Ма­ла­дая жан­чы­на рап­там ска­за­ла:

—Вы ве­да­е­це, у нас ёсць дач­ка. Яна зу­сім яшчэ ма­лень­кая. Мо­жа, для яе ў вас зной­дзец­ца якая-не­будзь дра­бя­за?

—Вазь­мі­це вось гэ­ты ста­ра­даў­ні тэ­ле­фон з раз­ной руч­кай. Ён у эк­стран­ным вы­пад­ку мо­жа тэ­ле­фа­на­ваць сам, чы­та­ю­чы ва­шы дум­кі і жа­дан­ні…

Ма­ла­дыя лю­дзі за­смя­я­лі­ся і па­га­дзі­лі­ся. Ка­лек­цы­я­нер на­зваў амаль сім­ва­ліч­ную ца­ну. І ма­ла­дыя лю­дзі, уз­ра­да­ваў­шы­ся, што хоць не­чым да­га­дзі­лі ста­ро­му, спеш­на па­ча­лі збі­рац­ца да­до­му. Тым больш што дождж ужо скон­чыў­ся.

—Ка­лі вам трэ­ба так­сі, то мы з тэ­ле­фо­нам вам гэ­та ар­га­ні­зу­ем.

—Ды не па­шко­дзі­ла б! — друж­на ад­ка­за­ла ма­ла­дая па­ра, і праз хві­лі­ну ма­шы­на з так­са­пар­ка ўжо ста­я­ла пе­рад ган­кам.

—А вы, аказ­ва­ец­ца, фо­кус­нік?! — не без здзіў­лен­ня за­ўва­жыў ма­ла­ды муж.

—Ды гэ­та не я, гэ­та ЁН, — па­ка­заў гас­па­дар на ста­ры тэ­ле­фон.

Ста­ры тэ­ле­фон ні­ко­га так не ўзра­да­ваў, як ма­лень­кую Ган­нач­ку. Ця­пер яна цэ­лы­мі дня­мі па ім раз­маў­ля­ла. Вар­та бы­ло яму толь­кі за­зва­ніць, як яна кі­да­ла­ся з усіх ног, зды­ма­ла труб­ку і ка­за­ла:

—Алё! Гэ­та Ня­ня, — так яна са­ма ся­бе на­зы­ва­ла, бо толь­кі яшчэ ву­чы­ла­ся га­ва­рыць.

Ня­рэд­ка яна пра­во­дзі­ла з ім цэ­лыя дні: усе­ўшы­ся на пад­ло­зе і рас­клаў­шы ва­кол кніж­кі з кар­цін­ка­мі, дзяў­чын­ка тыц­ка­ла паль­чы­кам у ад­ну з іх і пы­та­ла­ся:

—А гэ­та, а гэ­та што?

І хтось­ці ня­бач­ны ёй ад­каз­ваў, што ме­на­ві­та на­ма­ля­ва­на на гэ­тай кар­цін­цы. Ган­нач­ка смя­я­ла­ся і паў­та­ра­ла:

—Нёс! — і па­каз­ва­ла на свой нос.

—Усі, — і па­каз­ва­ла, дзе ў яе ву­шы…

Ра­зам з тэ­ле­фо­нам яна да­вед­ва­ла­ся пра іс­на­ван­не по­раў го­да і пра тое, якія зме­ны ў пры­ро­дзе ў су­вя­зі з гэ­тым ад­бы­ва­юц­ца. Якія звя­ры і птуш­кі на­ся­ля­юць лес, а якія жы­вуць у ча­ла­ве­ка ў до­ме. Пра ко­ле­ры вя­сёл­кі і ад­куль пры­хо­дзіць ноч… І шмат ін­шых ці­ка­вых рэ­чаў, пра якія Ган­нач­ка ра­ней і не зда­гад­ва­ла­ся.

За­ня­тыя баць­кі толь­кі дзі­ву да­ва­лі­ся: іх дзі­ця кож­ны дзень ву­чыц­ца га­ва­рыць но­выя сло­вы і спа­сці­гае но­выя ве­ды…

Але ад­ной­чы зда­ры­ла­ся бя­да. Ган­нач­ка, прый­шоў­шы да­до­му з пра­гул­кі, зляг­ла. Да ве­ча­ра ў яе пад­ня­ла­ся тэм­пе­ра­ту­ра. Дзі­ця ўжо су­ткі ля­жа­ла ў га­рач­цы. Да­до­му за­пра­ша­лі най­леп­шых дак­та­роў, і скрозь цяж­кую дры­мо­ту дзяў­чын­ка чу­ла, як усе га­ва­ры­лі пра ней­кую эпі­дэ­мію, што хо­дзіць па го­ра­дзе… Ган­нач­цы ўяў­ля­ла­ся ста­рая куд­ла­тая цёт­ка з зя­лё­ным тва­рам, якая хо­дзіць па ву­лі­цах з доў­гай вя­роў­кай і звяз­вае ўсіх, хто трап­ляе ёй на во­чы…

Ста­ры, за­бы­ты ўсі­мі тэ­ле­фон адзі­но­ка ва­ляў­ся ў ку­це. Ён так­са­ма вель­мі пе­ра­жы­ваў за дзяў­чын­ку. І ка­лі з па­коя ўсе вый­шлі, ён ці­хень­ка на­браў ста­ры ну­мар…

—Па­слу­хай, дру­жа, — шэп­там па­чаў ён гу­тар­ку з ра­ней­шым гас­па­да­ром, — тут Ган­нач­ка цяж­ка за­хва­рэ­ла… Тэм­пе­ра­ту­ра вы­со­кая, не ўстае. А ў яе вось-вось Дзень на­ра­джэн­ня. Ты не мог бы ёй чым-не­будзь да­па­маг­чы? Па­да­ры ёй што-не­будзь су­ця­шаль­нае. Мо­жа, яна ўзра­ду­ец­ца і ёй ста­не ляг­чэй?

—Я, вя­до­ма ж, з ра­дас­цю. Але што? У мя­не ж ад­на ста­рыз­на… Слу­хай, а мо­жа, тую кар­ці­ну? На якой тры анё­лы ўпры­гож­ва­юць у ле­се ел­ку. Ня­хай бу­дуць ёй сяб­ра­мі.

На­заўт­ра ў дзве­ры па­зва­ні­лі:

—Вам па­сыл­ка да Рас­тва і да Дня на­ра­джэн­ня ма­лой, — ад­ра­пар­та­ваў па­сла­нец.

—Ад ка­го? — здзі­ві­лі­ся ма­ла­дыя баць­кі.

—Ад ва­ша­га ста­ро­га зна­ё­ма­га, ка­лек­цы­я­не­ра.

—А ад­куль…

Але па­сла­нец знік.

Ган­нач­ка рас­плю­шчы­ла во­чы, і свет­лая ўсмеш­ка кра­ну­ла яе вус­ны: пе­рад ёй са­праўд­ныя жы­выя анё­лы раз­веш­ва­лі на ёл­цы зор­кі.

Баць­кі ўзра­да­ва­лі­ся, што дзі­ця рас­плю­шчы­ла во­чы, і тут жа па­ве­сі­лі ста­рую кар­ці­ну на­су­праць лож­ка дач­кі.

А ноч­чу ў па­коі Ган­нач­кі па­ча­лі ад­бы­вац­ца цу­ды… Анё­лы, на­ма­ля­ва­ныя на ста­рым па­лат­не, сыш­лі з кар­ці­ны. Спа­чат­ку яны кру­жы­лі пад стол­лю, по­тым ці­ха пад­ня­лі дзяў­чын­ку ра­зам з лож­кам і па­нес­лі праз акно. Ган­нач­ка ля­це­ла мі­ма зо­рак, і яны мір­га­лі ёй сва­і­мі пра­мя­ня­мі. Ве­цер аб­дзі­маў яе га­ра­чую га­ла­ву, аб­ло­кі пры­кла­да­лі ха­лод­ныя па­вяз­кі, ме­сяц схі­ляў­ся над ёй і спя­ваў пес­ні. А анё­лы ўсё нес­лі і нес­лі дзяў­чын­ку не­ку­ды ў вы­шы­ню…

З пер­шы­мі пра­мя­ня­мі сон­ца яна пра­чну­ла­ся, па­гля­дзе­ла на сця­ну, дзе ві­се­ла кар­ці­на і тры зна­ё­мыя ёй анё­лы ўпры­гож­ва­лі зор­ка­мі ёл­ку… Дзяў­чын­ка ўсміх­ну­ла­ся, злез­ла з лож­ка, узя­ла клей і па­пе­ру і пад­кле­і­ла ада­рва­ны ву­га­лок. Баць­кі не па­ве­ры­лі сва­ім ва­чам — Ган­нач­ка ачу­ня­ла! А дзяў­чын­ка ста­я­ла ля сця­ны і гла­дзі­ла на­ма­ля­ва­ных анё­лаў.

Гэ­тай жа ра­ні­цай уся сям'я па­еха­ла дзя­ка­ваць ста­ро­му ка­лек­цы­я­не­ру. Але крам­кі ўжо не бы­ло… Там ішоў ра­монт, вок­ны бы­лі за­фар­ба­ва­ны бе­лым. Ма­ла­дыя баць­кі па­сту­ка­лі.

—Вам ка­го? — спы­таў ма­ла­ды хло­пец, які вый­шаў на га­нак.

—Гас­па­да­ра.

—Я гас­па­дар!

—Не, нам бы ста­ро­га, ка­лек­цы­я­не­ра…

—Ста­ро­га ўжо ня­ма. Па­да­ткі ра­за­ры­лі… Я вось ку­піў у яго гэ­тую крам­ку. Ця­пер тут фір­ма бу­дзе. А ваш ка­лек­цы­я­нер па­кі­нуў тут уся­кае ба­рах­ло, ней­кую кар­ці­ну і на­ват — ха-ха! — акра­ец хле­ба!

—Што ж нам ра­біць? — зу­сім рас­хва­ля­ва­ла­ся ма­ма Ган­нач­кі. — Як нам па­дзя­ка­ваць гэ­та­му доб­ра­му ча­ла­ве­ку за вы­ра­та­ван­не дач­кі?

—Тэ­ле­фон! — рап­там вы­гук­нуў муж. — Ён жа ка­заў, што ста­ры тэ­ле­фон, чы­та­ю­чы дум­кі, мо­жа тэ­ле­фа­на­ваць ка­му за­ўгод­на!

…Тэ­ле­фон не пра­ца­ваў. Як ні спра­ба­ва­лі яны ту­заць за пра­ва­дкі — ні­чо­га не атрым­лі­ва­ла­ся.

—Мо­жа, ён са­пса­ваў­ся? Трэ­ба вы­клі­каць тэ­ле­фон­на­га май­стра.

Май­стар прый­шоў праз не­каль­кі га­дзін.

—Ка­лі лас­ка, зра­бі­це што-не­будзь! У нас са­пса­ваў­ся наш лю­бі­мы ста­ра­даў­ні тэ­ле­фон! Ён нам вель­мі па­трэб­ны! Ка­лі лас­ка! — на­пе­ра­бой пра­сі­лі ма­ла­дыя баць­кі.

—Не ла­па­чы­це, за­раз раз­бя­ром­ся, — ня­спеш­на вы­ма­віў май­стар.

Ён да­стаў пры­бор для «пра­звонь­ван­ня», але той ні­чо­га не па­ка­заў. Та­ды ён да­стаў ад­вёрт­ку і ад­крыў ніж­няе веч­ка.

—Але тут жа ні­чо­га ня­ма! Уся­рэ­дзі­не ні­вод­на­га про­ва­ду, ні схе­мы, ні­вод­най дэ­та­лі! Вы мне што га­ла­ву тлу­мі­це? — по­тым ён па­кру­ціў сам тэ­ле­фон, па­сту­каў па ім. — Ды ён жа, на­огул, з кар­до­ну ней­ка­га! Ён што, бу­та­фор­скі? У тэ­ат­ры якім узя­лі ці што?..

Усе за­ціх­лі…

—Але ён жа зва­ніў, — на­рэш­це «пра­чну­ла­ся» ма­ці. — Мы ж па ім раз­маў­ля­лі!

—Вы што тут усе вар'­я­ты? Як ён мо­жа зва­ніць, ка­лі ён не са­праўд­ны?!

Абу­ра­ны май­стар са­браў ін­стру­мент і на­кі­ра­ваў­ся да дзвя­рэй. У гэ­ты мо­мант тэ­ле­фон за­зва­ніў… Ма­лень­кая Ган­нач­ка па­ды­шла да яго і зня­ла труб­ку:

—Алё… Гэ­та вы, дзя­ду­ля? Дзя­куй, я атры­ма­ла ваш па­да­ру­нак. І ўжо зда­ро­вая. А вам, спа­дар май­стар, з дыс­пет­чар­скай пра­сі­лі пе­ра­даць, каб вы па­ды­шлі да до­ма №3. Там для вас вы­клік.

Тэ­ле­фон­ны май­стар вы­пус­ціў з рук свой ча­ма­дан­чык…

Мі­ну­ла шмат га­доў. Ган­нач­ка вы­рас­ла і ста­ла зна­ка­мі­тым му­зы­кан­там. Яна аб'­еха­ла ўвесь свет, і на­ва­коль­ныя ка­за­лі пра яе, што гэ­тая дзяў­чын­ка па­ца­ла­ва­на Бо­гам! Але яны і ду­маць не маг­лі, што так на­са­м-
рэч і бы­ло…

Ла­ры­са КА­РА­СІ­НА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».