Вы тут

Агульны пад'ём


На­зі­ра­ец­ца ў бе­ла­рус­ка-кі­тай­скіх ста­сун­ках

«Ха­чу пад­крэс­ліць пе­ра­ем­насць бе­ла­рус­ка-кі­тай­скіх ад­но­сін як па лі­ніі пар­ла­мен­та, так і па лі­ніі ўра­да», — ад­зна­чыў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч, ві­та­ю­чы Над­звы­чай­на­га і Паў­на­моц­на­га Па­сла Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі Цуй Цы­мі­на ў верх­няй па­ла­це пар­ла­мен­та.

Безимени-3

Се­на­тар па­ве­да­міў, што ў апош­нія га­ды на­зі­ра­ец­ца агуль­ны пад'­ём у су­пра­цоў­ніц­тве дзвюх кра­ін: «Мы ад­зна­ча­ем па­зі­тыў­нае раз­віц­цё на­шых двух­ба­ко­вых ад­но­сін і за­да­во­ле­ны ўза­ем­най пад­трым­кай на між­на­род­ным уз­роў­ні». А на­шы на­ро­ды, лі­чыць пар­ла­мен­та­рый, ста­лі «больш да­вед­вац­ца адзін пра ад­на­го». І гэ­та да­ты­чыц­ца не толь­кі па­лі­тыч­на­га ко­ла і сфе­ры біз­не­су, але і на­сель­ніц­тва ў цэ­лым.

«Мы за­ці­каў­ле­ны ў ак­ты­ві­за­цыі пар­ла­менц­ка­га су­пра­цоў­ніц­тва», — за­ўва­жыў спі­кер верх­няй па­ла­ты На­цы­я­наль­на­га схо­ду. Ён да­даў, што бе­ла­рус­кі бок на­кі­ра­ваў стар­шы­ні Па­ста­ян­на­га ка­мі­тэ­та Усе­кі­тай­ска­га схо­ду на­род­ных прад­стаў­ні­коў ад­па­вед­нае за­пра­шэн­не на­ве­даць з ві­зі­там Бе­ла­русь. «Мы раз­ліч­ва­ем на ва­ша спры­ян­не ў гэ­тым пы­тан­ні, каб ві­зіт ад­быў­ся ва ўзгод­не­ныя тэр­мі­ны», — пад­крэс­ліў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

Цуй Цы­мін звяр­нуў ува­гу на плён­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не кра­ін у гу­ма­ні­тар­най сфе­ры, а так­са­ма ў раз­віц­ці Кі­тай­ска-бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка. Па­сол пад­тры­маў імк­нен­не бе­ла­рус­ка­га бо­ку да пар­ла­менц­ка­га су­пра­цоў­ніц­тва.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.