Вы тут

І адпачыць, і новае пабачыць


Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка спе­цы­яль­на да вес­на­вых ка­ні­кул рас­пра­ца­ва­ла но­вы па­кет эк­скур­сій для школь­ні­каў з Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі: ах­вот­ным пра­па­ну­ец­ца шэ­раг ад­на­дзён­ных і трох­дзён­ных пра­грам для дзя­цей.

Атры­маць но­выя яр­кія ўра­жан­ні мож­на цэ­лым кла­сам. Ад­на­дзён­ныя ту­ры ў ва­ко­лі­цах Мін­ска раз­лі­ча­ны на лю­бы густ. Школь­ні­каў з 22 па 29 са­ка­ві­ка за­пра­ша­юць узяць удзел у тра­ды­цый­ных за­ба­вах гу­кан­ня вяс­ны, аку­нуц­ца ў ат­мас­фе­ру ры­цар­ска­га тур­ні­ру ча­соў ся­рэд­ня­веч­ча, на­ву­чыц­ца каў­бой­скім тан­цам у «кон­най» ся­дзі­бе, па­ба­чыць на свае во­чы рэ­кан­струк­цыю пар­ты­зан­ска­га ла­ге­ра і ва­ен­на-гіс­та­рыч­ны комп­лекс па­гран­зас­та­вы Мінск­ага ўма­ца­ва­на­га ра­ё­на, паведамілі пад­ра­бяз­нас­ця­мі ў прэс-цэнт­ры ма­гіст­ра­лі. Для ама­та­раў больш пра­цяг­лых па­ез­дак рас­пра­ца­ва­ны трох­дзён­ныя пра­гра­мы «Дзі­вос­ная Бе­ла­русь» з агляд­най эк­скур­сі­яй па Мін­ску, на­вед­ван­нем ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Ха­тынь» і но­ва­га бу­дын­ка му­зея Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, Мір­ска­га зам­ка і па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га комп­лек­су ў Ня­сві­жы, а так­са­ма ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Брэсц­кая крэ­пасць-ге­рой» і На­цы­я­наль­на­га пар­ку «Бе­ла­веж­ская пу­шча».

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.