Вы тут

Што чытаюць нашы дзеці?


Чаму першакласнікі добра ведаюць Лунціка, а Чыпаліна і Ката ў ботах узгадваюць з цяжкасцю?

Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­бы­ваў у Ві­цеб­скай дзіцячай гарадской біб­лі­я­тэ­цы імя С. Я.Мар­ша­ка і па­ці­ка­віў­ся тым, што чы­та­юць дзе­ці ў век ін­тэр­нэ­ту і ма­біль­ных га­джэ­таў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гэ­тай біб­лі­я­тэ­цы ўжо ка­ля 50 га­доў. Зна­хо­дзіц­ца яна на пер­шым па­вер­се жы­ло­га до­ма — у «хру­шчоў­цы» на пра­спек­це Фрун­зэ.

Біб­лі­я­тэ­ка — не ўзор­ная ў сэн­се роз­ных тэх­ніч­ных «ноу-хау», а звы­чай­ная. У та­кія ж у дзя­цін­стве ха­дзіў і я сам, і мно­гія лю­дзі, якім за­раз пад 40 і больш га­доў. Да­рэ­чы, біб­лі­я­тэ­ка пра­цуе і для да­рос­лых. Апош­нія, да сло­ва, до­раць кні­гі, у асноў­ным кла­сі­ку: тво­ры Пуш­кі­на, Лер­ман­та­ва, Да­ста­еў­ска­га, Тур­ге­не­ва і Талс­то­га.

Ад «Мі­кол­кі-па­ра­во­за» да ры­бы ў бе­лых паль­чат­ках

У гэ­ты дзень біб­лі­я­тэ­кар На­тал­ля Амель­чан­ка з вя­лі­кай ра­дас­цю афор­мі­ла ў якас­ці чы­та­ча май­го ма­лод­ша­га сы­на, пер­ша­клас­ні­ка Аляк­сея. Бы­ло пры­ем­на, што ён пер­шы са свай­го кла­са стаў «афі­цый­ным на­вед­валь­ні­кам».

—Мы мо­жам за­пі­саць у біб­лі­я­тэ­ку на­ват двух­га­до­вае дзі­ця! Не здзіў­ляй­це­ся, бы­ло ў нас і та­кое. Вя­до­ма ж, ад­каз­ныя за за­ха­ван­не і свое­ча­со­вае вяр­тан­не кніг у та­кім вы­пад­ку баць­кі. На­конт та­го, што ў эпо­ху ін­тэр­нэ­ту дзе­ці ста­лі менш чы­таць — гэ­та праў­да, на жаль. Але мы па-доб­ра­му зма­га­ем­ся за кож­на­га па­тэн­цый­на­га на­вед­валь­ні­ка, — рас­каз­вае На­тал­ля.

Па­вод­ле яе слоў, сён­ня ў біб­лі­я­тэ­ках ёсць усё, што ду­ша па­жа­дае. Пра та­кі скарб у са­вец­кія ча­сы мож­на бы­ло толь­кі ма­рыць. На­прык­лад, тво­ры Ула­дзі­сла­ва Кра­пі­ві­на ка­лісь­ці бы­лі дэ­фі­цы­там, ця­пер жа — толь­кі бя­ры! Як і кні­гі Юрыя Сот­ні­ка (аў­тар кніг для пад­лет­каў), Мі­ка­лая Но­са­ва (лі­та­ра­тур­ны «та­та» Ня­знай­кі) і ін­шых…

Што ты­чыц­ца бе­ла­рус­кіх аў­та­раў — па-ра­ней­ша­му за­па­тра­ба­ва­ныя чы­та­ча­мі «Па­лес­кія ра­бін­зо­ны» Ян­кі Маў­ра, «Мі­кол­ка-па­ра­воз» Мі­ха­ся Лынь­ко­ва…

І ра­дуе, што хай ня­мно­га, але ёсць су­час­ныя лі­та­ра­та­ры, якія пі­шуць для дзят­вы. Іх за­пра­ша­юць на твор­чыя су­стрэ­чы. Біб­лі­я­тэ­ка­ры ма­раць, на­прык­лад, каб пе­рад дзець­мі вы­сту­пі­ла Воль­га Ка­рат­ке­віч (яна яшчэ дру­ку­ец­ца пад псеў­да­ні­мам Воль­га Ве­ра­сень). Яе кні­гі як на рус­кай, так і на бе­ла­рус­кай мо­вах вель­мі па­да­ба­юц­ца юным чы­та­чам.

Хва­лі­лі біб­лі­я­тэ­ка­ры і кні­гі ар­шан­цаў, му­жа і жон­кі Тра­фі­ма­вых. Га­лі­на і Сяр­гей — аў­та­ры кні­жак для «ча­му­чак». У іх свое­асаб­лі­вай эн­цык­ла­пе­дыі для дзя­цей мож­на шмат но­ва­га да­ве­дац­ца і да­рос­лым. На­прык­лад, ве­да­е­це ча­му чор­ная па­рэч­ка — яга­да чор­ная? А ча­му лю­дзі ба­яц­ца чор­на­га ка­та? З якой пры­чы­ны Чор­нае мо­ра так на­зва­лі? Або дзе жы­ве ры­ба ў бе­лых паль­чат­ках (ну, на­са­мрэч ці­ка­ва!). Пі­шуць Тра­фі­ма­вы вель­мі доб­ра і да­ступ­на. Дзе­ці — у за­хап­лен­ні.

—Па­вер­це, мы вель­мі лю­бім сваю пра­цу і хо­чам, каб дзят­ва чы­та­ла ка­рыс­ныя кні­гі. А бы­вае, баць­кі на­бя­руць ча­гось­ці, на мой по­гляд, не вель­мі ка­рыс­на­га для дзя­цей, а на прось­бу ўзяць яшчэ неш­та ка­жуць: «Са­мі раз­бя­ром­ся! Якая вам роз­ні­ца, што афарм­ляць?» Мы ж мо­жам пад­ка­заць, якую кні­гу лепш узяць для дзі­ця­ці ў ад­па­вед­нас­ці з яго ўзрос­там, — пра­цяг­вае На­тал­ля. — Бо ёсць кніж­кі, якія пры­го­жа аформ­ле­ны, у доб­рай вок­лад­цы, але ні­чо­га ка­рыс­на­га ў іх ня­ма. Та­кія мож­на сме­ла па­раў­ноў­ваць з «буль­вар­ны­мі» ра­ма­на­мі для да­рос­лых.

Хто та­кія «за­ла­тыя чы­та­чы»?

Пе­рад тым, як прый­сці ў біб­лі­я­тэ­ку, ра­зам з ма­лод­шым сы­нам быў у шко­ле, дзе пра­во­дзі­лі вік­та­ры­ну для дзя­цей. Здзі­ві­ла, што дзе­ці з цяж­кас­цю ад­каз­ва­лі на пы­тан­ні пра ге­ро­яў ка­зак: Чы­па­лі­на, Ка­та ў бо­тах (мой сын ска­заў, што кот у чыр­во­ных бо­тах)… А мо­жа, Чы­па­лі­на — ужо не «ге­рой на­ша­га ча­су»? Біб­лі­я­тэ­ка­ры мяр­ку­юць, што Чы­па­лі­на, як і Бу­ра­ці­на, дзе­ці па­чат­ко­вых кла­саў па­він­ны ве­даць аба­вяз­ко­ва.

У фон­дзе біб­лі­я­тэ­кі ка­ля 40 ты­сяч эк­зэмп­ля­раў. У лі­ку ін­ша­га пры­клад­на 20 дзі­ця­чых ча­со­пі­саў, ся­род якіх і вы­дан­ні Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да».

А яшчэ ў біб­лі­я­тэ­цы імя Мар­ша­ка вы­да­юць свой ча­со­піс «Родничок». На­тхні­ла на гэ­та вя­до­мая ві­цеб­ская аў­та­рка кніг для дзя­цей Ма­і­на Ба­ба­ры­ка, а га­на­ро­вым ку­ра­та­рам пра­ек­та з'яў­ля­ец­ца Та­ма­ра Крас­но­ва-Гу­са­чэн­ка, якая ўзна­чаль­вае аб­лас­ную ар­га­ні­за­цыю Са­ю­за пісь­мен­ні­каў.

—Ча­со­піс «Родничок» вы­да­ём, каб пад­тры­маць юных аў­та­раў. Там дру­ку­ем іх пер­шыя тво­ры, най­леп­шыя з якіх по­тым пра­па­ноў­ва­ем у рэс­пуб­лі­кан­скія дзі­ця­чыя ча­со­пі­сы. Мы ча­ка­ем но­вых та­лен­таў і заў­сё­ды ра­ды іх ба­чыць. Хай пры­хо­дзяць і пры­но­сяць свае вер­шы, апа­вя­дан­ні, каз­кі, а мы іх аба­вяз­ко­ва на­дру­ку­ем, — пра­цяг­вае На­тал­ля Амель­чан­ка.

Каб за­ці­ка­віць юных чы­та­чоў, пра­вод­зяць роз­ныя кон­кур­сы. На­прык­лад, сё­ле­та адзін з іх пры­све­ча­ны юбі­лею Пе­ра­мо­гі. А ле­тась вы­зна­ча­лі са­ма­га ак­тыў­на­га чы­таль­ні­ка кніг, пры­све­ча­ных 70‑й га­да­ві­не вы­зва­лен­ня Ві­цеб­шчы­ны. Пе­ра­мож­цы атрым­лі­ва­юць сім­ва­ліч­ныя пры­зы і ма­юць пра­ва стаць ула­даль­ні­ка­мі «за­ла­то­га фар­му­ля­ра». Ад­на з прэ­фе­рэн­цый «за­ла­тым чы­та­чам» — бяс­плат­на да­зва­ля­ец­ца чы­таць кні­гі з плат­на­га фон­ду. З лі­ку «за­ла­тых» — шас­ці­клас­нік 1‑й гім­на­зіі Кос­ця Шчар­ба­коў.

—Я пры­хо­джу ў біб­лі­я­тэ­ку прак­тыч­на кож­ны вы­хад­ны. Мне тут ці­ка­ва. Па­да­ба­ец­ца фан­тас­ты­ка, пры­го­ды, — сціп­ла пры­знаў­ся хлоп­чык.

Рэ­кор­ды за­быў­чывас­ці

Смех сме­хам, але бы­вае і та­кое. Ба­буль­ка ў біб­лі­я­тэ­цы ха­це­ла за­мо­віць кні­гу і доў­га не маг­ла ўспом­ніць, як за­вец­ца ге­рой Лун­цік. Маў­ляў, унуч­ка пра­сі­ла, пра та­го… як яго, ка­го па тэ­ле­ві­за­ру па­каз­ва­юць. Зда­ра­ец­ца, пен­сі­я­не­ры неш­та ка­рыс­нае чы­та­лі ў дзя­цін­стве і хо­чуць каб гэ­та ж уну­кі пра­чы­та­лі. На­прык­лад пра ка­рысць чыс­ціць зу­бы. І як знай­сці тую кні­гу?! Ка­лі хоць фра­зу з кні­гі ўспом­няць, біб­лі­я­тэ­ка­раў вы­ру­чае ін­тэр­нэт — у по­шу­ка­вай сіс­тэ­ме мож­на знай­сці амаль усё. Час­та да­рос­лыя блы­та­юць наз­вы кніг і на­огул дрэн­на па­мя­та­юць, пра што там на­пі­са­на…

Біб­лі­я­тэ­ка­ры так­са­ма вы­зна­ча­юць са­мых за­быў­чывых. Пра ад­на­го з та­кіх рас­ка­за­лі: хлоп­чык ня­свое­ча­со­ва вяр­таў кні­гі, ка­лі яшчэ ў шко­ле ву­чыў­ся, по­тым тое са­мае пра­цяг­ну­ла­ся, ка­лі ву­чыў­ся ў ка­ле­джы… Як рас­тлу­ма­чы­лі біб­лі­я­тэ­ка­ры, час­цей за ўсё ён доў­га не вяр­таў кні­гі, якія пра­сі­ла ма­ма.

З даў­жні­ка­мі біб­лі­я­тэ­ка­ры зма­га­юц­ца роз­ны­мі спо­са­ба­мі. Спа­чат­ку тэ­ле­фа­ну­юць і вет­лі­ва на­гад­ва­юць. По­тым пры­хо­дзіц­ца іс­ці да іх да­моў.

Мой ма­лы, як на­ва­спе­ча­ны чы­тач, ад­ра­зу на­браў са­бе кніг пяць. Ка­лі вы­бі­раў, ста­яў на ад­ным ка­ле­не, на­ўпрост як джэнтль­мен, які про­сіць ру­кі і сэр­ца да­мы. Хо­чац­ца, каб ён быў ак­тыў­ным чы­та­чом. І ка­лі не ста­не ба­га­це­ем, вя­до­мым па­лі­ты­кам, спарт­сме­нам, хай бу­дзе год­ным і доб­рым ча­ла­ве­кам. А гэ­та, па­га­дзі­це­ся, не­маг­чы­ма без ра­зум­ных кні­жак і біб­лі­я­тэк. У апош­ніх, згод­ны з біб­лі­я­тэ­ка­ра­мі, ёсць ней­кая та­ям­ні­чая аў­ра.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ. Фо­та аў­та­ра

Ці­ка­выя фак­ты пра даў­жні­коў

У 1975 го­дзе ў ад­ну з анг­лій­скіх біб­лі­я­тэк вяр­ну­лі кні­гу «Ву­чы­ся вя­заць і вы­шы­ваць», якую чы­та­лі 43 га­ды. Але рэ­корд быў за­фік­са­ва­ны ў кемб­рыдж­скай біб­лі­я­тэ­цы, ку­ды на­шчад­кі чы­та­ча вяр­ну­лі кні­гу праз… 300 га­доў!

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».