Вы тут

Сімвал непрыступнасці


Яе ўзвя­лі за два­нац­цаць га­доў — бу­даў­ніц­тва бы­ло за­вер­ша­на ў 1842 го­дзе.
Праў­да, у хуткім часе крэ­пасць, двух­мет­ро­выя сце­ны якой, па пер­ша­па­чат­ко­вым мер­ка­ван­ні ства­раль­ні­каў, па­він­ны бы­лі за­бяс­пе­чыць яе не­пры­ступ­насць, з раз­віц­цём ар­ты­ле­рыі і авія­цыі та­кой быць пе­ра­ста­ла і ста­ла звы­чай­ным ва­ен­ным га­рад­ком. У якім раз­мя­шча­лі­ся то цар­скія вой­скі, то поль­скія, то са­вец­кія...

5-4

Не­пры­ступ­най Брэсц­кую крэ­пасць у 1941 го­дзе зра­бі­лі не двух­мет­ро­выя сце­ны і глы­бо­кія ка­зе­ма­ты, а лю­дзі. На за­хоп цы­та­дэ­лі фа­шысц­кае ка­ман­да­ван­не ад­вя­ло сва­ім рэ­гу­ляр­ным вой­скам во­сем га­дзін. Су­пра­ціў­лен­не аба­рон­цаў крэ­пас­ці доў­жы­ла­ся 32 дні. Нем­цы прай­шлі ўсю Бе­ла­русь, паў Мінск, іш­лі баі пад Сма­лен­скам, а з ка­зе­ма­таў Брэсц­кай крэ­пас­ці ўсё яшчэ чу­лі­ся стрэ­лы. Гіт­лер, які на­ве­даў цы­та­дэль пас­ля та­го, як яе на­рэш­це за­ха­пі­лі, не мог зра­зу­мець, як яго доб­лес­ныя вой­скі, якія, гу­ля­ю­чы, прай­шлі праз усю Еў­ро­пу, у якіх ха­па­ла ўся­го: бо­еп­ры­па­саў, уз­бра­ен­ня, тэх­ні­кі, жы­вой сі­лы — не маг­лі спра­віц­ца са жмень­кай га­лод­ных, амаль што бяз­зброй­ных, спа­ку­та­ва­ных ад сма­гі і ран чыр­во­на­ар­мей­цаў. Што пры­му­ша­ла са­вец­кіх сал­дат на­су­пе­рак уся­ля­кай ло­гі­цы і ін­стынк­ту са­ма­за­ха­ван­ня іс­ці на вер­ную, ча­сам па­кут­лі­вую смерць, але не зда­вац­ца на лі­тасць во­ра­гу?

Тое ж пы­тан­не сён­ня за­да­юць са­бе і на­вед­валь­ні­кі му­зея аба­ро­ны Брэсц­кай крэ­пас­ці. Ну ча­му яны, гэ­тыя пры­го­жыя ма­ла­дыя муж­чы­ны, юна­кі, што гля­дзяць з фо­та­здым­каў на сце­нах, вы­бі­ра­лі не жыц­цё — хай са­бе ў па­ло­не, але ж жыц­цё! — а зма­ган­не без уся­ля­кай над­зеі на пе­ра­мо­гу? І — смерць. Гэ­та сён­ня мы на­зы­ва­ем яе ге­ра­іч­най, але для мно­гіх і да сён­няш­ня­га дня ге­ра­ізм аба­рон­цаў крэ­пас­ці за­ста­ец­ца не­вя­до­май ста­рон­кай вай­ны: на мо­гіл­ках ля га­лоў­на­га ма­ну­мен­та з 962 ма­гіль­ных пліт над­пі­сы ёсць толь­кі на 273, ас­тат­нія — бе­зы­мен­ныя.

Нех­та на­за­ве аба­рон­цаў Брэсц­кай крэ­пас­ці фа­на­ты­ка­мі (для мно­гіх здоль­насць на ЎЧЫ­НАК, на які не здоль­ны ты сам, ад­на­знач­на з'яў­ля­ец­ца глуп­ствам і фа­на­тыз­мам). Нех­та — ге­ро­я­мі. Але ж ге­ро­я­мі не на­ра­джа­юц­ца... Мне зда­ец­ца, што не маг­лі муж­чы­ны з та­кі­мі ва­чы­ма, як на тых фо­та­здым­ках, лі­заць бо­ты во­ра­гу за міс­ку по­лі­ўкі, пры­ні­жац­ца і стаць свед­ка­мі ці са­ўдзель­ні­ка­мі пры­ні­жэн­ня ін­шых дзе­ля маг­чы­мас­ці жы­вёль­на­га іс­на­ван­ня. І іш­лі на смерць — да­стой­ную, адзі­на маг­чы­мую.

Пры­гля­да­ю­ся да су­стрэч­ных — і не ма­гу не ад­зна­чыць з ра­дас­цю, што лю­дзей у крэ­пас­ці да­во­лі шмат. Роз­ных уз­рос­таў — па­жы­лых, дзя­цей, мо­ла­дзі, лю­дзей ся­рэд­ніх га­доў. І не ўсе з іх прый­шлі сю­ды сфа­та­гра­фа­вац­ца ў вай­ско­вай фор­ме тых ча­соў, уз­лез­ці на танк ці па­ма­цаць за­твор пуш­кі. Боль­шасць ах­вя­ра­ва­ла вы­хад­ным днём, каб па­ха­дзіць па на­паў­раз­бу­ра­ных ка­зе­ма­тах, па­ба­чыць на свае во­чы над­пі­сы, што ўжо ста­лі гіс­то­ры­яй: «Па­мі­раю, але не зда­ю­ся», «Па­мі­ра­ем, не са­ро­мя­чы­ся». Па­ста­віць свеч­кі ў ад­ноў­ле­ным хра­ме Свя­ці­це­ля Мі­ка­лая, які так­са­ма быў апло­там аба­рон­цаў крэ­пас­ці, за спа­чын душ вя­до­мых і бе­зы­мен­ных ге­ро­яў, што за­гі­ну­лі тут. Па­ба­чыць у му­зеі ўні­каль­ныя да­ку­мен­ты, рэ­чы, фо­та­здым­кі.

Вось ідзе гру­па япон­цаў, уваж­лі­ва пры­слу­хоў­ва­ю­чы­ся да тлу­ма­чэн­няў эк­скур­са­во­да, атрым­лі­ва­ец­ца, ім так­са­ма ці­ка­ва на­ша мі­ну­лае. Хоць, зрэш­ты, ча­му на­ша? Гіс­то­рыя Другой су­свет­най вай­ны — гэ­та ста­рон­ка су­свет­най гіс­то­рыі... Да на­шай эк­скур­сіі пры­строй­ва­юц­ца не­ар­га­ні­за­ва­ныя ту­рыс­ты і з ці­ка­вас­цю слу­ха­юць рас­каз пра аба­ро­ну крэ­пас­ці. Ся­род іх — шмат мо­ла­дзі. «Све­та, ты гля­дзі: гэ­та са­праўд­ныя па­го­ны мар­ша­ла Жу­ка­ва!» — з за­хап­лен­нем ка­жа сва­ёй юнай спа­да­рож­ні­цы ма­ла­ды ча­ла­век. У за­ду­мен­ні пры­сеў на ла­вач­ку муж­чы­на ся­рэд­ніх га­доў — гэ­тую крэ­пасць мог аба­ра­няць яго дзед... З шы­ро­ка рас­плю­шча­ны­мі ва­чы­ма слу­хае, як у якас­ці жы­во­га шчы­та фа­шыс­ты па­вя­лі да ўва­хо­ду ў крэ­пасць жан­чын і дзя­цей, па­ра­не­ных і ме­ды­каў, дзяў­чын­ка га­доў тры­нац­ца­ці...

Мя­не заў­сё­ды здзіў­ля­ла, што гіс­то­рыю мі­ну­лых ста­год­дзяў мы ве­да­ем ледзь не па днях, на­прык­лад, пе­ра­мя­шчэн­ні на на­шай тэ­ры­то­рыі ім­пе­ра­та­ра На­па­ле­о­на ці за­ба­вы кня­зёў Ра­дзі­ві­лаў: хто, што, ка­лі, ка­му, коль­кі... А ка­лі спра­ва ты­чыц­ца най­ноў­шай гіс­то­рыі, то тут — су­цэль­ныя бе­лыя пля­мы.

Так і з Брэсц­кай крэ­пас­цю: пра яе аба­рон­цаў свет да­ве­даў­ся дзя­ку­ю­чы ад­на­му ча­ла­ве­ку — зноў ро­ля асо­бы ў гіс­то­рыі! — пісь­мен­ні­ку Сяр­гею Смір­но­ву, які ў пя­ці­дзя­ся­тых га­дах знай­шоў та­ды яшчэ жы­вых удзель­ні­каў той ге­ра­іч­най аба­ро­ны, за­пі­саў іх ус­па­мі­ны, вы­даў кні­гу, са­браў ра­зам у крэ­пас­ці. Пас­ля ча­го хоць не­ка­то­рыя з не­вя­до­мых ге­ро­яў ста­лі вя­до­мы­мі, а пал­ка­во­му ка­мі­са­ру Фа­мі­ну, лей­тэ­нан­ту Кі­жа­ва­та­ву, што пры­ня­лі на ся­бе ка­ман­да­ван­не ў тыя поў­ныя не­раз­бя­ры­хі дні і зма­га­лі­ся да кан­ца, бы­ло па­смя­рот­на, а ма­ё­ру Гаў­ры­ла­ву ў 1957 го­дзе пры­свое­на зван­не Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за.

Але коль­кі гіс­та­рыч­ных па­дзей, да­лё­кіх і не вель­мі, яшчэ ча­ка­юць сва­іх да­след­чы­каў і пер­ша­ад­кры­ва­льні­каў... Бо ка­лі вый­сці за зруч­ныя рам­кі стэ­рэа­ты­паў, ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лым, як ма­ла мы ве­да­ем і якія ча­сам гэ­тыя ве­ды па­вяр­хоў­ныя і не­дак­лад­ныя...

Ні­на РЫ­БІК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.