Вы тут

«Рэшткавы» рэзананс


Прад­пры­маль­ні­кі бас­та­ваць не хо­чуць, але ча­ка­юць афі­цый­ных па­пер

Вя­лі­кая коль­касць прад­пры­маль­ні­каў не вый­шла на пра­цу 1 са­ка­ві­ка. Гэ­та ад­бы­ло­ся з-за не­маг­чы мас­ці пры­трым­лі­вац­ца ўка­за №222, які ўсту­піў у сі­лу ў гэ­ты дзень. Пра­даў­цы тур­ба­ва­лі­ся та­му,
што афі­цый­най па­пе­ры, якая па­цвяр­джае маг­чы­масць пра­ца­ваць, пра­да­ючы рэшт­кі пра­дук­цыі легп­ра­ма, уве­зе­най з кра­ін Мыт­на­га са­ю­за без да­ку­мен­таў, не бы­ло — толь­кі за­ява Мі­нэ­ка­но­мі­кі.
Ня­гле­дзя­чы на тое, што 3 са­ка­ві­ка на сай­це Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах з'я­ві­ла­ся афі­цый­ная ін­фар­ма­цыя аб пра­да­стаў­лен­ні пра­ва бе­ла­рус­кім ІП пра­да­ваць та­ва­ры без да­ку­мен­таў і па­ве­лі­чэн­ні пры гэ­тым па­дат­каў, прад­пры­маль­ні­кі ста­вяц­ца скеп­тыч­на да та­кой маг­чы­мас­ці.
Вось дум­кі не­ка­то­рых з тых, хто пра­цуе ў ад­ным з ганд­лё­вых цэнт­раў Мін­ска.

5-34

Пра­да­вец жа­но­ча­га абут­ку:

«Вось уя­ві­це, пры­хо­дзі­це вы ў кра­му ў вы­хад­ны, а ку­піць ні­чо­га нель­га, та­му што ні­хто не пра­цуе. Гэ­та ж не­пры­ем­на! Вя­до­ма, што ка­лі па­ку­туе пры­ват­нік, то і па­куп­нік у вы­ні­ку не атры­мае та­го, што ха­цеў. Што да­ты­чыц­ца пра­ве­рак — мы, вя­до­ма, чы­та­лі на­ві­ны, што не па­він­на іх быць. Але ці са­праў­ды яно так бу­дзе? Мы пра­ца­ва­лі па 285-м ука­зе. У нас ёсць шмат рэшт­каў пра­дук­цыі. Мы не па­спе­лі іх збыць. Ні­жэй­шую за са­бе­кошт ста­вім ца­ну і пра­цу­ем страт­на».

Пра­да­вец жа­но­ча­га адзен­ня:

«Нам да­зво­лі­лі пра­ца­ваць па ста­рым прын­цы­пе, па­куль ні­чо­га но­ва­га не пры­ду­ма­юць. Але дзе га­ран­тыя, што на­шы ін­та­рэ­сы бу­дуць уліч­ваць? У нас ужо на­ват ня­ма не­га­тыў­ных ча­кан­няў. Мы прос­та жы­вём сён­няш­нім днём».

Пра­да­вец муж­чын­скіх кас­цю­маў:

«Да сён­няш­ня­га дня афі­цый­на­га да­ку­мен­та, якім мож­на кі­ра­вац­ца ў пра­цы, ня­ма. Мне да­вя­ло­ся ку­піць но­вы та­вар. Я зра­біў усе сер­ты­фі­ка­ты якас­ці, і та­му пра­цую. У мя­не бы­лі на гэ­та гро­шы. У мно­гіх та­кіх маг­чы­мас­цяў ня­ма. У Ра­сіі і Ка­зах­ста­не, на­прык­лад, ця­пер пя­ці­га­до­вы ма­ра­то­рый у да­чы­нен­ні да дзей­нас­ці прад­пры­маль­ні­каў: там зні­жа­ны па­да­ткі і ства­ра­юць зруч­ныя ўмо­вы. У нас та­ко­га я не ба­чу. Мы не ідзём на бір­жу пра­цы, не про­сім пра­цоў­на­га мес­ца. Мы, на­ад­ва­рот, ства­ра­ем іх. Пад ма­ім кі­раў­ніц­твам пра­цуюць тры ра­бот­ні­кі. Адзін сер­ты­фі­кат каш­туе ад 6 да 10 млн руб­лёў. На­ту­раль­на, што ўвесь та­вар я не змог сер­ты­фі­ка­ваць. Сёе-тое да­вя­дзец­ца вы­вез­ці з кра­мы на­огул».

У вы­ні­ку ўсе мер­ка­ван­ні зво­дзяц­ца да ад­на­го — бас­та­ваць ні­хто не хо­ча і не збі­ра­ец­ца. Мно­гія прос­та бу­дуць ча­каць афі­цый­на­га да­ку­мен­та. Ас­тат­нія бу­дуць пра­ца­ваць на свой страх і ры­зы­ку.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Вар­та пад­тры­маць

Шчы­ра ка­жу­чы, прад­пры­маль­ні­каў ужо даў­но па­пя­рэдж­ва­лі, што не­ўза­ба­ве трэ­ба бу­дзе пра­ца­ваць на ін­шых умо­вах. Ад­нак кож­ны раз пры на­ды­хо­дзе ней­ка­га пе­ра­лом­на­га мо­ман­ту аказ­ва­ла­ся, што яны неш­та не па­спе­лі, не зра­зу­ме­лі і да та­го па­доб­нае. Чар­го­вы раз дзяр­жа­ва пай­шла на са­ступ­кі і га­то­ва вы­пра­ца­ваць да­ку­мент, які за­да­во­ліць усіх. І ча­го «іпэш­ні­кі» ба­яц­ца, не зра­зу­ме­ла.

Па сло­вах за­гад­чы­цы ка­фед­ры эка­на­міч­най тэ­о­рыі Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, док­та­ра эка­на­міч­ных на­вук, пра­фе­са­ра Іры­ны Но­ві­ка­вай, тое, што ця­пер ад­бы­ва­ец­ца, без­умоў­на, ро­біц­ца для та­го, каб бы­лі рэа­лі­за­ва­ны ра­шэн­ні, пры­ня­тыя ра­ней на ўзроў­ні ЕА­ЭС.

«Ві­на­ва­ціць на­шу дзяр­жа­ву ў тым, што яна па­сту­пае так, — ня­пра­віль­на. Я ду­маю, дзяр­жа­ва ў ця­пе­раш­ніх умо­вах дасць па­слаб­лен­не на­шым прад­пры­маль­ні­кам. Гэ­та не­аб­ход­на, та­му што прад­пры­маль­ні­кі — той сег­мент, які ства­рае но­выя пра­цоў­ныя мес­цы і за­бяс­печ­вае па­ступ­лен­ні ў бюд­жэт. Ма­ла дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў ця­пер пра­цу­юць на тым жа ўзроў­ні, бо па вя­до­мых пры­чы­нах на­шы рын­кі «пра­се­лі» і мы не мо­жам рэа­лі­за­ваць усю пра­дук­цыю. Та­му прад­пры­маль­ні­каў трэ­ба пад­тры­маць. Больш за тое, пры ўзгад­нен­ні не­аб­ход­на асаб­лі­вым чы­нам уліч­ваць іх мер­ка­ван­не», — пад­крэс­лі­ла пра­фе­сар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.