Вы тут

У Ісландыі з'елі 6-гадовую бульбу фры


У Ісландыі выпадкова з'елі апошнюю ў краіне порцыю бульбы фры з «МакДональдса». Фастфудам шасцігадовай даўнасці пачаставаўся невядомы наведвальнік бара ў Рэйк'явіку.

6-6

Смажаная бульба з сеткі грамадскага харчавання, якая пакінула рынак Ісландыі з-за эканамічнага крызісу ў 2009 годзе і так і не вярнулася назад, была выстаўлена ў якасці экспаната. Галодны наведвальнік з'еў бульбу, не ведаючы пра яе ўзрост і «гістарычную каштоўнасць». Афіцыянты, як адзначае выданне, не паспелі нічога зрабіць. Пра далейшы лёс невядомага аматара фастфуду нічога не паведамляецца.

Бульбу фры (а таксама яшчэ і гамбургер) набыў у 2009 годзе ісландзец Хертур Смарасан, спецыяльна дачакаўшыся апошняй гадзіны працы апошняга «МакДональдса» ў краіне. Неўзабаве малады чалавек перадаў свой набытак музею Рэйк'явіка, дзе гамбургер і бульба захоўваліся пад шклом да нядаўняга часу. Работнікі выставы расказалі, што за шэсць гадоў яны не пратухлі, не пагнілі і ў цэлым мала змяніліся. У пачатку 2015 года экспанаты былі аддадзены на захоўванне ў бар пры адным з гарадскіх гатэляў, дзе бульбу і спасцігла маркотная доля.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».