Вы тут

Праз прывен з кецкай — да слабага полу


 

Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Мэндлік — гэта пяць снапоў, пастаўленыя кучкай для прасушкі. «За лесам жытні палетак, устаўлены мэндлікамі без шапак», — чытаем у Рыгора Мурашкі.

Кецка — мяшэчак для грошай (той жа кашалёк). У Якуба Коласа: «Зараз усе забразгалі кецкамі, дастаючы грошы».

Прэміна — частка ракі, якая зімой не замярзае. Прэміна роднасная з добра знаёмым нам словам «прамы». Пад націскам адбыўся пераход «а» ў «э».

Вакацыі — перапынак у занятках, які даецца навучэнцам для адпачынку. Слова прыйшло да нас з лацінскай мовы.

Прывен — частка будынка, праз якую ўваходзяць у жылыя памяшканні. Слова, дарэчы, запазычана з літоўскага дыялекту, дзе прывен — гэта пярэдні пакой, вітальня.

Атрамант — раствор каляровага рэчыва для пісання. Слова прыйшло да нас з лацінскай мовы.

Як макаў цвет — так кажуць часцей пра дзяўчат: прыгожая, румяная. Беларускі аналаг — «хоць вады напіся», рускі — «кровь с молоком».

Слабы пол — дзяўчаты, жанчыны. Па-беларуску яшчэ скажуць — прыгожы пол, дзявочае племя. Калі жанчыны слабы пол, то мужчыны па ўжо жартоўнай традыцыі лічацца дужым полам.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

 

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.