Вы тут

Суцэльная дэдаларызацыя


Руб­лі бу­дуць па­на­ваць і на рын­ку арэн­ды не­дзяр­жаў­най ма­ё­мас­ці

У блі­жэй­шы час у кра­і­не пла­ну­ец­ца вы­зна­чаць у ай­чын­най ва­лю­це стаў­кі арэнд­най пла­ты пры­ват­най не­ру­хо­май ма­ё­мас­ці. Пра гэ­та га­во­рыц­ца ў пра­ек­це ўка­за кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы «Аб уня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў ва Указ Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 29 са­ка­ві­ка 2012 г. №150», які раз­ме­шча­ны на сай­це Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці.

Пра­ек­там да­ку­мен­та пра­ду­гле­джа­на, што пры зда­чы ў арэн­ду не­ру­хо­мас­ці, якая зна­хо­дзіц­ца ў пры­ват­най улас­нас­ці, за вы­клю­чэн­нем ма­ё­мас­ці гас­па­дар­чых та­ва­рыст­ваў, у ста­тут­ных фон­дах якіх больш за 50 пра­цэн­таў ак­цый (до­ляў) зна­хо­дзіц­ца ва ўлас­нас­ці кра­і­ны або яе ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ных адзі­нак, па­мер арэнд­най пла­ты ў да­га­во­рах мо­жа вы­зна­чац­ца толь­кі ў бе­ла­рус­кіх руб­лях або ба­за­вых арэнд­ных ве­лі­чы­нях.

Пры гэ­тым арэнд­ная пла­та, акрэс­ле­ная ў бе­ла­рус­кіх руб­лях, мо­жа што­год па ста­не на 1 кра­са­ві­ка ка­рэк­та­вац­ца на ін­дэкс спа­жы­вец­кіх цэн за па­пя­рэд­ні год, га­во­рыц­ца ў пра­ек­це. Тут трэ­ба на­га­даць, што пры­ват­ныя кам­па­ніі тра­ды­цый­на вы­зна­ча­лі для аран­да­та­раў стаў­кі ў еў­ра, ад­нак у апош­ні час аб­мяр­коў­ваў­ся пе­ра­ход на до­лар, бо боль­шасць ула­даль­ні­каў аб'­ек­таў ганд­лё­вай не­ру­хо­мас­ці пры­цяг­ва­лі для іх бу­даў­ніц­тва ме­на­ві­та до­ла­ра­выя крэ­ды­ты і па пры­чы­не па­дзен­ня кур­са еў­ра су­тык­ну­лі­ся з праб­ле­ма­мі. Ра­зам з тым буй­ныя дэ­ве­ла­пе­ры пры­вяз­ку ста­вак да руб­ля на­зы­ва­лі са­мым не­спры­яль­ным сцэ­на­ры­ем.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Ба­за­вая арэн­да «скок­не» амаль на 17%

Згод­на з Па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 27 лю­та­га 2015 го­да №145, ба­за­вая арэнд­ная ве­лі­чы­ня ў Бе­ла­ру­сі з 1 кра­са­ві­ка па­вя­ліч­ва­ец­ца на 16,7% — да 119 ты­сяч руб­лёў. Па­мер гэ­тай стаў­кі што­год вы­зна­ча­ец­ца Саў­мі­нам з улі­кам змя­нен­ня ін­дэк­са спа­жы­вец­кіх цэн за мі­ну­лы год у па­раў­на­нні з па­пя­рэд­нім і ўжы­ва­ец­ца з 1 кра­са­ві­ка.

Ба­за­вая арэнд­ная ве­лі­чы­ня ўжы­ва­ец­ца ў раз­лі­ках пла­ты пры арэн­дзе пло­шчаў, якія зна­хо­дзяц­ца ў дзяр­жаў­най улас­нас­ці. Гэ­та ты­чыц­ца ўлас­нас­ці гас­па­дар­чых та­ва­рыст­ваў, у ста­тут­ных фон­дах якіх больш за 50% ак­цый (до­ляў) зна­хо­дзіц­ца ва ўлас­нас­ці дзяр­жа­вы і (або) яе ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ных адзі­нак, а так­са­ма ка­пі­таль­ных па­бу­доў (бу­дын­каў, збу­да­ван­няў), іза­ля­ва­ных па­мяш­кан­няў, ма­шы­на­мес­цаў, іх час­так, уклю­ча­ю­чы ка­пі­таль­ныя бу­дын­кі, іза­ля­ва­ныя па­мяш­кан­ні, іх част­кі на рын­ках і ў ганд­лё­вых цэнт­рах.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».