Вы тут

Усе колеры жыццялюбства


Кож­ны ўзрост мае сваю пры­ваб­насць і ха­раст­во. Трэ­ба толь­кі не па­ле­на­вац­ца і знай­сці ся­бе ў якой-не­будзь спра­ве па ду­шы.

Ган­на Фё­да­раў­на Краў­цо­ва, пай­шоў­шы на пен­сію, не за­су­ма­ва­ла, не пад­да­ла­ся жа­дан­ню ля­жаць на ка­на­пе: маў­ляў, сваё я ўжо ад­пра­ца­ва­ла, маю пра­ва і ад­па­чыць. Яна пра­цяг­вае ак­тыў­нае жыц­цё, адо­рва­ю­чы ся­бе, род­ных і сяб­роў пры­га­жос­цю, ство­ра­най сва­і­мі ру­ка­мі.

[caption id="attachment_74177" align="alignnone" width="400"]Ганна КРАЎЦОВА сярод сваіх вышыванак. Ганна КРАЎЦОВА сярод сваіх вышыванак.[/caption]

…Ра­дасць ад сва­ёй ра­бо­ты Аня ад­чу­ла яшчэ ў ся­мі­га­до­вым уз­рос­це, вы­шыў­шы кры­жы­кам ма­лод­ша­му бра­ту ка­шуль­ку: па па­лат­ня­ным по­лі бег­лі ва­сіль­кі і ра­мон­кі. І са­ма ў шко­лу (ужо пас­ля вай­ны, адзі­нац­ца­ці­га­до­вай) пай­шла ва ўлас­на­руч­на звя­за­ным з ку­жа­лю сві­та­ры. Не дзіў­на, што пер­шым яе ра­бо­чым мес­цам ста­ла ар­цель «Чыр­во­ная вы­шы­валь­шчы­ца» ў По­лац­ку. А пас­ля пе­ра­ез­ду ў Ві­цебск Ган­на ўлад­ка­ва­ла­ся ў ар­цель «8‑га Са­ка­ві­ка» (сён­ня фаб­ры­ка мас­тац­кіх вы­ра­баў). Уз­гад­вае, як не­як звяр­нуў­ся да яе ма­ла­ды ма­рак, яко­му са­ба­ка пад­раў шта­ны — Аню­та так іх за­цы­ра­ва­ла, што і зна­ку ад са­ба­чых зу­боў не за­ста­ло­ся. Ад­ной­чы да­ве­ры­лі вы­шы­ваць дроб­нень­кім бла­кіт­ным кры­жы­кам ру­каў са­роч­кі для Ста­лі­на. Ра­ней бы­ла та­кая за­вя­дзён­ка — да дня на­ра­джэн­ня пра­ва­ды­ра да­рыць яму па­да­рун­кі: ды­ван­кі і ва­зы з яго вы­явай ці ка­шу­лі (іх яшчэ на­зы­ва­лі гу­цул­ка­мі) з вы­шы­тым ад­мыс­ло­вым ар­на­мен­там. І ба­ра­ні Бог за­нес­ці да­до­му той узор! Але Аня ўсё ж яго за­пом­ні­ла і пе­ра­нес­ла на па­пе­ру, а по­тым і вы­шы­ла. Ён у яе і сён­ня за­хоў­ва­ец­ца.

По­тым Ган­на Фё­да­раў­на пры­ма­ла ак­тыў­ны ўдзел ва ўзвя­дзен­ні но­ва­га ў Ві­цеб­ску прад­пры­ем­ства — вы­твор­ча­га аб'­яд­нан­ня «Ма­на­літ», дзе і прай­шло ўсё яе пра­цоў­нае жыц­цё. На пен­сію пай­шла з па­са­ды стар­ша­га та­ва­ра­знаў­цы ад­дзе­ла збы­ту. На «Ма­на­лі­це» за­хоў­ва­ец­ца сцяг прад­пры­ем­ства, дзе ёю ў 1958 го­дзе вы­шы­ты ма­шын­най глад­дзю герб…

Да вы­шыў­кі вяр­ну­ла­ся амаль праз 50 га­доў…

Чым вы­зна­ча­ец­ца руч­ная ра­бо­та? У ёй ду­ша, дум­ка, ідэя — май­стар кар­пат­лі­ва пра­цуе над кож­ным эле­мен­там. Кар­ці­ны руч­ной вы­шыў­кі ма­юць на­мно­га вы­шэй­шую каш­тоў­насць, чым ма­са­вы пра­дукт. Але Ган­на Фё­да­раў­на сва­і­мі ра­бо­та­мі не ганд­люе. Яна іх до­рыць. А по­тым ста­ра­ец­ца ўзна­віць, бо су­муе па іх, быц­цам па га­да­ван­цах. Да­рэ­чы, яе «Аў­чар­кай», «Жа­ке­ем», «Па­рай гня­дых» лю­бу­юц­ца ў Бель­гіі, Фран­цыі.

Ган­на Краў­цо­ва — член клу­ба «На­тхнен­не» пры цэнт­ры на­род­ных ра­мёст­ваў і мас­тац­тваў «За­дзвін­не». Ві­цяб­ля­не і гос­ці аб­лас­ной ста­лі­цы ў час «Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску» ма­юць маг­чы­масць ба­чыць яе ра­бо­ты ў «Го­ра­дзе май­строў».

Час ад ча­су Ган­на Фё­да­раў­на на­ладж­вае ў сва­ёй ква­тэ­ры вы­стаў­кі. За­пра­шае род­ных, бліз­кіх, сяб­роў, ка­лег па бы­лой ра­бо­це, су­се­дзяў. Трэ­ба ба­чыць іх за­хап­лен­не вы­шы­ты­мі пей­за­жа­мі, сель­скі­мі цэр­каў­ка­мі і кап­ліч­ка­мі, квет­ка­мі, конь­мі, са­ба­ка­мі, мі­ні­я­цюр­ны­мі жар­тоў­ны­мі сю­жэ­та­мі: кач­ка пад па­ра­со­нам, на­дзьму­тыя ве­раб'і… Але най­больш ураж­ва­юць вы­шы­тыя шарс­ця­ны­мі ніт­ка­мі іко­ны. Во­чы свя­тых быц­цам со­чаць за кож­ным тва­ім ру­хам, не да­ючы спа­тык­нуц­ца.

Му­лі­нэ і акры­ла­выя ніт­кі ру­ка­дзель­ні­ца куп­ляе ў краме, шарс­ця­ныя вы­цяг­вае са ста­рых рэ­чаў, улас­ных су­ке­нак і кас­цю­маў. Ста­ран­на і цярп­лі­ва пад­бі­рае ко­ле­ры, тон. Вы­шы­тыя сур­вэт­кі, па­ду­шач­кі-дум­кі, ды­ван­кі, да­рож­кі, кар­ці­ны ро­бяць жыл­лё Ган­ны Фё­да­раў­ны асаб­лі­ва ўтуль­ным. Яна не ўтой­вае сак­рэ­таў свай­го май­стэр­ства, га­то­ва па­дзя­ліц­ца імі з кож­ным, хто за­ці­ка­віц­ца.

—Ру­ка­дзел­ле, да­рэ­чы, цу­доў­ны сро­дак ад стрэ­саў, ад жыц­цё­вай мі­тус­ні, — ка­жа Ган­на Фё­да­раў­на. А яшчэ — маг­чы­мас­цю па­кі­нуць пра ся­бе доб­рую па­мяць дзе­цям, уну­кам, праў­ну­кам…

Тац­ця­на КУЗЬ­МІЧ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.