Вы тут

Мы жылі на Камсамольскай


«У мяс­тэч­ку Смі­ла­ві­чы пас­ля вай­ны на Кам­са­моль­скай ву­лі­цы, ад­ра­зу за ага­ро­джай ску­ра­ной ар­це­лі, бы­ла ам­бу­ла­то­рыя. Ля яе ве­ча­ра­мі, а ў ня­дзе­лі — дні на­пра­лёт, мы, дзе­ці, гу­ля­лі ў хо­ван­кі і вай­ну. У фут­бол га­ня­лі на­га­мі па­крыш­ку, на­бі­тую се­нам. Гу­ля­лі ў га­рад­кі, па­лян­ку, лап­ту, пі­ка­ра, а яшчэ праз плот ску­рар­це­лі на­ля­та­лі на ра­нет­ку, за­піх­ва­ю­чы ў кі­шэ­ні і за па­зу­ху яшчэ не­да­спе­лыя яб­лы­кі. На ган­ку ам­бу­ла­то­рыі слу­ха­лі каз­кі, якія са­чы­няў ня­стом­ны фан­та­зёр Га­рык Са­ра­чын­скі: ён ма­рыў аб ма­ра́х і акі­я­нах. Ад­ной­чы нас сфа­та­гра­фа­ваў на­стаў­нік Са­пар Кан­стан­ці­на­віч Аса­но­віч у два­ры Яра­шэ­ві­чаў, што быў па дыя­га­на­лі праз ву­лі­цу.

5-2

Хто та­ды мог па­ду­маць, што на гэ­тым фо­та­здым­ку дзя­цей у 1949 го­дзе — два бу­ду­чыя пісь­мен­ні­кі Эду­ард Яра­шэ­віч і я, Ула­дзі­мір Шу­ля­коў­скі; пер­шая пры­га­жу­ня Смі­ла­віч і Мін­скай воб­лас­ці Га­лі­на Жу­ка­ва; сяст­ра Эду­ар­да Га­ра­во­га — чэм­пі­ё­на Са­вец­ка­га Са­ю­за ся­род сель­скіх спарт­сме­наў па скач­ках у вы­шы­ню — Ра­і­са Га­ра­вая; «мар­скі воўк» Ігар Са­ра­чын­скі, які амаль паў­ста­год­дзя бу­дзе пла­ваць па ма­рах і акі­я­нах; ін­жы­не­ры, ура­чы, на­стаў­ні­кі, аг­ра­но­мы…

Да гэ­та­га ча­су гул са­ма­лё­таў ад­да­ец­ца ў ма­ёй ду­шы тры­во­гай. На­заў­сё­ды за­ста­лі­ся ў па­мя­ці «ліх­та­ры» — асвят­ляль­ныя ра­ке­ты, якія скід­ва­лі з са­ма­лё­таў, і свіст бом­баў над га­ла­вой. У снеж­ні 1941‑га, ка­лі мне быў адзін год, баць­ка за­гі­нуў, аба­ра­ня­ю­чы ста­лі­цу на­шай Ра­дзі­мы Маск­ву ад гіт­ле­раў­цаў…

Дра­ма­тыч­ны лёс на­пат­каў і сям'ю Яра­шэ­ві­чаў. Ста­рэй­шы за мя­не на тры га­ды, Эдзік Яра­шэ­віч у дзя­цін­стве зве­даў жа­хі Аза­рыц­ка­га канц­ла­ге­ра. У тым жу­дас­ным ба­ло­це пад ад­кры­тым не­бам па­ку­та­ва­ла і яго сяст­ра Нэ­ла (мая бу­ду­чая ад­на­клас­ні­ца), ста­рэй­шы брат Алік, ма­ці і ба­бу­ля, якая там за­ста­ла­ся на­ве­кі. Па­ку­ты канц­ла­ге­ра не прай­шлі да­рэм­на: у дзя­ся­тым кла­се Эдзі­ка Яра­шэ­ві­ча па­ра­лі­за­ва­ла. Але ён не зла­маў­ся, упар­та над са­бой пра­ца­ваў, на­пі­саў не­каль­кі кніг, доб­ра ма­ля­ваў, іг­раў на роз­ных му­зыч­ных ін­стру­мен­тах, быў чэм­пі­ё­нам Чэр­вень­ска­га ра­ё­на па шах­ма­тах. За сі­лу во­лі ў Смі­ла­ві­чах Эдзі­ка на­зы­ва­лі Кар­ча­гі­ным. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му жыц­ця­ра­дас­на­му, та­ле­на­ві­та­му сяб­ру, у яко­га я кож­ны дзень рас­тап­лі­ваў печ­ку і гу­ляў у шах­ма­ты, паз­ней я так­са­ма стаў чэм­пі­ё­нам ра­ё­на па шах­ма­тах. Яго бра­та Чэ­сі­ка (Вя­ча­сла­ва) у час вай­ны вы­вез­лі ў Фран­цыю, а там усы­на­ві­лі. У пер­шым кла­се з на­мі ён раз­маў­ляў на фран­цуз­скай мо­ве, бо па-на­ша­му амаль не ра­зу­меў. Іх баць­ка, Сі­гіз­мунд Яра­шэ­віч, у час вай­ны быў на­чаль­ні­кам афі­цэр­скай шко­лы, дзе ву­чыў­ся па­ру­чык Вой­цех Яру­зель­скі, бу­ду­чы прэ­зі­дэнт Поль­шчы. Пал­коў­нік Са­вец­кай Ар­міі Сі­гіз­мунд Яра­шэ­віч пас­ля вай­ны ад­шу­каў сы­на ў Фран­цыі і вяр­нуў на Ра­дзі­му ў Бе­ла­русь… У Эдзі­ка Яра­шэ­ві­ча я па­зна­ё­міў­ся з мно­гі­мі вя­до­мы­мі ў СССР людзь­мі. Да яго пры­яз­джаў на­ват зна­ка­мі­ты дык­тар Мас­коў­ска­га ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ня Юрый Ле­ві­тан!

Прай­шло ча­ты­ры га­ды пас­ля кро­ва­пра­літ­най вай­ны з гіт­ле­раў­скай Гер­ма­ні­яй. Хі­ба ў той час мог хто па­ду­маць, што бу­ды­нак ам­бу­ла­то­рыі, дзе мы, дзе­ці, па ве­ча­рах гу­ля­лі, у бу­ду­чы­ні ста­не род­ным до­мам для Люд­мі­лы Ваў­чок, шмат­ра­зо­вай чэм­пі­ён­кі і пры­зёр­кі мно­гіх па­ра­лім­пі­я­даў!..

Ві­даць, аў­ра та­кая на на­шай Кам­са­моль­скай у Смі­ла­ві­чах!

На здым­ку зле­ва на­пра­ва: 1‑шы рад — Ва­лік Мя­ле­шчык, 2‑гі рад — Чэ­сік Яра­шэ­віч, Нэ­ла Гры­гор'­е­ва, Нэ­ла Яра­шэ­віч, Ста­сік Сур­ма­чэў­скі, Во­ва Шу­ля­коў­скі, 3‑ці рад — Рая Га­ра­вая, Га­ля Жу­ка­ва, яшчэ ней­кае дзі­ця (не па­мя­таю чыё), Эдзік Яра­шэ­віч, Га­рык Са­ра­чын­скі, Зі­на Уль­ман, Све­та Са­ра­чын­ская».

Ула­дзі­мір Шу­ля­коў­скі.

  

Па­ва­жа­ныя чы­та­чы! Кон­курс «Фо­та­зды­мак з гіс­то­ры­яй» пра­цяг­ва­ец­ца. Мы па-ра­ней­ша­му ча­ка­ем ад вас ці­ка­вых фо­та з ся­мей­на­га аль­бо­ма (за вы­клю­чэн­нем ле­таш­ніх здым­каў з ку­рор­та, вя­сель­ных фо­та­се­сій і су­час­ных фо­та дзя­цей). Вам ёсць што па­ка­заць і рас­ка­заць? Да­вай­це па­гар­та­ем ся­мей­ныя аль­бо­мы ра­зам! Фо­та­здым­кі з гіс­то­ры­яй (не больш за тры) да­сы­лай­це з ад­па­вед­най па­зна­кай на ад­рас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10 а або іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу. Аў­тар най­леп­ша­га фо­та з гіс­то­ры­яй бу­дзе ад­зна­ча­ны пры­зам. Ары­гі­на­лы да­сла­ных фо­та­здым­каў аба­вяз­ко­ва вяр­та­юц­ца аў­та­рам

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».