Вы тут

Адзін халадзільнік плюс адзін пыласос


Бяс­пош­лін­ны лі­міт кры­ху «пад­рэ­за­лі»

Дзяр­жаў­ны мыт­ны ка­мі­тэт кра­і­ны 10 са­ка­ві­ка мя­няе пра­ві­лы ўво­зу не­ка­то­рых та­ва­раў з-за мя­жы для аса­біс­та­га ка­ры­стан­ня фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі. Для бы­та­вой тэх­ні­кі, элект­ро­ні­кі і сан­тэх­ні­кі вы­зна­ча­ны бяз­мыт­ны лі­міт у ад­ну адзін­ку кож­на­га та­ва­ру са спі­са раз на тры га­ды, для аў­та­ма­біль­ных шын — кам­плект з 4 штук раз на два га­ды, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Мыт­на­га ка­мі­тэ­та.

Та­кім чы­нам, да­ку­мен­там акрэс­лі­ва­ец­ца маг­чы­масць уво­зу ў якас­ці та­ва­раў для аса­біс­та­га ка­ры­стан­ня (без вы­пла­ты мыт­ных пош­лін) на пра­ця­гу трох ка­лян­дар­ных га­доў па ад­ной адзін­цы та­кіх ка­тэ­го­рый та­ва­раў, як ку­хон­ныя га­за­выя (аль­бо элект­рыч­ныя) плі­ты, ва­рач­ныя па­нэ­лі, бы­та­выя вы­цяж­кі, ку­хон­ныя кам­бай­ны, мік­ра­хва­ле­выя пе­чы, ду­ха­выя ша­фы, ван­ны, ду­ша­выя ка­бі­ны, ра­ка­ві­ны для сцё­ку ва­ды, ра­ка­ві­ны для мыц­ця, бі­дэ, уні­та­зы і зліў­ныя бач­кі. Так­са­ма ў гэ­ты спіс тра­пі­лі бы­та­выя ха­ла­дзіль­ні­кі-ма­ра­зіль­ні­кі, ха­ла­дзіль­ні­кі, ма­ра­зіль­ні­кі, па­су­да­мый­ныя, праль­ныя і швей­ныя ма­шы­ны, ка­ва­ма­шы­ны, бы­та­выя во­да­на­гра­валь­ні­кі, кам­п'ю­тар­ныя ма­ні­то­ры ка­ля­ро­выя з вад­ка­крыш­та­ліч­ным эк­ра­нам, ноў­тбу­кі (не­тбу­кі), план­шэт­ныя ПК, ка­пі­ра­валь­на-раз­мна­жаль­ная тэх­ні­ка, апа­ра­ту­ра пры­ём­ная для тэ­ле­ві­зій­най су­вя­зі, кан­ды­цы­я­не­ры, ка­сіл­кі для га­зо­наў (тры­ме­ры), пы­ла­со­сы, бы­та­выя зва­рач­ныя апа­ра­ты, бы­та­выя элект­ра­ге­не­ра­та­ры, бы­та­вое аб­ста­ля­ван­не для мыц­ця аў­та­ма­бі­ляў, дзі­ця­чыя ка­ляс­кі (кож­на­га ві­ду ў за­леж­нас­ці ад уз­рос­ту дзі­ця­ці), ло­дач­ныя ма­то­ры, гра­ма­дзян­ская глад­ка­стволь­ная або на­раз­ная зброя і яе част­кі.

Спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць, што лі­міт бу­дзе дзей­ні­чаць толь­кі для та­ва­раў ад­ной гру­пы. Гэ­та зна­чыць, што пры­вез­ці з-за мя­жы, на­прык­лад, дзве мік­ра­хва­лёў­кі бу­дзе нель­га. Дру­гая ўжо бу­дзе аб­кла­дац­ца пош­лі­най. Пры гэ­тым, для тых, хто ку­піць за мя­жой ад­ра­зу ха­ла­дзіль­нік, га­за­вую плі­ту і пы­ла­сос ні­я­кіх да­дат­ко­вых пла­ця­жоў не пра­ду­гле­джа­на.

Но­выя пра­ві­лы ўво­зу за­кра­нуць і аў­та­ма­біль­ныя шы­ны. Ця­пер ужо на пра­ця­гу двух ка­лян­дар­ных га­доў мож­на бяс­пош­лін­на пры­вез­ці толь­кі адзін кам­плект з 4 штук лет­ніх пнеў­ма­тыч­ных шын (ко­лаў з лет­ні­мі шы­на­мі, у тым лі­ку бы­лых ва ўжы­ван­ні), аль­бо да 4 адзі­нак зі­мо­вых пнеў­ма­тыч­ных шын (ко­лаў з зі­мо­вы­мі шы­на­мі, у тым лі­ку бы­лых ва ўжы­ван­ні) да кож­на­га транс­парт­на­га срод­ку для аса­біс­та­га ка­ры­стан­ня, які зна­хо­дзіц­ца ва ўлас­нас­ці фі­зіч­най асо­бы.

Пад­лік гэ­тых тэр­мі­наў (3 і 2 га­ды) ажыц­цяў­ля­ец­ца з 31 са­ка­ві­ка 2014 го­да.

«Для та­ва­раў, уве­зе­ных з-за мя­жы з вы­пла­тай су­куп­на­га мыт­на­га пла­ця­жу, аб­ме­жа­ван­ні дзей­ні­чаць не бу­дуць», — ка­мен­ту­юць агу­ча­ныя зме­ны ў Дзяр­жаў­ным мыт­ным ка­мі­тэ­це.

Ка­мі­тэт рэ­гу­ляр­на пра­во­дзіць ма­ні­то­рынг та­ва­раў, якія за­во­зяц­ца людзь­мі з-за мя­жы. «Ана­ліз нар­ма­тыў­ных тэр­мі­наў вы­ка­ры­стан­ня роз­ных ка­тэ­го­рый та­ва­раў па­ка­заў, што час служ­бы бы­та­вой тэх­ні­кі і сан­тэх­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня скла­дае, як пра­ві­ла, не менш за 5 га­доў, шын — не менш за 2 га­ды», — ка­жуць у ка­мі­тэ­це. На гэ­тых пад­ста­вах і бы­лі пе­ра­гле­джа­ны нор­мы ўво­зу не­ка­то­рых та­ва­раў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.