Сны


1.  Навукоўцы сцвярджаюць (ды і мы самі гэта заўважаем), што літаральна праз некалькі хвілін пасля абуджэння мы ўжо не можам узгадаць свой сон цалкам, а яшчэ праз некаторы час з памяці сціраюцца ўсе дэталі. Але як жа запомніць тое, што нам снілася? Вядомыя выпадкі, калі сны давалі магутныя псіхалагічныя падказкі, а часам нават у сне з'яўляліся гатовыя навуковыя ідэі. Ёсць некалькі спосабаў, якія дапамогуць захаваць у галаве свой сон:

Абудзіўшыся ад сну, не ўставайце адразу з ложка, а дазвольце сабе трохі папесціцца. Нашы сны будуць працягваць жыць у паўсонным стане.

6-1

Уважліва сачыце за тымі вобразамі і сваім настроем, якія з'яўляюцца адразу ж пасля абуджэння.

Запішыце іх у сшытак або нататнік. Можна пакласці паперу каля ложка, каб яе было лёгка адразу дастаць.

2.  Нават калі вам здаецца, што вы не бачыце сноў, на самой справе, вы проста іх не запамінаеце. Калі верыць навукоўцам, якія займаюцца пытаннямі сноў, нават сляпы чалавек бачыць сны. Праўда, свае сны сляпыя людзі бачаць у выглядзе малюнкаў.

3.  Нацыянальная адміністрацыя бяспекі дарожнага руху ЗША паведаміла факт, што ў свеце большая колькасць аварый на дарогах адбываецца з прычыны стомленасці, а не праз алкагольнае ап'яненне або сардэчна-сасудзістыя захворванні.

6-2

4.  Малыя не бачаць у снах саміх сябе дзесьці да 3 гадоў. А ў перыяд з 3 да 8 гадоў яны бачаць больш кашмарных сноў, чым дарослыя за ўсё сваё жыццё.

5.  Дэпрывацыя сну — недахоп або поўная адсутнасць задавальнення ў патрэбе сну. Чалавек можа досыць доўга абыходзіцца без ежы, а без сну ён пражыве менш. Як мінімум, гэта прывядзе да такіх фізіялагічных парушэнняў, як ванітаванне, парушэнне зроку, павышэнне ціску і галюцынацыі.

6.  Мы не можам прыдумаць сабе твары людзей, якія з'яўляюцца ў нашых снах. Мы бачым рэальныя твары існуючых людзей, якіх мы сустракалі ў сваім жыцці, але маглі проста не запомніць.

7.  Самая распаўсюджаная эмоцыя, якую мы адчуваем у сне, — гэта трывога. Дарэчы, чалавек адчувае адмоўныя эмоцыі ў сне значна часцей, чым прыемныя. Магчыма, прычынай гэтага з'яўляецца наша барацьба з непрыемнымі думкамі і стрэсам. Навукоўцы з Масачусецкага ўніверсітэта ў ЗША паведамляюць, што сон — важны сродак барацьбы з негатыўнымі эмоцыямі.

8.  Калі нам сніцца секс, чалавек можа адчуць аргазм не менш магутны, чым наяве. Феномен аргазму ў сне да канца не даследаваны навукоўцамі. Пры гэтым яны адзначаюць, што адчуваць сексуальную разрадку падчас сну могуць як жанчыны, так і мужчыны.

9.  Як гэта ні дзіўна, але мужчыны часцей за ўсё ў сне бачаць менавіта іншых мужчын, а не жанчын. Вядома, гэта не эратычныя сны, больш за тое — агрэсіўныя. А вось жанчыны бачаць пароўну мужчын і жанчын

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.