Вы тут

Салодкія «кашалькі», смачныя «фіялкі»...


Для ад­ных пры­га­та­ван­не ежы — аба­вя­зак, а для ін­шых — хо­бі і кры­ні­ца на­тхнен­ня. Ства­раць на кух­ні не стра­вы, а цэ­лыя шэ­дэў­ры — гэ­та пры­зван­не і са­мы лю­бі­мы за­ня­так жы­хар­кі Сто­лі­на На­тал­лі Дуль­скай. Усе род­ныя і зна­ё­мыя ве­да­юць, што да іх на свя­ты, дні на­ро­дзі­наў На­тал­ля заўж­ды прый­дзе з са­лод­кім па­час­тун­кам. Вось толь­кі якім бу­дзе чар­го­вы тор­цік, ні­хто ве­даць не мо­жа, На­тал­ля заўж­ды рых­туе сюр­прыз.

5-12

Свой пер­шы торт яна вы­пек­ла ў адзі­нац­цаць га­доў. Ды і ці маг­ло быць інакш, ка­лі ма­ма і цёт­ка бы­лі па­ста­ян­ны­мі гас­па­ды­ня­мі на ўсіх вяс­ко­вых вя­сел­лях: яны вы­пя­ка­лі са­лод­кае і ядо­мыя ко­шы­кі для яго па­да­чы, ра­бі­лі ўпры­гож­ван­ні ў вы­гля­дзе жэ­ла­ці­на­вых ві­ша­нь і су­ні­чак. У час пры­га­та­ван­ня ма­ці заўж­ды да­ва­ла па­спра­ба­ваць ства­рыць неш­та і да­чуш­кам.

Яшчэ пад­час ву­чо­бы ў шко­ле ўсе ве­да­лі, што на лю­бое школь­нае ці клас­нае ме­ра­пры­ем­ства На­тал­ля аба­вяз­ко­ва пры­ня­се тор­цік. Так скла­ла­ся і ва ўні­вер­сі­тэ­це. Ад­на­курс­ні­ца на 8 Са­ка­ві­ка па­да­ры­ла ёй кні­гу для за­пі­су ку­лі­нар­ных рэ­цэп­таў. Гэ­та і на сён­ня адзі­ная за­піс­ная кніж­ка, якой ка­рыс­та­ец­ца гас­па­ды­ня. Але рэ­цэп­ты, да та­го як тра­піць у збор­нік, пра­хо­дзяць са­мы піль­ны ад­бор і дэ­гус­та­цыю.

Га­ды два та­му на дзень на­ра­джэн­ня сяст­ры На­тал­ля за­ду­ма­ла спя­чы неш­та не­звы­чай­нае і ў ад­ным з ча­со­пі­саў на­ткну­ла­ся на торт з мас­ці­кі ў вы­гля­дзе ме­ха з гра­шы­ма. Вы­ра­шы­ла, што змо­жа зра­біць. Здзіў­лен­ня, хва­леб­ных слоў бы­ло столь­кі, што з та­го ча­су На­тал­ля прос­та не змаг­ла спы­ніц­ца. Яна ста­ла чы­таць, вы­ву­чаць тэх­на­ло­гію пры­га­та­ван­ня, на­бы­ваць усё но­выя і но­выя пры­ла­ды для афарм­лен­ня тор­ці­каў — плун­жа­ры і мол­ды, а так­са­ма са­мыя раз­на­стай­ныя фор­мы.

Ця­пер яна па по­шце за­каз­вае мас­ці­ку па­трэб­ных ко­ле­раў, ін­шым ча­сам вы­плаў­ляе са­ма жа­валь­ны зе­фір. Але ўжо ні ад­но свя­та не абы­хо­дзіц­ца без тор­ці­ка ў вы­гля­дзе... А вось гэ­та — сак­рэт гас­па­ды­ні. Яна імк­нец­ца ні­ко­лі не паў­та­рац­ца. Акра­мя «кла­січ­ных» тар­тоў, гэ­та мо­жа быць і ка­роб­ка з да­ра­гім кань­я­ком, і ляль­ка, і ча­ла­век-па­вук, і кні­га ўспа­мі­наў, і са­ма­лё­ты, тан­кі, пі­я­ні­на, куб­кі з пі­вам, ма­шы­ны, клас­ныя жур­на­лы і бук­ва­ры, ка­шаль­кі і фі­ял­кі — ня­ма мя­жы фан­та­зіі. На­тал­ля за­зна­чае, што ў не­ка­то­рай сту­пе­ні тва­рыць, ля­піць, рэ­заць, май­стра­ваць ёй да­па­маг­ла атры­ма­ная ва ўні­вер­сі­тэ­це спе­цы­яль­насць на­стаў­ні­ка па­чат­ко­вых кла­саў.

5-15

Ва­га яе тор­ці­каў звы­чай­на ад двух кі­ла­гра­маў, а мак­сі­му­му прос­та ня­ма. Са­мым вя­лі­кім стаў торт з ар­хі­дэ­ямі, зроб­ле­ны для сяб­роў на вя­сел­ле. Пе­рад гэ­тым На­тал­ля цэ­лы ты­дзень не маг­ла за­снуць і ўсё ўяў­ля­ла са­бе кар­цін­ку, па­этап­на ра­бі­ла дэ­та­лі для афарм­лен­ня. У вы­ні­ку атры­маў­ся два­нац­ца­ці­кі­ла­гра­мо­вы (!) вя­сель­ны торт.

Ра­зам з ма­май на кух­ні шмат ча­су пра­вод­зяць і дзе­ці — вась­мі­га­до­вая Да­ша і ча­ты­рох­га­до­вы Кі­рыл. Ім так­са­ма вель­мі па­да­ба­ец­ца ля­піць з мас­ці­кі і на­ват са­мім ра­біць пі­ра­гі, каў­рыж­кі, пі­рож­ныя. Лю­бі­мы су­мес­ны пра­ект — торт «Па­ву­цін­ка». Та­ды На­тал­ля ста­віць пе­рад дзець­мі не­аб­ход­ныя пра­дук­ты і прос­та ады­хо­дзіць убок. А яны са­ма­стой­на ме­сяць і рас­коч­ва­юць цес­та, рэ­жуць, ма­жуць... Да­р'я збі­рае сваю ка­лек­цыю мас­ціч­ных фі­гу­рак, якія зра­бі­ла са­ма.

Пас­ля та­го, як сям'я Дуль­скіх пе­ра­ся­лі­ла­ся ў но­вы дом, доў­га не маг­лі на­быць ду­ха­вую ша­фу. Дык На­тал­ля вы­пя­ка­ла пі­ра­гі і бул­кі ў печ­цы, а пас­ля па­спра­ба­ва­ла пя­чы там жа і тор­ці­кі. Атры­ма­ла­ся!

— Мно­гія не ра­зу­ме­юць, як мож­на лю­біць пра­во­дзіць час на кух­ні. А я кож­ную воль­ную хві­лін­ку бы­ваю ме­на­ві­та тут. На кух­ні спа­кой­на, кам­форт­на. Ад­па­чы­ваю дум­ка­мі і ства­раю но­выя і но­выя са­лод­кас­ці, — рас­каз­вае жан­чы­на. Пры тым, за­ўва­жым, На­тал­ля не хат­няя гас­па­ды­ня. Яна пра­цуе ў Сто­лін­скім кі­на­тэ­ат­ры і толь­кі ве­ча­ра­мі і ў вы­хад­ныя дні мае маг­чы­масць зай­мац­ца лю­бі­май спра­вай.

5-14

Па­куль мы гу­та­ры­лі, На­тал­ля ху­цень­ка за­мя­сі­ла цес­та і рас­кла­ла яго ў фор­мы для ма­фі­наў, па­ста­ві­ла іх у ду­хоў­ку ды за­ня­ла­ся крэ­мам. Атры­ма­ла­ся вель­мі пры­го­жа і смач­на, а ча­су на та­кую пры­га­жосць спат­рэ­бі­ла­ся не так і мно­га. А вось тор­ці­кі — гэ­та ін­шая спра­ва. Звы­чай­на пра­цэс пры­га­та­ван­ня На­тал­ля дзе­ліць на тры эта­пы: вы­печ­ка кар­жоў, іх змаз­ка і пра­піт­ка і ўпры­гож­ван­не. Са­мы доў­гі пра­цэс — упры­гож­ван­не. У не вель­мі скла­да­ным тор­ці­ку ён доў­жыц­ца тры га­дзі­ны.

5-13

Сак­рэ­та­мі пры­га­та­ван­ня тар­тоў На­тал­ля ах­вот­на дзе­ліц­ца з сяб­ра­мі і зна­ё­мы­мі, вель­мі ра­ду­ец­ца, ка­лі зна­хо­дзяц­ца лю­дзі, апан­та­ныя вы­печ­кай, з які­мі мож­на па­гу­та­рыць, аб­мер­ка­ваць, па­дзя­ліц­ца ідэ­я­мі.

У ма­рах На­тал­лі прай­сці кур­сы па ай­сін­гу*, каб на­ву­чыц­ца ра­біць яшчэ больш пры­го­жыя тор­ці­кі. Па­куль жа но­вую тэх­ні­ку за­свой­вае са­ма­стой­на. Але час­цей за ўсё ёй ха­пае толь­кі по­гля­ду на га­то­вы пра­дукт, каб зра­зу­мець, як яго зра­біць.

Тац­ця­на СЕ­ГЕН.
Фо­та аў­та­ра

* Са слоў­ні­ка кан­ды­та­ра-ама­та­ра:

Мол­ды — спе­цы­яль­ныя по­лыя фор­мы, для ства­рэн­ня фі­гур і кве­так, што ўпры­гож­ва­юць кан­ды­тар­скія вы­ра­бы. Пры­зна­ча­ны для пра­цы з мас­ці­кай, мар­цы­па­нам, ша­ка­ла­дам, жэ­ла­ці­нам і ін­шы­мі пра­дук­та­мі.

Кан­ды­тар­скі плун­жар — ін­стру­мент, які да­зва­ляе вы­ра­заць або вы­ціс­каць з мас­ці­кі, цук­ро­вай па­сты, цес­та раз­на­стай­ныя фі­гу­ры — квет­кі, ма­тыль­коў, муль­цяш­ных ге­ро­яў і г.д.

Ай­сінг — цук­ро­ва-бял­ко­вая ма­са, бе­лая або ка­ля­ро­вая, што вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для дэ­ка­ры­ра­ван­ня кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў: ма­ля­ван­ня ці ства­рэн­ня ажур­ных упры­га­жэн­няў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.