Вы тут

Па жыцці — іншымі вуліцамі


Але­на Маль­чэў­ская. Ша-ша з ле­ва­га ча­ра­ві­ка. — Мінск: Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да», 2014. — 32 с.

А вы па­мя­та­е­це ся­бе ў дзя­цін­стве? Кім ма­ры­лі стаць, ка­лі вы­рас­це­це? Бы­лі ў вас лю­бі­мыя цац­кі? Ці моц­на ад­роз­ні­ва­ец­ца ва­ша све­та­ад­чу­ван­не ця­пер, ка­лі вы ўжо вы­рас­лі, ад та­го, якое бы­ло ў ма­лен­стве?

Нех­та, па­чуў­шы гэ­тыя пы­тан­ні, за­смя­ец­ца... Маў­ляў, на­вош­та мне па­мя­таць свае дзі­ця­чыя кло­па­ты і гуль­ні? Я та­кі да­рос­лы і сур'­ёз­ны ця­пер. А нех­та, на­ад­ва­рот, за­су­муе, але ад­ра­зу ж за­гад­ка­ва ўсміх­нец­ца, бо не ўсе ры­сы дзі­ця­ча­га све­та­ўяў­лен­ня яшчэ стра­ча­ны. Гэ­та ж так хо­ра­ша: ве­рыць у цу­ды, мець ка­зач­ных сяб­роў, якія да­па­ма­га­юць ве­се­ла ба­віць час, за­хоў­ваць лю­бі­мыя цац­кі ці прос­та з дзі­ця­чай бяс­крыўд­най ці­каў­нас­цю на­зі­раць за па­са­жы­ра­мі ў мет­ро. З та­кім ус­пры­ман­нем на­ва­коль­най рэ­ча­іс­нас­ці змя­ня­ец­ца сам ча­ла­век, па-ін­ша­му вы­гля­дае і ўвесь свет. Гэ­та як іс­ці на пра­цу ці ву­чо­бу па но­вым марш­ру­це і за­ўва­жаць, што та­кі зна­ё­мы го­рад зу­сім ін­шы — рас­кры­ва­ец­ца з но­ва­га бо­ку.

5-3

Як на­ву­чыц­ца та­ко­му све­та­ўспры­ман­ню? Усё вель­мі прос­та. На­па­чат­ку вар­та па­зна­ё­міц­ца з каз­ка­мі ма­ла­дой пісь­мен­ні­цы Але­ны Маль­чэў­скай, што ўвай­шлі ў яе дэ­бют­ную кні­гу «Ша-ша з ле­ва­га ча­ра­ві­ка». Гэ­тае вы­дан­не — са­праўд­ны май­стар-клас. Кні­га не толь­кі на­ву­чыць за­ўва­жаць пры­ем­ныя дро­бя­зі ў жыц­ці, ка­зач­ныя мо­ман­ты, але і пад­ка­жа , як на­ву­чыц­ца ба­чыць толь­кі вам вя­до­мыя сак­рэт­ныя зна­кі, пры­кме­ты пры­сут­нас­ці ча­роў­на­га за­гад­ка­ва­га. Да­рэ­чы, ву­чыц­ца мо­гуць не толь­кі дзе­ці (ма­лень­кім чы­та­чам бу­дзе асаб­лі­ва ці­ка­ва ад­кры­ваць та­ям­ні­цы све­ту), але і да­рос­лыя (хві­лін­кі та­ем­най ра­дас­ці яшчэ ні­ко­му не шко­дзі­лі).

Хто бу­дзе на­стаў­ні­кам і пра­вад­ні­ком у гэ­ты но­вы, ча­роў­ны свет? На­ту­раль­на, пе­рад­усім са­ма аў­та­рка, чый го­лас чу­ец­ца ця­гам дзвюх ка­зак, што скла­лі кні­гу. Але­на, не спя­ша­ю­чы­ся, раз­важ­лі­ва зна­ё­міць чы­та­чоў са сва­і­мі ге­ро­я­мі, па-змоў­ніц­ку ўсмі­ха­ец­ца, ка­лі га­вор­ка за­хо­дзіць пра ма­лень­кія дзі­ця­чыя сак­рэ­ты. Яна пі­ша: «На све­це ёсць та­ям­ні­цы, якія па­він­ны за­ста­вац­ца та­ям­ні­ца­мі». Да лі­ку та­кіх сак­рэ­таў, ад якіх на ду­шы не цяж­ка, а, на­ад­ва­рот, пры­ем­на, мож­на ад­нес­ці неш­та та­кое... «На­прык­лад, што лы­сі­на ва­ша­га на­стаў­ні­ка фіз­куль­ту­ры блі­шчыць, як лям­пач­ка, а з цу­кер­кі «Чыр­во­ны кап­ту­рок» лепш спа­чат­ку з'ес­ці ваф­лі, а толь­кі по­тым усу­нуць у рот на­чын­ку».

Ге­роі ка­зак так­са­ма не за­ста­нуц­ца ўба­ку і на сва­ім улас­ным пры­кла­дзе па­ка­жуць, што пры­ем­ныя рэ­чы — до­сыць прос­тыя і зу­сім бяс­плат­ныя. Да пры­кла­ду, урач-аф­таль­мо­лаг Ве­ра з каз­кі «Ве­ра і шы­тыя сла­ны» га­дуе ў сва­ёй ква­тэ­ры аж ча­ты­рох сла­ноў. Вя­до­ма, гэ­та не са­праўд­ныя, а ля­леч­ныя сла­ны, але Ве­ра іх са­праў­ды га­дуе: ста­віц­ца з усёй па­ва­гай і ве­дае гіс­то­рыю кож­на­га. Слон, які заў­сё­ды спіць, для на­шай ге­ра­і­ні — ні­бы­та ста­ра­жыт­на­егі­пец­кая фі­гур­ка ўшэб­ці, што, па­вод­ле ўяў­лен­няў, на тым све­це му­сіць пра­ца­ваць за гас­па­да­ра. Ра­ней Ве­ра час­та не­да­сы­па­ла, але як толь­кі ўя­ві­ла сла­на, які заў­сё­ды спіць, у ро­лі ўлас­на­га ўшэб­ці, ад­ра­зу па­ча­ла вы­сы­пац­ца. А ўрач-ста­ма­то­лаг Лё­нік ба­іц­ца мы­шэй, бо адзін са сла­ноў Ве­ры, яко­га яна са­ма па­шы­ла, вель­мі па­доб­ны да Лё­ні­ка. Яшчэ адзін слон вель­мі лю­біць тан­ца­ваць і ванд­ра­ваць. Пра чац­вёр­та­га га­да­ван­ца Ве­ры рас­па­вя­даць не бу­ду. Па­ві­нен жа быць сак­рэт у каз­цы. Та­му тут я са­ма са­бе ка­жу: «Цс-с-с...»

А сім­па­тыч­ны Ша-ша, пух­на­ты і круг­лы звя­рок з каз­кі «Ша-ша з ле­ва­га ча­ра­ві­ка», упэў­не­на, уво­гу­ле ма­ла ка­го з ма­лень­кіх чы­та­чоў па­кі­не раў­на­душ­ным. Пра гэ­та­га ге­роя не на­пі­са­на ў Вя­лі­кай Эн­цык­ла­пе­дыі, ён не згад­ва­ец­ца ні ся­род жы­вёл, ні ся­род ча­роў­ных іс­то­таў, ні ся­род ге­ро­яў ка­зак. Але нам ужо вя­до­ма дак­лад­на: Ша-ша іс­нуе. Але­на Маль­чэў­ская пі­ша: «Ён вы­ла­зіць з ле­ва­га ча­ра­ві­ка ў роз­ных да­мах, каб на­ву­чыць та­го, хто но­сіць гэ­тыя ча­ра­ві­кі, тром рэ­чам. А ка­лі на­ву­чыць — за­ла­зіць у пра­вы ча­ра­вік, зні­кае і з'яў­ля­ец­ца ў но­вай ві­таль­ні». Не трэ­ба яго па­ло­хац­ца. Ша-ша вель­мі вя­сё­лы, зна­ход­лі­вы, ён лю­біць піць ма­ла­ко і ве­се­ла ба­віць час са сва­і­мі вуч­ня­мі. На­ту­раль­на, рэ­чы, якім Ша-ша ву­чыць сва­іх ча­со­вых гас­па­да­роў, вель­мі пры­ем­ныя, але і прос­тыя так­са­ма. На­прык­лад, ра­біць зай­цоў з паль­ча­так ці, се­дзя­чы на крэс­ле, боў­таць на­га­мі.

Хо­ча­це на­ву­чыц­ца па­доб­ным рэ­чам? Та­ды Ша-ша ідзе да вас!

Ма­ры­на ВЕСЯЛУХА

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.