Вы тут

Пясочніца


На апя­рэ­джан­не

—Ма­мач­ка, дай мне хут­чэй сі­роп ад каш­лю! — про­сіць 6‑га­до­вая Ры­та.

—Ты што, пра­сты­ла, каш­ля­еш, гор­ла ба­ліць? — хва­лю­ец­ца ма­ці.

—Ды не, гэ­та я так ка­шаль пад­ма­ну: ён за­хо­ча прый­сці — а я сі­роп ужо вы­пі­ла!

З «мя­сам» не пра­па­ноў­ваць!

Ба­бу­ля кла­дзе Ксю­шы ў чай ся­рэб­ра­ную лы­жач­ку.

—Гэ­та на­вош­та?

—Се­раб­ро за­бі­вае шкод­ныя мік­ро­бы, — тлу­ма­чыць ба­бу­ля.

—Не! — ра­шу­ча ад­соў­вае ку­бак дзяў­чо, —
я не бу­ду піць чай з дох­лы­мі мік­ро­ба­мі!

Хто ў до­ме га­лоў­ны

—Да­вай, ка­лі ма­ма до­ма, я лепш бу­ду яе слу­хац­ца, — ці­хень­ка га­во­рыць Анд­русь баць­ку.

—Гэ­та ча­му?

—Інакш і мне па­пад­зе, і та­бе пры­ля­ціць…

Апош­няя ляль­ка

Та­та прый­шоў за­бі­раць да­чуш­ку з дзі­ця­ча­га сад­ка.

—Ой, та­тач­ка, — ра­дас­на кі­да­ец­ца да яго ма­лая, — як доб­ра, што ты прый­шоў, а то мы тут гу­ля­лі ў ца­цач­ную кра­му і ў нас апош­няя ляль­ка на віт­ры­не за­ста­ла­ся — я!

Сум­ная каз­ка

3‑га­до­вы Да­ні­ла рас­каз­вае сам са­бе каз­ку:

—Жыў-быў мядз­ведзь, яко­га зва­лі Ві­ні-Пух. Ён пух, пух — і апух…

Па­пла­каў — дай ін­ша­му

Стры­еч­ныя Паў­лік і Аня па­сва­ры­лі­ся. На пы­тан­ні да­рос­лых, хто пер­шы па­чаў, кі­ва­юць ад­но на ад­на­го. 5‑га­до­вая Аня вы­ра­шае, што яна ў боль­шай сту­пе­ні па­крыў­джа­ная, і па­чы­нае пла­каць «на пуб­лі­ку». Праз хві­лін­ку Паў­лік абу­ра­ец­ца:

—Аня, хо­піць ужо рум­заць! Ця­пер мая чар­га!

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.