Вы тут

Бабуля — добра, а бацькі — лепей


На пы­тан­ні чы­та­чоў ад­каз­вае стар­шы вы­клад­чык ка­фед­ры псі­ха­ло­гіі Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі, псі­хо­лаг-кан­суль­тант Але­на ОСІ­ПА­ВА.

aОСІПАВА

«Звяр­та­ю­ся да вас вось з якім пы­тан­нем, — па­тэ­ле­фа­на­ва­ла ў рэ­дак­цыю Свят­ла­на Ан­то­наў­на, чы­тач­ка з Мін­ска. — Я — ба­бу­ля двух цу­доў­ных уну­каў, але пры ўсёй лю­бо­ві да ма­лых зна­хо­джу­ся ў кан­флік­це з іх баць­ка­мі, ма­і­мі сы­нам і ня­вест­кай. Спра­ва ў тым, што ў апош­ні год дзе­ці па­на­дзі­лі­ся ўсё час­цей «пад­кід­ваць» мне ўну­каў: спа­чат­ку на вы­хад­ныя, по­тым на ты­дзень, па­куль у іх ква­тэ­ры ідзе дроб­ны ра­монт, по­тым на ўвесь вод­пуск. А ця­пер па­ча­лі ра­біць на­мё­кі, што бы­ло б ня­бла­га мне пай­сці на пен­сію і за­няц­ца шчыль­на вы­ха­ван­нем уну­каў. З‑за гэ­та­га мы прак­тыч­на па­сва­ры­лі­ся. Я спра­бую даць зра­зу­мець, што не су­праць пры­гля­дзець за ма­лы­мі, але не ва ўся­ля­кі мо­мант, ка­лі гэ­та­га па­жа­да­юць іх баць­кі, а ка­лі гэ­та зруч­на нам усім. Да та­го ж, на мой по­гляд, вы­ха­ван­нем сва­іх дзя­цей у пер­шую чар­гу му­сяць зай­мац­ца яны са­мі, а ў мя­не ў жыц­ці яшчэ шмат ін­шых ін­та­рэ­саў: пра­ца (я ўся­го год як пен­сі­я­нер­ка, але пра­ца­ваць мне да­гэ­туль у ра­дасць), хо­бі, су­стрэ­чы з сяб­ра­мі… На гэ­та сын і ня­вест­ка пад­крэс­ле­на крыў­ду­юць: «Ва ўсіх ба­бу­ля як ба­бу­лі… Доб­ра, як-не­будзь спра­вім­ся са­мі». Пад­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, як лепш дзей­ні­чаць у гэ­тай сі­ту­а­цыі, каб і дзя­цей не па­крыў­дзіць, і ся­бе не ад­чу­ваць ві­на­ва­тай?»

—Свят­ла­на Ан­то­наў­на, мне вель­мі па­да­ба­ец­ца ва­ша па­зі­цыя. Са­праў­ды, асноў­ную ад­каз­насць за вы­ха­ван­не дзя­цей ня­суць баць­кі, а ба­бу­лі і дзя­ду­лі мо­гуць да­па­ма­гаць та­ды, ка­лі ў іх ёсць на гэ­та час і жа­дан­не. І ця­пер сва­ім стаў­лен­нем да жыц­ця (ра­дасць ад пра­цы, хо­бі, сяб­ры) вы да­яце ім вель­мі важ­ны ўрок та­го, што з ады­хо­дам дзя­цей, якія вы­рас­лі, з сям'і ва­ша жыц­цё не за­вяр­ша­ец­ца, а на­ад­ва­рот, на­бы­вае но­выя фар­бы і сэнс. І, спа­дзя­ю­ся, яны ў бу­ду­чы­ні, гэ­так­са­ма як і вы, не бу­дуць чап­ляц­ца за сва­іх дзя­цей, змо­гуць тых ад­пус­ціць.

Вы пы­та­е­це­ся: як лепш дзей­ні­чаць у сі­ту­а­цыі, якая скла­ла­ся, каб «і дзя­цей не па­крыў­дзіць, і ся­бе не ад­чу­ваць ві­на­ва­тай?» Ка­лі я пра­віль­на ра­зу­мею, вы ўсё ад­но вы­ра­шы­лі да­па­ма­гаць сы­ну з ня­вест­кай толь­кі та­ды, ка­лі ў вас бу­дуць маг­чы­мас­ці. Та­кім чы­нам, як бы вы ні па­ве­да­мі­лі ім аб сва­ім ра­шэн­ні, яно ўсё ад­но іх не за­да­во­ліць. Маг­чы­ма, ра­шэн­не бу­дзе ўспры­ня­та з боль­шым ра­зу­мен­нем, ка­лі ска­заць пра гэ­та толь­кі сы­ну: пры гэ­тым пад­ра­бяз­на па­тлу­ма­чыць свае ма­ты­вы. А што да­ты­чыц­ца па­чуц­ця ві­ны, хі­ба мож­на яго ад­чу­ваць, ка­лі вы да­яце сва­ім уну­кам маг­чы­масць час­цей па­быць з баць­ка­мі. У іх ма­лыя ма­юць па­трэ­бу знач­на боль­шую, чым у ба­бу­лях і дзя­ду­лях.

Ка­лі муж — дру­гое дзі­ця…

«Ні­ко­лі не ду­ма­ла, што звяр­ну­ся да псі­хо­ла­га, але ця­пер прос­та не ба­чу вый­сця. Мы з му­жам 5 га­доў ра­зам, у нас рас­це сын. Але ча­сам я су­мнява­ю­ся, хто з іх боль­шае дзі­ця — на­столь­кі муж ін­фан­тыль­ны ў не­ка­то­рых сі­ту­а­цы­ях. Ён то ўлад­коў­ва­ец­ца на дзве пра­цы, каб за­бяс­пе­чыць нам маг­чы­масць лет­ня­га ад­па­чын­ку на мо­ры, то рап­там кі­дае ўсё і сы­хо­дзіць у за­пой з сяб­ра­мі, по­тым ка­дзі­ру­ец­ца, але зры­ва­ец­ца зноў; то бя­рэц­ца ва­дзіць сы­на на роз­ныя за­баў­ляль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ці спа­бор­ніц­твы, то ля­ну­ец­ца пад­няц­ца на паў­га­дзі­ны ра­ней, каб ад­вес­ці дзі­ця ў са­док… Ужо тры ме­ся­цы ён ся­дзіць без пра­цы і днюе і на­чуе ў кам­п'ю­тар­ных гуль­нях. На ўсе мае спро­бы па­га­ва­рыць і паў­плы­ваць на сі­ту­а­цыю толь­кі абя­цае, што ён аба­вяз­ко­ва вы­пра­віц­ца, але яму па­трэб­ны пад­трым­ка і час. Па па­ра­ду звяр­нуц­ца асаб­лі­ва ня­ма да ка­го: ста­рэй­шыя ро­дзі­чы ўхі­лі­лі­ся ад гэ­тых праб­лем, маў­ляў, мы вам на­бы­лі ква­тэ­ру, а да­лей раз­бі­рай­це­ся са­мі. Я ўжо не­каль­кі ра­зоў па­ры­ва­ла­ся сыс­ці, але ў апош­ні мо­мант ста­на­ві­ла­ся шка­да яго і сы­на. А з ін­ша­га бо­ку, не­вы­нос­на ста­мі­ла­ся ад ча­ра­ды сва­рак і пры­мі­рэн­няў, дрэн­на сплю і ра­зу­мею, што мае пе­ра­жы­ван­ні так­са­ма не най­леп­шым чы­нам ад­бі­ва­юц­ца на дзі­ця­ці… Што ра­біць?!»

Але­на, г. Брэст.

—Але­на, ва­ша сі­ту­а­цыя вель­мі ня­прос­тая, і гэ­та вя­лі­кая ад­каз­насць — пісь­мо­ва даць вам рэ­ка­мен­да­цыю ра­зы­сці­ся або пра­цяг­ваць жыць так, як вы жы­вя­це ця­пер. Та­му я па­спра­бую па­раз­ва­жаць, а ўжо ра­шэн­не пры­май­це вы са­мі.

Мне зда­ец­ца, вы пра­віль­на вы­рашы­лі, што па­во­дзі­ны ва­ша­га му­жа вы­зна­чае ін­фан­тыль­насць і без­ад­каз­насць ад­нос­на вы­ка­нан­ня аба­вяз­каў су­жэн­ца і баць­кі. Вы ўжо да­стат­ко­ва доў­гі час пра­яў­ля­лі цяр­пен­не і ра­зу­мен­не, ад­нак сі­ту­а­цыю гэ­та не мя­ня­ла. Так­са­ма ма­гу мер­ка­ваць, што яна не­га­тыў­на ўплы­вае на ваш эма­цый­ны стан, што ў сваю чар­гу ад­бі­ва­ец­ца і на ста­не дзі­ця­ці. Пры гэ­тым, у пэў­ныя пе­ры­я­ды жыц­ця ваш муж па­во­дзіў ся­бе як кла­пат­лі­вы та­та і муж, і, ка­лі б ён быў асо­бас­на больш спе­лым, ве­ра­год­на, у вас бы­ла б цал­кам нар­маль­ная сям'я. Ад­нак, апя­ка­ю­чы і шка­ду­ю­чы му­жа, «раз­руль­ва­ю­чы» праб­ле­мы, вы не спры­я­е­це яго ста­лен­ню, на­ад­ва­рот, па­кі­да­е­це ў дзі­ця­чай па­зі­цыі. Ка­лі ж вы пе­ра­ста­не­це ча­гось­ці ад яго ча­каць, па­тра­ба­ваць, сва­рыц­ца, пе­ра­ста­не­це яго аб­слу­гоў­ваць, кар­міць і г. д., а бу­дзе­це по­бач з ім вес­ці сваё не­за­леж­нае ад яго жыц­цё, маг­чы­ма, гэ­та па­ста­віць яго пе­рад не­аб­ход­нас­цю пры­маць пэў­ныя муж­чын­скія ра­шэн­ні і здзяйс­няць учын­кі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».